https://bel.sputnik.by/20241114/belaruska-rasyskya-tramva--elektrobusy-pachnuts-zavavats-rynak-rf-1091117137.html
Беларуска-расійскія трамваі і электробусы пачнуць заваёўваць рынак РФ
Беларуска-расійскія трамваі і электробусы пачнуць заваёўваць рынак РФ
Sputnik Беларусь
Выпуск трамваяў і электробусаў пад маркай "МиНиН" наладжаны на сумесным беларуска-расійскім прадпрыемстве ў Ніжагародскай вобласці. 14.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-14T12:35+0300
2024-11-14T12:35+0300
2024-11-14T12:35+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
ніжні ноўгарад
электробус
трамвай
навіны
грамадства
вытворчасць
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0e/1091108062_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_b5193bb49d6f48437b6616160b0c1812.jpg
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Першыя беларуска-расійскія трамваі і электробусы, якія ўжо працуюць на маршрутах, сталі сапраўдным упрыгажаннем Ніжняга Ноўгарада і неўзабаве адправяцца ў іншыя расійскія гарады. Пра гэта Sputnik распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Беларусі Андрэй Дудкін.Трамваі пад брэндам "МиНиН" два гады выпускаюць на беларуска-расійскім прадпрыемстве, якое знаходзіцца ў горадзе Ворсма Ніжагародскай вобласці. У мінулым годзе прэзентавалі першы расійска-беларускі электробус, які стаў сумеснай распрацоўкай беларускіх і расійскіх інжынераў.У Ніжнім Ноўгарадзе курсіруе больш за 60 трамваеў "МиНиН". У бягучым годзе пачалі выпускаць на маршруты першыя электробусы. Мясцовыя жыхары паспелі ацаніць новы сучасны грамадскі транспарт.Па словах субяседніка, трамваі і электробусы "МиНиН" – гэта сумесны інавацыйны праект Беларусі і Расіі. Назва таксама ўнікальная і сімвалічная. Тут у прозвішчы ніжагародскага купца, які ўзначаліў у пачатку XVII стагоддзя апалчэнне і вызваліў Русь і Маскву ад польска-літоўскіх захопнікаў, зашыфраваны назвы двух гарадоў – Мінска і Ніжняга Ноўгарада.Аснову вытворчасці на беларуска-расійскім прадпрыемстве складаюць трамваі. Неўзабаве яны могуць з’явіцца і ў іншых расійскіх гарадах. Магутнасць ніжагародскага прадпрыемства дазваляе забяспечваць запатрабаванні ў грамадскім транспарце не толькі свайго рэгіёна.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241025/belarus-gatova-zabyaspechyts-petsyarburg-novym-atobusam--traleybusam-1090602805.html
беларусь
расія
ніжні ноўгарад
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0e/1091108062_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_d40da103124d7101d69a90ccfff58ee2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, ніжні ноўгарад, электробус, трамвай, навіны , грамадства, вытворчасць, транспарт, аўто, эканоміка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, ніжні ноўгарад, электробус, трамвай, навіны , грамадства, вытворчасць, транспарт, аўто, эканоміка
Беларуска-расійскія трамваі і электробусы пачнуць заваёўваць рынак РФ
Выпуск трамваяў і электробусаў пад маркай "МиНиН" наладжаны на сумесным беларуска-расійскім прадпрыемстве ў Ніжагародскай вобласці.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Першыя беларуска-расійскія трамваі і электробусы, якія ўжо працуюць на маршрутах, сталі сапраўдным упрыгажаннем Ніжняга Ноўгарада і неўзабаве адправяцца ў іншыя расійскія гарады. Пра гэта Sputnik распавёў кіраўнік прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці ў Беларусі Андрэй Дудкін.
Трамваі пад брэндам "МиНиН" два гады выпускаюць на беларуска-расійскім прадпрыемстве, якое знаходзіцца ў горадзе Ворсма Ніжагародскай вобласці. У мінулым годзе прэзентавалі першы расійска-беларускі электробус, які стаў сумеснай распрацоўкай беларускіх і расійскіх інжынераў.
У Ніжнім Ноўгарадзе курсіруе больш за 60 трамваеў "МиНиН". У бягучым годзе пачалі выпускаць на маршруты першыя электробусы. Мясцовыя жыхары паспелі ацаніць новы сучасны грамадскі транспарт.
"Жыхары Ніжняга Ноўгарада ў захапленні. Акрамя таго, што новы гарадскі транспарт выконвае сваю галоўную функцыю – перавозку грамадзян у камфортных умовах, ён вельмі прыгожы і ўльтрасучасны. Гэтыя мадэлі сталі сапраўдным упрыгажаннем горада", - паведаміў Андрэй Дудкін.
Па словах субяседніка, трамваі і электробусы "МиНиН" – гэта сумесны інавацыйны праект Беларусі і Расіі. Назва таксама ўнікальная і сімвалічная. Тут у прозвішчы ніжагародскага купца, які ўзначаліў у пачатку XVII стагоддзя апалчэнне і вызваліў Русь і Маскву ад польска-літоўскіх захопнікаў, зашыфраваны назвы двух гарадоў – Мінска і Ніжняга Ноўгарада.
Аснову вытворчасці на беларуска-расійскім прадпрыемстве складаюць трамваі. Неўзабаве яны могуць з’явіцца і ў іншых расійскіх гарадах. Магутнасць ніжагародскага прадпрыемства дазваляе забяспечваць запатрабаванні ў грамадскім транспарце не толькі свайго рэгіёна.
"Ёсць заяўкі і зацікаўленасць іншых рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ў набыцці гэтага віду тэхнікі. Вядуцца перагаворы непасрэдна з заводам-вытворцам", - адзначыў Дудкін.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 
25 кастрычніка 2024, 16:26