https://bel.sputnik.by/20241106/lukashenka-adkry-baseyn-u-mnsku-1090925097.html
Лукашэнка адкрыў басейн у Мінску
Лукашэнка адкрыў басейн у Мінску
Sputnik Беларусь
Будаўніцтва самага вялікага басейна ў Беларусі пачалося ў 2019 годзе, спарткомплекс плануецца задзейнічаць для правядзення буйных сусветных спаборніцтваў... 06.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-06T10:27+0300
2024-11-06T10:27+0300
2024-11-06T11:02+0300
аляксандр лукашэнка
басейн
навіны
кітай
у беларусі
беларусь
спорт
грамадства
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/06/1090921548_0:100:1280:820_1920x0_80_0_0_a2cf98facc17fb92b8f6840c28bd09de.jpg
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у адкрыцці басейна міжнароднага стандарту ў беларускай сталіцы, які пабудаваў кітайскі бок, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, важны і той факт, што гэта адбылося напярэдадні 7 лістапада – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Лукашэнка нагадаў, што Беларусь адзіная на постсавецкай прасторы захавала гэтую вялікую дату ў сваім календары."Традыцыйна да свята мы самі сабе робім знакавыя падарункі і адкрываем сацыяльна значныя аб’екты. Па ўсёй краіне мы пачалі ўжо дарыць беларускаму народу знакавыя падарункі", - адзначыў беларускі лідар.Ключ ад басейнаПасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань перадаў сімвалічны ключ ад новага спартыўнага комплексу прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.Паводле яго слоў, на аб’екце працавалі больш за тысячу будаўнікоў.Басейн міжнароднага стандарту кітайскі бок пачаў будаваць у Мінску на вуліцы Кальварыйская (каля станцыі метро "Маладзёжная) у 2019 годзе. Адначасова з ім пачалі ўзводзіць і нацыянальны футбольны стадыён на Ванеева.Басейн міжнароднага стандарту мае ўмяшчальнасць шэсць тысяч месцаў гледачоў, плошча 40 тысяч "квадратаў" і вышыню 31 метр. Спарткомплекс плануецца выкарыстоўваць для правядзення буйных сусветных спаборніцтваў, у якасці трэніровачнай базы для нацыянальных зборных па плаванні, скачках у ваду, водным пола і сінхронным плаванні, а таксама як фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.У будынку пяць водных чаш – гэта дасць магчымасць многім аматарам і спартсменам адначасова трэніравацца і ўдзельнічаць у спаборніцтвах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241028/sabalenka-zamatsavalasya-na-pershym-radku-reytyngu-wta-1090630899.html
кітай
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/06/1090921548_28:0:1253:919_1920x0_80_0_0_6fbe8c9934f6592dfa9df4bd8e326922.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, басейн, навіны , кітай, у беларусі, беларусь, спорт, грамадства, палітыка
аляксандр лукашэнка, басейн, навіны , кітай, у беларусі, беларусь, спорт, грамадства, палітыка
Лукашэнка адкрыў басейн у Мінску
10:27 06.11.2024 (абноўлена: 11:02 06.11.2024) Будаўніцтва самага вялікага басейна ў Беларусі пачалося ў 2019 годзе, спарткомплекс плануецца задзейнічаць для правядзення буйных сусветных спаборніцтваў, трэніровак для нацыянальных зборных па водных відах спорту і як фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прымае ўдзел у адкрыцці басейна міжнароднага стандарту ў беларускай сталіцы, які пабудаваў кітайскі бок, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Мы адкрываем знакавы аб’ект – новы сучасны басейн міжнароднага стандарту", - сказаў прэзідэнт.
Паводле яго слоў, важны і той факт, што гэта адбылося напярэдадні 7 лістапада – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Лукашэнка нагадаў, што Беларусь адзіная на постсавецкай прасторы захавала гэтую вялікую дату ў сваім календары.
"Традыцыйна да свята мы самі сабе робім знакавыя падарункі і адкрываем сацыяльна значныя аб’екты. Па ўсёй краіне мы пачалі ўжо дарыць беларускаму народу знакавыя падарункі", - адзначыў беларускі лідар.
Пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань перадаў сімвалічны ключ ад новага спартыўнага комплексу прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.
"Перш за ўсё, дазвольце мне ад імя ўрада Кітая і сябе асабіста павіншаваць вас з адкрыццём басейна. Выказваю падзяку і пашану будаўнікам абедзвюх краін", - сказаў дыпламат.
Паводле яго слоў, на аб’екце працавалі больш за тысячу будаўнікоў.
Басейн міжнароднага стандарту кітайскі бок пачаў будаваць у Мінску на вуліцы Кальварыйская (каля станцыі метро "Маладзёжная) у 2019 годзе. Адначасова з ім пачалі ўзводзіць і нацыянальны футбольны стадыён на Ванеева.
Басейн міжнароднага стандарту мае ўмяшчальнасць шэсць тысяч месцаў гледачоў, плошча 40 тысяч "квадратаў" і вышыню 31 метр. Спарткомплекс плануецца выкарыстоўваць для правядзення буйных сусветных спаборніцтваў, у якасці трэніровачнай базы для нацыянальных зборных па плаванні, скачках у ваду, водным пола і сінхронным плаванні, а таксама як фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.
У будынку пяць водных чаш – гэта дасць магчымасць многім аматарам і спартсменам адначасова трэніравацца і ўдзельнічаць у спаборніцтвах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 
28 кастрычніка 2024, 10:05