Пуцін павіншаваў агенцтва і радыё Sputnik з 10-годдзем

© Sputnik / Алексей ДаничевАгенцтва Sputnik
Агенцтва Sputnik - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2024
Падпісацца
Расійскі лідар у сваім віншаванні адзначыў, што Sputnik публікуе дакладныя навіны і глыбокую аналітыку.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павіншаваў калектыў міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik з 10-годдзем, гаворыцца ў тэлеграме, апублікаванай на сайце Адміністрацыі прэзідэнта РФ.
"Усе гэтыя гады ваш калектыў – супрацоўнікі галаўнога офіса і шматлікіх замежных карпунктаў – якасна, аператыўна і адказна выконваюць свае прафесійныя абавязкі, трымаюць руку на пульсе найважнейшых падзей, дзеляцца з аўдыторыяй дакладнымі навінамі і глыбокай аналітыкай", - адзначыў Пуцін.
Ён таксама падкрэсліў, што Sputnik заўсёды абапіраецца на правераныя, аб’ектыўныя факты. Асаблівы акцэнт кіраўнік дзяржавы зрабіў на тым, што агенцтва дае трыбуну для людзей з рознымі пунктамі гледжання на асноўныя палітычныя, эканамічныя, грамадскія тэндэнцыі ў Расіі і свеце.
Агенцтва Sputnik уваходзіць у міжнародную медыягрупу "Россия сегодня" і публікуе свой кантэнт у сацсетках і на вэб-сайтах. У агенцтва ёсць і свая радыёвяшчальная служба.
Раней з 1967 года да канца 1990-х выпускаўся таксама часопіс "Спутник", які выдавалі на некалькіх мовах. Гэта быў праект Агенцтва друку "Новости", правапераемнікам якога стала медыягрупа "Россия сегодня".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 01.10.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Грызлоў павіншаваў Sputnik Беларусь з дзесяцігоддзем
Стужка навiн
0