Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Пасяджэнне Саюзнага Саўміна ў Мінску – відэа

Падпісацца
Пасяджэнне Савета міністраў Саюзнай дзяржавы праходзіць сёння ў Мінску. Падрабязнасці глядзіце на відэа.
Раней прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка паведаміў, што Беларусь і Расія падыходзіць да 25-годдзя саюзнай інтэграцыі з добрым вынікам. Рост ВУП у нашых краінах перавышае 4%, узаемны тавараабарот павялічыўся больш як на 8% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Паводле яго слоў, з моманту правядзення папярэдняга пасяджэння Саюзнага Саўміна, якое прайшло ў лістападзе мінулага года, адбылася вялікая колькасць мерапрыемстваў, сустрэч, перагавораў на вышэйшым узроўні.
"Прэзідэнты Расіі і Беларусі неаднаразова сустракаліся як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках правядзення мерапрыемстваў па лініі міжнародных арганізацый", - сказаў кіраўнік беларускага ўрада.
Таму, працягнуў Галоўчанка, ключавымі задачамі ўрада Беларусі і Расіі сёлета стала рэалізацыя пакета рашэнняў, які быў прыняты на паседжанні Вышэйшага Савета ў Санкт-Пецярбургу ў студзені.
"Гэта галоўны арыенцір у бягучым парадку дня Саюзнай дзяржавы. Да пасяджэння Саўміна мы падыходзім з даволі шырокім пакетам дакументаў, у парадак дня будучага пасяджэння ўнесена больш як 20 пытанняў", - сказаў Галоўчанка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0