https://bel.sputnik.by/20241106/putsn-da-start-spusku-na-vadu-atamnaga-ledakola-chukotka--vdea-1090948700.html
Пуцін даў старт спуску на ваду атамнага ледакола "Чукотка" – відэа
Пуцін даў старт спуску на ваду атамнага ледакола "Чукотка" – відэа
Sputnik Беларусь
Урачыстая цырымонія спуску ледакола на ваду адбылася на "Балтийском заводе" ў Санкт-Пецярбургу, расійскі лідар удзельнічаў у ёй па відэасувязі, Пуцін асабіста... 06.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-06T17:26+0300
2024-11-06T17:26+0300
2024-11-06T17:26+0300
відэа
ледакол
уладзімір пуцін
"росатом"
тэхналогіі
суднаходства
расія
санкт-пецярбург
арктыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/06/1090945834_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_e4f9266f67903317ddbe0ff466e1b3cb.jpg
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даў каманду да спуску на ваду новага расійскага атамнага ледакола "Чукотка", яго будавалі на "Балтийском заводе" ў Санкт-Пецярбургу па заказе дзяржкарпарацыі "Росатом". Пуцін удзельнічаў у цырымоніі ў рэжыме відэасувязі з Крамля.Перад запускам ледакола расійскі прэзідэнт заслухаў даклад кіраўніка Аб’яднанай суднабудаўнічай карпарацыі Андрэя Пучкова, ён паведаміў расійскаму лідару падрабязнасці будаўніцтва ледакола, а таксама пацвердзіў поўную гатоўнасць. Пасля даклада Пучкоў папрасіў дазволу на спуск "Чукотки"."Спуск дазваляю!" - сказаў Пуцін.Атамны ледакол спусцілі на ваду пад гукі фанфар і апладысменты. "Здорава! Я ўсіх віншую яшчэ раз!", - заявіў расійскі лідар.Ледакол "Чукотка" стаў чацвёртым серыйным і пятым па ліку ледаколам у сямействе суднаў праекта 22220, пабудаваных на "Балтийском заводе" па заказе "Росатома". Ледакольныя судны гэтага праекта – самыя вялікія і магутныя ў свеце. Іх галоўная задача – забеспячэнне круглагадовай навігацыі ў заходнім раёне Арктыкі.Раней на "Балтийском заводе" былі выпушчаны серыйныя ледаколы "Сибирь" і "Урал", а таксама галаўное судна "Арктика".Тут жа будуюць яшчэ два караблі таго ж класа – "Якутия" і "Ленинград". У 2025-м будзе закладзены ледакол "Сталинград" з гэтай жа серыі. Акрамя таго, на далёкаўсходняй верфі "Звезда" будуецца атамны ледакол новага пакалення "Лидер" – самы магутны з існуючых.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
санкт-пецярбург
арктыка
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/06/1090945834_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_431d15b91ee98af4aa24ace88f07ca30.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ледакол, уладзімір пуцін, "росатом", тэхналогіі, суднаходства, расія, санкт-пецярбург, арктыка, видео
ледакол, уладзімір пуцін, "росатом", тэхналогіі, суднаходства, расія, санкт-пецярбург, арктыка, видео
Пуцін даў старт спуску на ваду атамнага ледакола "Чукотка" – відэа
Урачыстая цырымонія спуску ледакола на ваду адбылася на "Балтийском заводе" ў Санкт-Пецярбургу, расійскі лідар удзельнічаў у ёй па відэасувязі, Пуцін асабіста даў старт да запуску новага ледакола.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даў каманду да спуску на ваду новага расійскага атамнага ледакола "Чукотка", яго будавалі на "Балтийском заводе" ў Санкт-Пецярбургу па заказе дзяржкарпарацыі "Росатом". Пуцін удзельнічаў у цырымоніі ў рэжыме відэасувязі з Крамля.
Перад запускам ледакола расійскі прэзідэнт заслухаў даклад кіраўніка Аб’яднанай суднабудаўнічай карпарацыі Андрэя Пучкова, ён паведаміў расійскаму лідару падрабязнасці будаўніцтва ледакола, а таксама пацвердзіў поўную гатоўнасць. Пасля даклада Пучкоў папрасіў дазволу на спуск "Чукотки".
"Спуск дазваляю!" - сказаў Пуцін.
Атамны ледакол спусцілі на ваду пад гукі фанфар і апладысменты. "Здорава! Я ўсіх віншую яшчэ раз!", - заявіў расійскі лідар.
Ледакол "Чукотка" стаў чацвёртым серыйным і пятым па ліку ледаколам у сямействе суднаў праекта 22220, пабудаваных на "Балтийском заводе" па заказе "Росатома". Ледакольныя судны гэтага праекта – самыя вялікія і магутныя ў свеце. Іх галоўная задача – забеспячэнне круглагадовай навігацыі ў заходнім раёне Арктыкі.
Раней на "Балтийском заводе" былі выпушчаны серыйныя ледаколы "Сибирь" і "Урал", а таксама галаўное судна "Арктика".
Тут жа будуюць яшчэ два караблі таго ж класа – "Якутия" і "Ленинград". У 2025-м будзе закладзены ледакол "Сталинград" з гэтай жа серыі. Акрамя таго, на далёкаўсходняй верфі "Звезда" будуецца атамны ледакол новага пакалення "Лидер" – самы магутны з існуючых.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"