Каляндар выбараў - 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Відэафакт: пікеты па зборы подпісаў пачалі працаваць у Мінску

© Sputnik / Станислав ЛобатыйПікет па зборы подпісаў у Минску
Пікет па зборы подпісаў у Минску - Sputnik Беларусь, 1920, 07.11.2024
Падпісацца
Ініцыятыўным групам неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў у падтрымку свайго кандыдата, пасля подпісы будуць правераны на дакладнасць.
МІНСК, 7 ліс – Sputnik. Пікеты па зборы подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты пачалі працу ў суботу 7 лістапада, перадае карэспандэнт Sputnik.
Збор подпісаў стартаваў сёння, згодна з Каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў.
У адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам збор подпісаў стартуе за 80 дзён да асноўнага дня галасавання, завяршаецца ён за 50 дзён да выбараў. Такім чынам збор подпісаў працягнецца з 7 лістапада па 6 снежня ўключна.
Ініцыятыўным групам неабходна сабраць 100 тысяч подпісаў у падтрымку свайго кандыдата і падаць іх у выбарчыя камісіі, дзе подпісы выбаршчыкаў будуць правераны на дакладнасць.
Дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, павінны быць прадстаўлены ў ЦВК з 7 па 21 снежня. У пакеце дакументаў павінна быць дэкларацыя аб даходах прэтэндэнта за 2023 год.
Асноўны дзень галасавання на выбарах кіраўніка дзяржавы назначаны на 26 студзеня 2025 года.
Аб усіх прэтэндэнтах на прэзідэнцкую пасаду на выбарах-2025 чытайце ў інфаграфіцы Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Збор подпісаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 07.11.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Збор подпісаў у падтрымку прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта пачынаецца ў Беларусі
Стужка навiн
0