Карасін: уваходжанне Беларусі ў БРІКС важна для рэспублікі

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкНамеснік міністра замежных спраў РФ Рыгор Карасін
Намеснік міністра замежных спраў РФ Рыгор Карасін - Sputnik Беларусь, 1920, 13.11.2024
Падпісацца
Расійскі дыпламат ацаніў намаганні Мінска па ўваходжанні ў міжнароднае аб’яднанне, якое расце і партнёрам якога Беларусь стала на днях.
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Статус Беларусі як партнёра БРІКС вельмі важны для міжнароднай супольнасці, паколькі гэта павышае прадказальнасць у глабальнай палітыцы, заявіў старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін у эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik Беларусь.
Сенатар звярнуў увагу, што гэты статус Мінск атрымаў незадоўга да 25-годдзя стварэння Саюзнай дзяржавы. Карасін нагадаў, што хутка ў беларускай сталіцы пройдзе Вышэйшы дзяржаўны савет з удзелам прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, а таксама кіраўнікоў парламентаў.
Ён таксама адзначыў, што нядаўні саміт БРІКС у Казані паказаў, што "злоснаму цынізму Захаду міжнародная супольнасць дае належны адказ" – аб’ядноўваюцца ўсе здаровыя сілы: Поўдзень, глабальны Усход і іншыя.
"Словам, глабальная большасць выступае за тое, каб у міжнародных адносінах быў здаровы сэнс, дамінавала ўзаемадзеянне, супрацоўніцтва, а не запалохванне і дыктат", - дадаў Карасін.
Раней паведамлялася, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў піьсмо на адрас свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна, у якім выказаў гатоўнасць рэспублікі падключыцца да БРІКС у якасці партнёра.
У гэтым пасланні ён падкрэсліў, што з моманту свайго стварэння БРІКС паслядоўна ўмацоўвае шматбаковыя сувязі, становячыся не проста сімвалам, а адным з асноўных элементаў шматпалярнага свету.
Аб’яднанне БРІКС створана ў 2006 годзе, яго назва (у англійскай версіі - BRICS) складаеццца з першых літар назваў дзяржаў-стваральнікаў: Brazil, Russia, India, China, South Africa. Цяпер у аб’яднанне ўваходзяць РФ, Бразілія, Індыя, Кітай, ПАР, Егіпет, Эфіопія, Іран, ААЭ і Саудаўская Аравія.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і пасол Расіі Барыс Грызлоў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2024
Афіцыйна: Беларусь стала партнёрам БРІКС
Стужка навiн
0