Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мішусцін: Беларусь і РФ вядуць актыўную работу па рэалізацыі Саюзнага дагавора

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін
Прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2024
Падпісацца
Паводле слоў прэм’ера Расіі, Мінск і Масква заклалі надзейны фундамент для правядзення скаардынаванай макраэканамічнай, прамысловай і аграрнай палітыкі.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Расійскі і беларускі ўрады вядуць актыўную работу па рэалізацыі саюзнага дагавора, паведаміў прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў Мінску, перадае Sputnik.
Ён нагадаў, што сённяшняе пасяджэнне праходзіць напярэдадні Вышэйшага дзяржаўнага савета пад кіраўніцтва прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Гэтае мерапрыемства таксама адбудзецца ў Мінску і будзе прымеркавана да 25-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
"Расійскі і беларускі ўрады вядуць актыўную работу па рэалізацыі Саюзнага дагавора. У студзені завяршылі выкананне асноўных напрамкаў на мінулую трохгодку, а таксама 28 саюзных праграм. Мы заклалі ў гэтым надзейны фундамент для правядзення скаардынаванай макраэканамічнай, прамысловай і аграрнай палітыкі", - падкрэсліў Мішусцін.
Прэм’ер таксама праінфармаваў, што бакі пачалі фарміраваць у тым ліку агульныя правілы канкурэнцыі, транспартнага рынку. Гэта неабходна для стварэння адзінай эканамічнай прасторы, растлумачыў ён.
"Зімой на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета ў Санкт-Пецярбургу нашы прэзідэнты паставілі новыя арыенціры. У бягучым і наступныя гады важна сканцэнтравацца на паглыбленні інтэграцыі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, лагістыцы, падатковай і мытнай сферах, навуцы, адукацыі, культуры і іншых абласцях", - адзначыў Мішусцін.
Паводле яго слоў, для дасягнення сумесных мэт зацверджаны 31 план мерапрыемстваў, якія змяшчаюць звыш 300 задач.
"Прыкладна шостая частка (задач - Sputnik) ужо выканана. Я лічу, набраны нядрэнны тэмп, неабходна яго развіваць", - падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Аддача ад інтэграцыі

"Аддача ад інтэграцыі адчувальная, яна выяўляецца ў тым ліку ў паказчыках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Узаемны тавараабарот за 8 месяцаў бягучага года дадаў 6%, дасягнуўшы амаль 3 трлн расійскіх рублёў або звыш 100 млрд беларускіх рублёў", - праінфармаваў кіраўнік расійскага ўрада.
Акрамя таго, Беларусь і Расія ўмацоўваюць тэхналагічны суверэнітэт Саюзнай дзяржавы, сумесна мадэрнізуюць і павялічваюць магутнасці ў машына- і станкабудаванні, мікраэлектроніцы, асвойваюць выпуск тэхнікі і вузлоў, якія замяшчаюць пастаўкі па імпарту.

"Беларускія прадпрыемствы актыўна ўключаюцца ў маштабныя расійскія вытворчыя праекты ў авіябудаванні і суднабудаванні. Мы нарошчваем наша ўзаемадзеянне ў навукаёмістых галінах, у мірным атаме, касмічных даследаваннях. Сур'ёзны імпульс кааперацыі надае ўзаемнае прызнанне, зробленых у РФ і Беларусі, камплектуючых, кампанентаў і канчатковай прадукцыі", - падкрэсліў Мішусцін.

Важныя задачы

Яшчэ адной важнай і значнай задачы прэм’ер-міністр Расіі назваў падрыхтоўку кваліфікаваных кадраў для нацыянальных эканомік.
"Узмацніць навучанне найбольш запатрабаваных спецыялістаў дасць магчымасць стварэння сеткавага ўніверсітэта высокіх тэхналогій Саюзнай дзяржавы. Трэба больш актыўна заняцца і пытаннем стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы. Мы ствараем медыяхолдынг СД, ён аб’яднае намаганні нашых СМІ", - сказаў ён.
Мішусцін падкрэсліў, што праекты рашэнняў, якія сёння плануецца разгледзець на пасяджэнні, накіраваны на далейшае пашырэнне інтэграцыі РФ і Беларусі і на атрыманне практычнай аддачы ад усіх сумесных ініцыятыў і праграм.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Галоўчанка: вынікі працы ўрадаў Беларусі і Расіі падвядуць у Мінску
Стужка навiн
0