https://bel.sputnik.by/20241112/shaygu-mnsk--pekn-pavnny-supratsstayats-paltytsy-dvaynoga-strymlvannya-zsha-1091046255.html
Шайгу: Масква і Пекін павінны супрацьстаяць палітыцы "двайнога стрымлівання" ЗША
Шайгу: Масква і Пекін павінны супрацьстаяць палітыцы "двайнога стрымлівання" ЗША
Sputnik Беларусь
Сакратар Савета бяспекі Расіі здзяйсняе рабочую паездку ў Пекін, дзе правядзе сустрэчы з вышэйшым палітычным кіраўніцтвам Кітая. 12.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-12T10:41+0300
2024-11-12T10:41+0300
2024-11-12T10:44+0300
сяргей шайгу
ван і
кнр
кітай
расія
савет бяспекі расіі
бяспека
палітыка
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/15/1090446598_0:152:3095:1893_1920x0_80_0_0_00eea8eb9e17fa432941a15548a2c2c6.jpg
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Расія і КНР павінны прыкладаць намаганні да супрацьдзеяння палітыцы стрымлівання, якую праводзіць Вашынгтон разам са сваімі сатэлітамі, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу на сустрэчы з кіраўніком МЗС Кітая Ван І.У рамках візіту ў Паднябесную сакратар Савета бяспекі Расіі правядзе сустрэчы з вышэйшым палітычным кіраўніцтвам Кітая, падчас якіх будуць абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва, раней абазначаныя прэзідэнтам РФ і старшынёй КНР.Таксама Шайгу падкрэсліў, што Пекін і Масква павінны прыкладаць намаганні да далейшага нарошчвання знешнепалітычнай каардынацыі, у тым ліку і ў пытанні пабудовы еўразійскай архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі.Сакратар расійскага Савета бяспекі заявіў аб тым, што краінам трэба рэалізаваць дамоўленасці, якія былі дасягнуты прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Маскве вясной 2023 года, у Пекіне ў маі 2024 года, а таксама на самітах ШАС і БРІКС у бягучым годзе.Акрамя гэтага, Шайгу падзякаваў кітайскаму боку за падтрымку падчас старшынства Расіі ў БРІКС.Усёабдымнае партнёрстваСакратар СБ Расіі на сустрэчы з кіраўніком МЗС Кітая таксама адзначыў, што ўсёабдымнае партнёрства і стратэгічнае ўзаемадзеянне паміж Масквой і Пекінам з’яўляецца ўзорам супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у сучасных умовах. Пры тым, што расійска-кітайскае ўзаемадзеянне не з’яўляецца ваенна-палітычным саюзам."Сёння расійска-кітайскія адносіны знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні за ўсю іх гісторыю", - канстатаваў сакратар Савета Бяспекі РФ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241022/s-tsznpn-adnosny-ktaya--rf-ne-nakravany-suprats-tretskh-kran-1090495970.html
кнр
кітай
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/15/1090446598_364:0:3095:2048_1920x0_80_0_0_2b95fc523431a2d9b3c6bf5468fe8fe8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сяргей шайгу, ван і, кнр, кітай, расія, савет бяспекі расіі, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
сяргей шайгу, ван і, кнр, кітай, расія, савет бяспекі расіі, бяспека, палітыка, навіны , у свеце
Шайгу: Масква і Пекін павінны супрацьстаяць палітыцы "двайнога стрымлівання" ЗША
10:41 12.11.2024 (абноўлена: 10:44 12.11.2024) Сакратар Савета бяспекі Расіі здзяйсняе рабочую паездку ў Пекін, дзе правядзе сустрэчы з вышэйшым палітычным кіраўніцтвам Кітая.
МІНСК, 12 ліс – Sputnik. Расія і КНР павінны прыкладаць намаганні да супрацьдзеяння палітыцы стрымлівання, якую праводзіць Вашынгтон разам са сваімі сатэлітамі, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Сяргей Шайгу на сустрэчы з кіраўніком МЗС Кітая Ван І.
У рамках візіту ў Паднябесную сакратар Савета бяспекі Расіі правядзе сустрэчы з вышэйшым палітычным кіраўніцтвам Кітая, падчас якіх будуць абмеркаваны напрамкі супрацоўніцтва, раней абазначаныя прэзідэнтам РФ і старшынёй КНР.
"Найважнейшай задачай (Масквы і Пекіна - Sputnik) бачу супрацьдзеянне палітыкі "двайнога стрымлівання" Расіі і Кітая, якая праводзіцца ЗША і іх сатэлітамі", - сказаў Шайгу на сустрэчы з Ван І.
Таксама Шайгу падкрэсліў, што Пекін і Масква павінны прыкладаць намаганні да далейшага нарошчвання знешнепалітычнай каардынацыі, у тым ліку і ў пытанні пабудовы еўразійскай архітэктуры роўнай і непадзельнай бяспекі.
Сакратар расійскага Савета бяспекі заявіў аб тым, што краінам трэба рэалізаваць дамоўленасці, якія былі дасягнуты прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і старшынёй КНР Сі Цзіньпінам у Маскве вясной 2023 года, у Пекіне ў маі 2024 года, а таксама на самітах ШАС і БРІКС у бягучым годзе.
Акрамя гэтага, Шайгу падзякаваў кітайскаму боку за падтрымку падчас старшынства Расіі ў БРІКС.
Сакратар СБ Расіі на сустрэчы з кіраўніком МЗС Кітая таксама адзначыў, што ўсёабдымнае партнёрства і стратэгічнае ўзаемадзеянне паміж Масквой і Пекінам з’яўляецца ўзорам супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў у сучасных умовах. Пры тым, што расійска-кітайскае ўзаемадзеянне не з’яўляецца ваенна-палітычным саюзам.
"Сёння расійска-кітайскія адносіны знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні за ўсю іх гісторыю", - канстатаваў сакратар Савета Бяспекі РФ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"