Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Беларусь – Расія: развіццё ўнутранага турызму і новыя маршруты

Падпісацца
У панядзелак, 11 лістапада, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: "Беларуска-Сібірскія перспектывы развіцця турызму. Новыя напрамкі для беларускіх турыстаў".
Санкцыі калектыўнага Захаду, уведзеныя ў адносінах да Расіі і Беларусі, значна звузілі геаграфію турыстычных паездак. У прыватнасці, рэзка скараціўся турпаток у ЕС і іншыя папулярныя напрамкі. На гэтым фоне адзначаецца рост унутранага турызму. Грамадзяне, што завецца, вывучаюць сваю краіну нанова, і адзначаюць, што па ўзроўні камфорту айчынныя курорты ўжо зусім канкурыруюць з замежнымі. У трэндзе яшчэ і гістарычны, а таксама гастранамічны турызм.
Для беларусаў з’яўляюцца традыцыйна папулярнымі туры ў Маскву і Санкт-Пецярбург. Разам з тым геаграфія паездак расце. Сёння адзначаецца цікавасць да жамчужыны Расіі – Алтайскага краю. Беларусы едуць у Сібір, каб пакатацца на гарналыжных курортах, убачыць скалу Чатыры Браты або масіў Белы Бом, выкупацца ў гаючых азёрах.
Якія маршруты сёння папулярны ў беларусаў? Наколькі яны даступны па цане? Што трэба зрабіць, каб унутраны турызм сапраўды стаў масавым? На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
намеснік дырэктара Турыстычнага інфармацыйнага цэнтра Алтайскага краю Сяргей ПАПОВІЧ;
старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза туріндустрыі Піліп ГУЛЫЙ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0