Відэа

Асаблівасці восеньскай рыбалкі і палявання

Падпісацца
У аўторак, 5 лістапада, у 14:30 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: "Асаблівасці восеньскага палявання і рыбалкі ў Беларусі".
У Рэспубліцы Беларусь налічваецца каля 11 тыс азёр і больш за 20 тыс рэк, якія насяляе больш за 60 відаў рыб.
Нягледзячы на ​​"халодны сезон" аматары рыбалкі не спяшаюцца зачахляць вуды. Восень лічыцца лепшым часам для лоўлі драпежных відаў рыб – шчупака, судака…
Але і ў гэты час года, як і ў перыяд так званай вясенняй – нераставай забароны – існуюць свае правілы і абмежаванні. Напрыклад, нельга лавіць еўрапейскага сома і чудскага сіга.
Восень спакушае не толькі рыбакоў.
Больш за 40% рэспублікі пакрыта лясамі, у якіх жыве мноства жывёл. Найбольш вядомыя – лось, кабан, казуля, заяц, ліса, алень, бабёр, куніца…
Восень – час паляванняў, яркіх уражанняў і годных трафеяў як па капытных, так і па птушцы.
Работа спецыялістаў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету накіравана на тое, каб рыбалка і паляванне праводзіліся ў строгай адпаведнасці з правіламі.
Якія асноўныя правілы трэба ведаць рыбакам, а таксама паляўнічым? Што рабіць, калі на кручок трапіла рыба, занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі? Які штраф пагражае за незаконнае паляванне? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
намеснік начальніка аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Сцяпан ГУЗНЕЙ;
старшы дзяржінспектар аддзела кантролю за аховай і выкарыстаннем аб’ектаў жывёльнага свету Вольга ЛУШЧЫЦКАЯ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0