https://bel.sputnik.by/20241105/prezdentskya-vybary-proyduts-u-zsha-1090879292.html
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША
Sputnik Беларусь
Асноўны дзень галасавання ў ЗША пройдзе 5 лістапада, галоўныя прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла – рэспубліканец Дональд Трамп і прадстаўнік дэмакратычнай... 05.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-05T09:17+0300
2024-11-05T09:17+0300
2024-11-05T09:23+0300
выбары
прэзідэнцкія выбары ў зша
прэзідэнт
навіны
грамадства
палітыка
у свеце
дональд трамп
камала харыс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/02/1090804074_0:15:3072:1743_1920x0_80_0_0_899971801d95b0a981e8239543c64f62.jpg
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Усеагульныя выбары ў ЗША пройдуць у аўторак і стануць шасцідзесятымі.Грамадзяне краіны павінны будуць прагаласаваць за прэзідэнта, а таксама выбраць сенатараў, членаў Палаты прадстаўнікоў, губернатараў шэрага штатаў і тэрыторый, а таксама мясцовыя органы ўлады.Амерыканскія грамадзяне змогуць зрабіць выбар асабіста 5 лістапада. Першымі прагаласуюць жыхары пасёлка Дыксвіл-Нотч у штаце Нью-Гемпшыр – гэта адбудзецца адразу пасля паўночы 5 лістапада (8:00 па мінскім часе). Апошнімі галасы аддадуць выбаршчыкі на Гаваях і жыхары пасёлка Ад’як на Алеўцкіх астравах – у 20:00 па мясцовым часе (9:00 6 лістапада па мінскім часе).Больш за 78 млн амерыканцаў ужо прагаласавалі датэрмінова, сярод іх – дзеючы кіраўнік дзяржавы Джо Байдэн, а таксама кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс.Рэкорднымі па колькасці тых, хто аддаў свае галасы датэрмінова, былі папярэднія выбары, якія прайшлі ў перыяд пандэміі каронавіруса ў 2020 годзе. Тады па пошце ці асабіста за некалькі дзён выбараў прагаласавалі больш за 101 мільён чалавек.Этапы выбараўПерадвыбарная прэзідэнцкая гонка ў ЗША стартавала 23 студзеня 2024 года.За права стаць кіраўніком дзяржавы змагаюцца экс-прэзідэнт Дональд Трамп, які прадстаўляе рэспубліканскую партыю, і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс, кандыдат ад дэмакратаў. У апошнія месяцы абодва кандыдаты праводзілі актыўную кампанію, крытыкуючы як адзін аднаго, так і дзеючую ўладу, і не стрымліваючыся ў ацэнках.Акрамя таго, на пасаду прэзідэнта ЗША прэтэндуюць кандыдат ад Лібертарыянскай партыі Чэйз Олівер, прадстаўнік Партыі зялёных Джыл Стайн, а таксама прадстаўнікі менш вядомых партый і незалежныя кандыдаты.Прэзідэнцкія выбары ў ЗША непрамыя і праводзяцца ў два этапы.Першы – агульнанацыянальнае галасаванне, якое пройдзе ў аўторак, 5 лістапада.Потым адбудзецца галасаванне калегіі выбаршчыкаў, якія прадстаўляюць кожны з 50 штатаў і акругу Калумбію. Яно прызначана на 17 снежня 2024 года. Пасля гэтага іх галасы перададуць у кангрэс ЗША.Усяго існуе 538 выбаршчыкаў, якія галасуюць у сваіх штатах. Для перамогі кандыдатам неабходна атрымаць не менш як 270 галасоў выбаршчыкаў.Па заканадаўстве, вынікі выбараў павінны быць афіцыйна пацверджаны на ўзроўні штатаў да 19 снежня. Потым 6 студзеня 2025 года Кангрэс павінен сабрацца і зацвердзіць вынікі галасавання калегіі выбаршчыкаў.Інаўгурацыя новага прэзідэнта адбудзецца 20 студзеня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241103/orban-kal--zsha-vyygrae-tramp-eropa-adna-ne-patsyagne-kanflkt-va-ukrane-1090841231.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/02/1090804074_232:0:2963:2048_1920x0_80_0_0_9546d58a8680b6a0e377e232b54f3e88.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнцкія выбары ў зша, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, у свеце, дональд трамп, камала харыс
выбары, прэзідэнцкія выбары ў зша, прэзідэнт, навіны , грамадства, палітыка, у свеце, дональд трамп, камала харыс
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у ЗША
09:17 05.11.2024 (абноўлена: 09:23 05.11.2024) Асноўны дзень галасавання ў ЗША пройдзе 5 лістапада, галоўныя прэтэндэнты на прэзідэнцкае крэсла – рэспубліканец Дональд Трамп і прадстаўнік дэмакратычнай партыі Камала Харыс.
МІНСК, 5 ліс – Sputnik. Усеагульныя выбары ў ЗША пройдуць у аўторак і стануць шасцідзесятымі.
Грамадзяне краіны павінны будуць прагаласаваць за прэзідэнта, а таксама выбраць сенатараў, членаў Палаты прадстаўнікоў, губернатараў шэрага штатаў і тэрыторый, а таксама мясцовыя органы ўлады.
Амерыканскія грамадзяне змогуць зрабіць выбар асабіста 5 лістапада. Першымі прагаласуюць жыхары пасёлка Дыксвіл-Нотч у штаце Нью-Гемпшыр – гэта адбудзецца адразу пасля паўночы 5 лістапада (8:00 па мінскім часе). Апошнімі галасы аддадуць выбаршчыкі на Гаваях і жыхары пасёлка Ад’як на Алеўцкіх астравах – у 20:00 па мясцовым часе (9:00 6 лістапада па мінскім часе).
Больш за 78 млн амерыканцаў ужо прагаласавалі датэрмінова, сярод іх – дзеючы кіраўнік дзяржавы Джо Байдэн, а таксама кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Харыс.
Рэкорднымі па колькасці тых, хто аддаў свае галасы датэрмінова, былі папярэднія выбары, якія прайшлі ў перыяд пандэміі каронавіруса ў 2020 годзе. Тады па пошце ці асабіста за некалькі дзён выбараў прагаласавалі больш за 101 мільён чалавек.
Перадвыбарная прэзідэнцкая гонка ў ЗША стартавала 23 студзеня 2024 года.
За права стаць кіраўніком дзяржавы змагаюцца экс-прэзідэнт Дональд Трамп, які прадстаўляе рэспубліканскую партыю, і віцэ-прэзідэнт Камала Харыс, кандыдат ад дэмакратаў. У апошнія месяцы абодва кандыдаты праводзілі актыўную кампанію, крытыкуючы як адзін аднаго, так і дзеючую ўладу, і не стрымліваючыся ў ацэнках.
Акрамя таго, на пасаду прэзідэнта ЗША прэтэндуюць кандыдат ад Лібертарыянскай партыі Чэйз Олівер, прадстаўнік Партыі зялёных Джыл Стайн, а таксама прадстаўнікі менш вядомых партый і незалежныя кандыдаты.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША непрамыя і праводзяцца ў два этапы.
Першы – агульнанацыянальнае галасаванне, якое пройдзе ў аўторак, 5 лістапада.
Потым адбудзецца галасаванне калегіі выбаршчыкаў, якія прадстаўляюць кожны з 50 штатаў і акругу Калумбію. Яно прызначана на 17 снежня 2024 года. Пасля гэтага іх галасы перададуць у кангрэс ЗША.
Усяго існуе 538 выбаршчыкаў, якія галасуюць у сваіх штатах. Для перамогі кандыдатам неабходна атрымаць не менш як 270 галасоў выбаршчыкаў.
Па заканадаўстве, вынікі выбараў павінны быць афіцыйна пацверджаны на ўзроўні штатаў да 19 снежня. Потым 6 студзеня 2025 года Кангрэс павінен сабрацца і зацвердзіць вынікі галасавання калегіі выбаршчыкаў.
Інаўгурацыя новага прэзідэнта адбудзецца 20 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"