https://bel.sputnik.by/20241112/klmatychny-samt-u-baku--translyatsyya-1091056761.html
Кліматычны саміт у Баку – поўная версія
Кліматычны саміт у Баку – поўная версія
Sputnik Беларусь
Канферэнцыя ААН па барацьбе са змяненнем клімату, або Кліматычны саміт, праходзіць у Баку 11-22 лістапада. Выступленні прадстаўнікоў краін-удзельніц саміту... 12.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-12T13:29+0300
2024-11-12T13:29+0300
2024-11-12T18:12+0300
відэа
відэа
саміт
клімат
баку
азербайджан
палітыка
прырода
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0c/1091051035_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_5b9b28da2c2e7e77b9796ca409151b23.jpg
У саміце, які праходзіць на Бакінскім Алімпійскім стадыёне, удзельнічаюць больш за 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а ўсяго 29-ю сесію Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP29) наведаюць больш за 80 тысяч замежных гасцей.12-13 лістапада, у рамках сесіі, праходзіць саміт сусветных лідараў па пытаннях кліматычнай дзейнасці.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама прымае ўдзел у саміце. Ён прыляцеў у Баку напярэдадні і правёў ужо шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў. У прыватнасці, у панядзелак Лукашэнка сустрэўся са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым, сёння ён правёў сустрэчы з прэзідэнтамі Сербіі і Зімбабвэ.У ходзе Канферэнцыі дэлегаты абмяркуюць выпрацоўку рашэнняў для барацьбы з негатыўным уплывам глабальнага пацяплення. ААН бачыць адной з галоўных задач недапушчэнне павышэння сусветнай тэмпературы больш як на 1,5 градуса. Яшчэ адна важная тэма для абмеркавання – пытанні фінансавання кліматычных намаганняў краін, якія развіваюцца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
баку
азербайджан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0c/1091051035_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_9c471f4fc10cb48aa87df805275d7cac.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, саміт, клімат, баку, азербайджан, палітыка, прырода, у свеце
відэа, саміт, клімат, баку, азербайджан, палітыка, прырода, у свеце
Кліматычны саміт у Баку – поўная версія
13:29 12.11.2024 (абноўлена: 18:12 12.11.2024) Канферэнцыя ААН па барацьбе са змяненнем клімату, або Кліматычны саміт, праходзіць у Баку 11-22 лістапада. Выступленні прадстаўнікоў краін-удзельніц саміту глядзіце на відэа.
У саміце, які праходзіць на Бакінскім Алімпійскім стадыёне, удзельнічаюць больш за 50 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, а ўсяго 29-ю сесію Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату (COP29) наведаюць больш за 80 тысяч замежных гасцей.
12-13 лістапада, у рамках сесіі, праходзіць саміт сусветных лідараў па пытаннях кліматычнай дзейнасці.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка таксама прымае ўдзел у саміце. Ён прыляцеў у Баку напярэдадні і правёў ужо шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі дзяржаў. У прыватнасці, у панядзелак Лукашэнка сустрэўся са сваім азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым, сёння ён правёў сустрэчы з прэзідэнтамі Сербіі і Зімбабвэ.
У ходзе Канферэнцыі дэлегаты абмяркуюць выпрацоўку рашэнняў для барацьбы з негатыўным уплывам глабальнага пацяплення. ААН бачыць адной з галоўных задач недапушчэнне павышэння сусветнай тэмпературы больш як на 1,5 градуса. Яшчэ адна важная тэма для абмеркавання – пытанні фінансавання кліматычных намаганняў краін, якія развіваюцца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"