Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СЗР: ЗША рыхтуюцца да выбараў прэзідэнта ва Украіне ў 2025 годзе

© Sputnik / Стрингер / Перайсці ў медыябанкУрны для галасавання ў Кіеве, архіўнае фота
Урны для галасавання ў Кіеве, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2024
Падпісацца
Па даных расійскай разведкі, Дзярждэп працягвае актыўна прапрацоўваць варыянты змены цяперашняга ўкраінскага кіраўніцтва.
МІНСК, 11 ліс – Sputnik. Вашынгтон разглядае 2025 год у якасці рэальнай даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне, гаворыцца ў паведамленні Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі.
"(…) паводле звестак, якія паступаюць у СЗР, у кіраўніцтве дзярждэпартамента ЗША працягваюць прапрацоўваць варыянты змены пры неабходнасці цяперашняга кіраўніцтва Украіны", - заявілі ў прэс-службе.
Па даных разведкі, прэзідэнцкую кампанію ў наступным годзе Вашынгтон разглядае як легітымны спосаб памяняць цяперашняе кіраўніцтва Украіны.
"У якасці аднаго з "легітымных" спосабаў устаранення У. Зяленскага, які "празмерна зарваўся", у Вашынгтоне разглядаюць правядзенне прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у наступным годзе ва ўмовах працягу баявых дзеянняў з Расіяй", - растлумачылі ў СЗР.

Пад кантролем ЗША

Таксама ёсць даныя аб тым, Дзярждэп плануе праз свае падкантрольныя структуры ўкінуць ідэю аб правядзенні выбараў ва Украіне ў наступным годзе і кантраляваць працэс вылучэння кандыдатаў.
У Вашынгтоне ўжо прынята рашэнне аб тым, як і калі пачынаць прэвентыўна прапрацоўваць пытанні правядзення электаральнай кампаніі ва Украіне.
"На першым этапе мяркуецца праз амерыканскія "дэмакратызатарскія" фонды і "мазгавыя цэнтры" стымуляваць падкантрольныя ім структуры ўкраінскай грамадзянскай супольнасці выступіць з адпаведнай ініцыятывай", - сказана ў паведамленні.
Гэтую ініцыятыву, паводле планаў ЗША, павінна падтрымаць шырокая грамадскасць. Акрамя таго, Дзярждэп плануе дапускаць да выбараў толькі ўзгодненыя з ім кандыдатуры.

Стварэнне партыі

Вашынгтон таксама плануе стварыць ва Украіне праамерыканскую палітычную партыю. Мэтай яе стварэння з’яўляецца ўвядзенне ў Вярхоўную Раду сіл, якія будуць стрымліваць любога прэзідэнта Украіны.
Па даных расійскай разведкі, грамадзянскія ініцыятывы ва Украіне, якія фінансуе Вашынгтон, ужо прыступілі да абмеркавання пытання аб стварэнні новай палітычнай партыі, якая падчас выбарчай кампаніі павінна заняць праамерыканскую нішу.
"Па задуме дзярждэпартамента, такая палітычная сіла павінна прайсці ў склад Вярхоўнай рады і стаць важным элементам сістэмы стрымак для любога ўкраінскага лідара", - сказана ў паведамленні СЗР.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу - Sputnik Беларусь, 1920, 07.11.2024
Шайгу пракаменціраваў няўдачу Захаду ў Грузіі і поспех у Малдове
Стужка навiн
0