https://bel.sputnik.by/20241107/laro-kazakhstan-atryma-zaprashenne-daluchytstsa-da-brks-1090956739.html
Лаўроў: Казахстан атрымаў запрашэнне далучыцца да БРІКС
Лаўроў: Казахстан атрымаў запрашэнне далучыцца да БРІКС
Sputnik Беларусь
Міністр удакладніў, што рыхтуецца візіт прэзідэнта Расіі ў Казахстан, чакаецца, што ён адбудзецца ў лістападзе. 07.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-07T10:59+0300
2024-11-07T10:59+0300
2024-11-07T10:59+0300
xvi саміт брікс у казані
сяргей лаўроў
мзс рф
брікс
саміт
казань
расія
казахстан
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/18/1087428141_0:249:2757:1799_1920x0_80_0_0_9b8b9b9a51127ee3a2ba562ec491f854.jpg
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Казахстан атрымаў запрашэнне далучыцца да БРІКС у якасці краіны-партнёра, аб гэтым у чацвер заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.Расійскі міністр адзначыў, што ідзе падрыхтоўка да візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Казахстан. Візіт можа адбыцца 27 лістапада.Кіраўнік МЗС РФ заўважыў, што да будучага візіту рыхтуюцца дзесяткі дакументаў.Саміт БРІКС прайшоў у Казані 22-24 верасня. У ім удзельнічаў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па выніках саміту беларускі лідар паведаміў, што Беларусь стала краінай-партнёрам БРІКС.Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар назваў краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у аб’яднанне ўваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241030/laro-vynk-samtu-brks-pakazal-nyazdolnasts-zakhadu-zalyavats-rasyu-1090709202.html
казань
расія
казахстан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/18/1087428141_13:0:2742:2047_1920x0_80_0_0_16046b62c28cc11807184916a8fc3c7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей лаўроў, мзс рф, брікс, саміт, казань, расія, казахстан, палітыка, навіны
сяргей лаўроў, мзс рф, брікс, саміт, казань, расія, казахстан, палітыка, навіны
Лаўроў: Казахстан атрымаў запрашэнне далучыцца да БРІКС
Міністр удакладніў, што рыхтуецца візіт прэзідэнта Расіі ў Казахстан, чакаецца, што ён адбудзецца ў лістападзе.
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Казахстан атрымаў запрашэнне далучыцца да БРІКС у якасці краіны-партнёра, аб гэтым у чацвер заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
"Казахстан атрымаў запрашэнне далучыцца да БРІКС у якасці краіны-партнёра", - сказаў Лаўроў на сустрэчы са сваім казахстанскім калегам Муратам Нуртлеу.
Расійскі міністр адзначыў, што ідзе падрыхтоўка да візіту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ў Казахстан. Візіт можа адбыцца 27 лістапада.
"Мы вядзем, як вы згадалі, сур’ёзную падрыхтоўку дзяржаўнага візіту прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Казахстан", - адзначыў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС РФ заўважыў, што да будучага візіту рыхтуюцца дзесяткі дакументаў.
Саміт БРІКС прайшоў у Казані 22-24 верасня. У ім удзельнічаў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па выніках саміту беларускі лідар паведаміў, што Беларусь стала краінай-партнёрам БРІКС.
Аб’яднанне было створана ў 2006 годзе, сваю назву ў выглядзе англійскай абрэвіятуры BRICS яно атрымала ад першых літар назваў краін, якія стварылі структуру Brazil, Russia, India, China, South Africa.
У цяперашні час акрамя РФ, Бразіліі, Індыі, Кітая і ПАР, у аб’яднанне ўваходзяць Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"