Улады Беларусі збіраюць ананімныя прапановы аб развіцці краіны

© AP / Jenny KaneПраца за ноўтбукам
Праца за ноўтбукам - Sputnik Беларусь, 1920, 08.11.2024
Падпісацца
Беларускія ўлады дэкларуюць, што прапановы збяруць на спецыяльнай платформе, а затым перапрацуюць іх і ўлічаць у праграме развіцця краіны на наступную пяцігодку.
МІНСК, 8 ліс – Sputnik. У Беларусі запусцілі лічбавую платформу "Народная пяцігодка", паведамілі ў эфіры тэлеканала СТБ.
"Новы рэсурс размешчаны па адрасе меркаванне.бел. Перайсці на анлайн-платформу можна праз спецыяльны QR-код, які вы бачыце на экране, з любой прылады", - распавялі ў эфіры.
Пры гэтым падчас тэлевізійнага сюжэта гледачоў запэўнілі, што "ніякіх абмежаванняў для карыстальнікаў не прадугледжана".
У эфіры расказалі, што новая лічбавая платформа стане магчымасцю для ўсіх, хто хоча выказацца і падзяліцца меркаваннем па самых важных тэмах, пачынаючы з эканомікі і заканчваючы сельскай гаспадаркай.
"Усе звароты будуць апрацоўвацца ў Штабе патрыятычных сіл, куды ўваходзяць члены грамадскіх аб’яднанняў, палітычных партый", - апісалі працэс на тэлебачанні.
Пры гэтым улады абяцаюць, што ідэі, якія маюць найбольшую цікавасць, будуць улічаны пры распрацоўцы праграмы развіцця на чарговую пяцігодку, таксама гэта будзе адлюстравана ў парадку дня Усебеларускага народнага сходу.
На сайце платформы для збору меркаванняў беларусаў аб будучыні краіны напісана: "Удзел у працы платформы ананімны. Платформа не адносіцца да зваротаў грамадзян і ўяўляе сабой электронную пляцоўку для збору меркаванняў неабыякавых жыхароў нашай краіны".
Для таго, каб пакінуць на платформе сваё меркаванне ці ідэю, не трэба рэгістравацца ці пакідаць асабістыя даныя.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пенсіянеры за камп'ютарам - Sputnik Беларусь, 1920, 03.11.2024
Падпісаны ўказ аб адмене абмежаванняў па пенсіях працуючым пенсіянерам
Стужка навiн
0