https://bel.sputnik.by/20241113/volga-chamadanava-vyrashyla-vyysts-z-baratsby-za-kresla-prezdenta-1091078575.html
Вольга Чамаданава вырашыла выйсці з барацьбы за крэсла прэзідэнта
Вольга Чамаданава вырашыла выйсці з барацьбы за крэсла прэзідэнта
Sputnik Беларусь
Гэта ўжо другі прэтэндэнт, які адмовіўся ад удзелу ў выбарах прэзыдэнта Беларусі ў студзені 2025 года. 13.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-13T09:17+0300
2024-11-13T09:17+0300
2024-11-13T09:24+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
навіны
палітыка
грамадства
вольга чамаданава
прэзідэнт
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090762218_0:266:2303:1561_1920x0_80_0_0_d485fcc61703cf20bd43f2e3257207b5.jpg
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Прадстаўнік ГА "Беларускі саюз жанчын" і галоўны ідэолаг Мінска Вольга Чамаданава напярэдадні заявіла аб спыненні свайго ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы 2025 года.Яна таксама заявіла, што з’яўляецца часткай каманды дзеючага лідара краіны і яе надзейным тылам."У сувязі з гэтым я прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у далейшай электаральнай кампаніі", - адзначыла Чамаданава.Яна ўдакладніла, што гэтае рашэнне было прынята 12 лістапада на пасяджэнні праўлення Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын". Чамаданава заявіла, што яе каманда дасягнула мэты, "якую ставіла перад сабой".Раней у аўторак кіраўнік Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргей Бобрыкаў таксама заявіў, што прыняў рашэнне спыніць свой удзел у электаральнай кампаніі.Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года, на гэты момант у гонцы бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241112/bobryka-zayav-ab-vykhadze-z-prezdentskay-gonk-1091071072.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/1f/1090762218_0:50:2303:1777_1920x0_80_0_0_168eea36333fe52a74dd759029d46a42.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, навіны , палітыка, грамадства, вольга чамаданава, прэзідэнт, у беларусі, беларусь
выбары, навіны , палітыка, грамадства, вольга чамаданава, прэзідэнт, у беларусі, беларусь
Вольга Чамаданава вырашыла выйсці з барацьбы за крэсла прэзідэнта
09:17 13.11.2024 (абноўлена: 09:24 13.11.2024) Гэта ўжо другі прэтэндэнт, які адмовіўся ад удзелу ў выбарах прэзыдэнта Беларусі ў студзені 2025 года.
МІНСК, 13 ліс – Sputnik. Прадстаўнік ГА "Беларускі саюз жанчын" і галоўны ідэолаг Мінска Вольга Чамаданава напярэдадні заявіла аб спыненні свайго ўдзелу ў прэзідэнцкай гонцы 2025 года.
"Мы разумеем цудоўна, што ніхто акрамя нашага прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі сёння не зможа гарантаваць бяспеку нашай краіны і паступальнае развіццё нашай дзяржавы", - сказала яна ў эфіры Першага інфармацыйнага тэлеканала ў аўторак.
Яна таксама заявіла, што з’яўляецца часткай каманды дзеючага лідара краіны і яе надзейным тылам.
"У сувязі з гэтым я прыняла рашэнне не ўдзельнічаць у далейшай электаральнай кампаніі", - адзначыла Чамаданава.
Яна ўдакладніла, што гэтае рашэнне было прынята 12 лістапада на пасяджэнні праўлення Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын". Чамаданава заявіла, што яе каманда дасягнула мэты, "якую ставіла перад сабой".
"Мы ўвайшлі ў электаральную кампанію, мы зарэгістравалі сваю ініцыятыўную групу. Мы ўбачылі, наколькі дакладна выбудавана наша палітычная сістэма. Мы ўбачылі, як была арганізавана праца штаба, як працавалі ініцыятыўныя групы і самае галоўнае – пачулі запыт нашага грамадства на кансалідацыю вакол нашага прэзідэнта", - падкрэсліла яна.
Раней у аўторак кіраўнік Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргей Бобрыкаў таксама заявіў, што прыняў рашэнне спыніць свой удзел у электаральнай кампаніі.
Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года, на гэты момант у гонцы бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"