Боевая работа расчета 2С7М Малка в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Украінскі ваеннапалонны: камандзіры УСУ пагражаюць страляць па сваіх пры адступленні

© Sputnik / Павел Лисицын / Перайсці ў медыябанкВаеннапалонны УСУ
Ваеннапалонны УСУ - Sputnik Беларусь, 1920, 06.11.2024
Падпісацца
УСУ ўварваліся ў прыгранічныя раёны Курскай вобласці ў жніўні, расійскія вайскоўцы спынілі іх прасоўванне і прыступілі да ліквідацыі праціўніка.
МІНСК, 6 ліс – Sputnik. Камандаванне УСУ ў адкрытым эфіры аддае загады страляць па сваіх у выпадку спроб іх адступлення, пра гэта распавёў украінскі вайсковец Уладзімір Нікаленка.
Стралок-санітар з 17-й асобнай танкавай брыгады УСУ Нікаленка здаўся ў палон на тэрыторыі Курскай вобласці.

"Тут па радэйцы (рацыі) было чуваць, як іншыя пазіцыі штурмуюць. І камандаванне: "Калі вы будзеце адступаць назад – свае пастраляюць!" …Ім кажаш, што няма дзе ні схавацца, ні адысці (…). Ён кажа: "Ну, калі адыдзеш, то свае пастраляюць!" І такое неаднаразова было", - распавёў ён агенцтву РІА Навіны.

Раней іншы ваеннапалонны Юрый Мензата паведамляў, што аператары БПЛА УСУ спрабавалі забіць саслужыўцаў, якія здаваліся ў палон.

Уварванне ў Курскую вобласць

Украінскія ўзброеныя сілы атакавалі прыгранчіныя раёны Курскай вобласці ў пачатку жніўня. Для гэтага УСУ таксама задзейнічалі замежных наёмнікаў.
Расійскія вайскоўцы спынілі прасоўванне ўкраінскіх падраздзяленняў. Мінабароны РФ стварыла спецыяльныя групоўкі для абароны прыгранічных рэгіёнаў.
Для гарантавання бяспекі грамадзян у Курскай, а таксама Белгародскай і Бранскай абласцях дзейнічае рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.
У канцы кастрычніка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ў рэгіёне ў акружэнні знаходзяцца каля дзвюх тысяч украінскіх вайскоўцаў. Некаторыя падраздзяленні спрабуюць прарвацца, але гэтыя дзеянні не маюць поспеху.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Дэніэл Марціндэйл - Sputnik Беларусь, 1920, 05.11.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Марціндэйл: Трамп і Харыс маглі б завяршыць канфлікт ва Украіне
Стужка навiн
0