https://bel.sputnik.by/20241106/yak-vyglyadae-ktaysk-baseyn-u-mnsku-adkryty-da-7-lstapada--vdea-1090934286.html
Як выглядае "кітайскі" басейн у Мінску, які адкрылі да 7 лістапада – відэа
Як выглядае "кітайскі" басейн у Мінску, які адкрылі да 7 лістапада – відэа
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі напярэдадні доўгіх выхадных адкрыў у Мінску мега-басейн, пабудаваны кітайскімі спецыялістамі... 06.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-06T12:05+0300
2024-11-06T12:05+0300
2024-11-06T12:08+0300
відэа
відэа
аляксандр лукашэнка
басейн
кітай
спорт
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/06/1090932780_0:130:3176:1917_1920x0_80_0_0_ce68194c6b4ecc834e512f2435bd4122.jpg
Новы мега-басейн стаў чарговым падарункам для жыхароў сталіцы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначаецца 7 лістапада. Штогод да гэтай даты ў Мінску і іншых гарадах краіны адкрываюць новыя аб’екты.Сімвалічны ключ ад спартыўнага комплексу беларускаму лідару перадаў пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань. Беларускі прэзідэнт перадаў словы падзякі за пабудаваны басейн лідару КНР Сі Цзіньпіну. Лукашэнка расказаў аб тым, як лідар Кітая паказваў яму макет будучага басейна.На цырымоніі прысутнічалі таксама знакамітыя беларускія плыўцы, у іх ліку і рэкардсмен Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокій. Пасля цырымоніі адкрыцця для беларускага лідара і спартсменаў правялі экскурсію па новым спарткомплексе, плыўцы таксама змаглі апрабаваць і сам басейн.Будаўніцтва новага спартыўнага аб’екта пачалося ў Мінску ў 2019 годзе па дамоўленасці з кітайскім бокам у рамках гуманітарнага супрацоўніцтва. Басейн знаходзіцца на вуліцы Кальварыйская паблізу ад станцыі метро "Маладзёжная". Адначасова з басейнам у 2019-м пачалося і будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна на Ванеева, ён таксама хутка будзе адкрыты, паведаміў Лукашэнка.Новы басейн міжнароднага стандарту мае ўмяшчальнасць 6 тысяч месцаў гледачоў, плошча 40 тысяч "квадратаў" і вышыню 31 метр. Усяго ў будынку пяць водных чаш рознага памеру, такім чынам тут могуць адначасова трэніравацца і прафесійныя спартсмены, і аматары.Басейн дазволіць праводзіць у Мінску буйныя сусветныя турніры і стане трэніровачнай базай для нацыянальных зборных па плаванні, скачках у ваду, водным пола і сінхронным плаванні.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
кітай
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/06/1090932780_223:0:2954:2048_1920x0_80_0_0_3217916c0c754dcffa86f4efd8c2b7ce.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, аляксандр лукашэнка, басейн, кітай, спорт, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, видео
відэа, аляксандр лукашэнка, басейн, кітай, спорт, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, видео
Як выглядае "кітайскі" басейн у Мінску, які адкрылі да 7 лістапада – відэа
12:05 06.11.2024 (абноўлена: 12:08 06.11.2024) Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі напярэдадні доўгіх выхадных адкрыў у Мінску мега-басейн, пабудаваны кітайскімі спецыялістамі. Глядзіце на відэа, як выглядае новы спартыўны комплекс.
Новы мега-басейн стаў чарговым падарункам для жыхароў сталіцы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, які адзначаецца 7 лістапада. Штогод да гэтай даты ў Мінску і іншых гарадах краіны адкрываюць новыя аб’екты.
"Традыцыйна да свята мы самі сабе робім знакавыя падарункі і адкрываем сацыяльна значныя аб’екты", - адзначыў Лукашэнка на адкрыцці.
Сімвалічны ключ ад спартыўнага комплексу беларускаму лідару перадаў пасол КНР у Беларусі Чжан Вэньчуань. Беларускі прэзідэнт перадаў словы падзякі за пабудаваны басейн лідару КНР Сі Цзіньпіну. Лукашэнка расказаў аб тым, як лідар Кітая паказваў яму макет будучага басейна.
На цырымоніі прысутнічалі таксама знакамітыя беларускія плыўцы, у іх ліку і рэкардсмен Паралімпійскіх гульняў Ігар Бокій. Пасля цырымоніі адкрыцця для беларускага лідара і спартсменаў правялі экскурсію па новым спарткомплексе, плыўцы таксама змаглі апрабаваць і сам басейн.
Будаўніцтва новага спартыўнага аб’екта пачалося ў Мінску ў 2019 годзе па дамоўленасці з кітайскім бокам у рамках гуманітарнага супрацоўніцтва. Басейн знаходзіцца на вуліцы Кальварыйская паблізу ад станцыі метро "Маладзёжная". Адначасова з басейнам у 2019-м пачалося і будаўніцтва нацыянальнага футбольнага стадыёна на Ванеева, ён таксама хутка будзе адкрыты, паведаміў Лукашэнка.
Новы басейн міжнароднага стандарту мае ўмяшчальнасць 6 тысяч месцаў гледачоў, плошча 40 тысяч "квадратаў" і вышыню 31 метр. Усяго ў будынку пяць водных чаш рознага памеру, такім чынам тут могуць адначасова трэніравацца і прафесійныя спартсмены, і аматары.
Басейн дазволіць праводзіць у Мінску буйныя сусветныя турніры і стане трэніровачнай базай для нацыянальных зборных па плаванні, скачках у ваду, водным пола і сінхронным плаванні.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"