https://bel.sputnik.by/20241107/ksyal-putsn-farmrue-mesedzh-dlya-syago-svetu-1090956561.html
Кісялёў: Пуцін фарміруе меседж для ўсяго свету
Кісялёў: Пуцін фарміруе меседж для ўсяго свету
Sputnik Беларусь
Калі мы разумеем Пуціна, то разумее тыя працэсы, якія адбываюцца ў Расіі, адзначыў Кісялёў. 07.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-07T10:52+0300
2024-11-07T10:52+0300
2024-11-07T11:10+0300
медыягрупа "россия сегодня"
дзмітрый кісялёў
уладзімір пуцін
расія
смі
снд
навіны
форум
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/12/1083732255_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_df4eaefe7ffe85ac8f7b8dbe8accbc1d.jpg
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін шмат у чым кіруе той шматпалярнасцю, якую зараз ажыццяўляе чалавецтва, аб гэтым заявіў у чацвер генеральны дырэктар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.Кісялёў, выступаючы сёння на III Медыяфоруме краін СНД, паказаў фатаграфію, на якой ён паціскае Пуціну руку. Гэты фотаздымак, як удакладніў гендырэктар медыягрупы, быў зроблены падчас сустрэчы расійскага лідара з кіраўнікамі вядучых СМІ краін БРІКС.Ён дадаў, што калі Пуцін выступае, яму не трэба дыктаваць, ён заўсёды дапускае іншы пункт гледжання і вельмі добра слухае субяседнікаў."І калі мы разумеем Пуціна, то мы разумеем Расію і мы разумеем тыя працэсы, якія адбываюцца ў свеце, а ён іх фактычна праграміруе. Ён шмат у чым кіруе тым рухам да шматпалярнасці, які зараз ажыццяўляе чалавецтва", - падкрэсліў Кісялёў.Тэма III Медыяфоруму краін СНД, які праходзіць на пляцоўцы медыягрупы "Россия сегодня", – "Развіццё медыя ў свеце, які змяняецца". Сярод удзельнікаў форуму – дырэктар Лігі бяспечнага інтэрнэту Кацярына Мізуліна, пісьменнік і палітолаг Аляксандр Дугін, кіраўнікі профільных міністэрстваў краін СНД, міжнародных арганізацый, прадстаўнікі СМІ і спецыялізаваных устаноў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241029/medyyagrupa-rossiya-segodnya-stala-lareatam-prem-za-vernost-nauke-1090668648.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/02/12/1083732255_217:0:2948:2048_1920x0_80_0_0_d6340ca301659011ccbcff3afdda0f1b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
медыягрупа "россия сегодня", дзмітрый кісялёў, уладзімір пуцін, расія, смі, снд, навіны , форум
медыягрупа "россия сегодня", дзмітрый кісялёў, уладзімір пуцін, расія, смі, снд, навіны , форум
Кісялёў: Пуцін фарміруе меседж для ўсяго свету
10:52 07.11.2024 (абноўлена: 11:10 07.11.2024) Калі мы разумеем Пуціна, то разумее тыя працэсы, якія адбываюцца ў Расіі, адзначыў Кісялёў.
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін шмат у чым кіруе той шматпалярнасцю, якую зараз ажыццяўляе чалавецтва, аб гэтым заявіў у чацвер генеральны дырэктар міжнароднай медыягрупы "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў.
Кісялёў, выступаючы сёння на III Медыяфоруме краін СНД, паказаў фатаграфію, на якой ён паціскае Пуціну руку. Гэты фотаздымак, як удакладніў гендырэктар медыягрупы, быў зроблены падчас сустрэчы расійскага лідара з кіраўнікамі вядучых СМІ краін БРІКС.
"Я паказваю гэта, таму што Пуцін фарміруе меседж для ўсяго свету. І Пуцін – гэта той чалавек, які заснаваў наша агенцтва "Россия сегодня" - Sputnik) сваім указам. І мы трансліруем ідэю Пуціна. З аднаго боку літаральна, што ён кажа, а з другога боку – ускосна, таму што ў Пуціна ёсць канцэпцыя свету, і ён не абавязкова павінен дагаворваць усё", - сказаў Кісялёў.
Ён дадаў, што калі Пуцін выступае, яму не трэба дыктаваць, ён заўсёды дапускае іншы пункт гледжання і вельмі добра слухае субяседнікаў.
"І калі мы разумеем Пуціна, то мы разумеем Расію і мы разумеем тыя працэсы, якія адбываюцца ў свеце, а ён іх фактычна праграміруе. Ён шмат у чым кіруе тым рухам да шматпалярнасці, які зараз ажыццяўляе чалавецтва", - падкрэсліў Кісялёў.
Тэма III Медыяфоруму краін СНД, які праходзіць на пляцоўцы медыягрупы "Россия сегодня", – "Развіццё медыя ў свеце, які змяняецца". Сярод удзельнікаў форуму – дырэктар Лігі бяспечнага інтэрнэту Кацярына Мізуліна, пісьменнік і палітолаг Аляксандр Дугін, кіраўнікі профільных міністэрстваў краін СНД, міжнародных арганізацый, прадстаўнікі СМІ і спецыялізаваных устаноў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"