https://bel.sputnik.by/20241114/byaktsena-kazakhstan-gato-supratsonchats-z-belarussyu-pa-skh-napramkakh-1091123670.html
Бякценаў: Казахстан гатоў супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсіх напрамках
Бякценаў: Казахстан гатоў супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсіх напрамках
Sputnik Беларусь
Казахстанскі бок адзначае, што паказчыкі эканомікі дастаткова нядрэнныя, аднак ёсць і розныя пытанні. 14.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-14T15:05+0300
2024-11-14T15:05+0300
2024-11-14T15:05+0300
казахстан
у беларусі
беларусь
эканоміка
раман галоўчанка
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0e/1091121366_4:0:1200:673_1920x0_80_0_0_5a4041d2b006aa9af546cc312fcc0458.png
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Для Астаны Мінск – важны гандлёва-эканамічны партнёр, заявіў прэм’ер-міністр Казахстана Олжас Бектэнаў на сустрэчы з беларускім калегам Раманам Галоўчанкам, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік урада Казахстана растлумачыў, што размова ідзе і аб сельскай гаспадарцы, і аб IT-сектары, і многім іншым."Лічбы (узаемадзеяння ў эканоміцы - Sputnik) дастаткова нядрэнныя, але ёсць, вядома, і пытанні па розных аб’ектыўных прычынах", - адзначыў Бякценаў.Ён дадаў, што трэба дыверсіфікаваць таварныя патокі. Над гэтым працуе міжурадавая камісія. Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва ў прамкааперацыі.Казахстанскі прэм’ер таксама адзначыў, што бакі пашыраюць супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных і міжнародных арганізацый. На яго думку, у гэтым плане новы імпульс развіццю адносін надасць нядаўняе ўступленне Беларусі ў ШАС.Па выніках перагавораў прадстаўнікі Беларусі і Казахстана падпісалі тры дакументы.Гэта план мерапрыемстваў у сферы культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва на 2025-2026 гады, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам па турызме (Беларусь) і нацыянальнай кампаніяй Kazakh Tourism (Казахстан), а таксама міжурадавая дарожная карта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2025-2029 гады.Бякценаў ужо наведваў Мінск у пачатку чэрвеня. У ходзе візіту казахстанскі бок падкрэсліваў гатоўнасць супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне сельскай гаспадаркі і паставак харчавання. Тады паведамлялася, што двухбаковы тавараабарот у 2023 годзе склаў 912 млн долараў.Казахстанскі бок заявіў, што гатоў нарасціць экспарт па 105 таварных пазіцыях на суму каля 265 млн долараў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241114/galochanka-treba-adnavts-rost-tavaraabarotu-z-kazakhstanam-1091123158.html
казахстан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0e/1091121366_160:0:1057:673_1920x0_80_0_0_8d695ab59d740ace5476fcf4ecccb567.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
казахстан, у беларусі, беларусь, эканоміка, раман галоўчанка, палітыка, навіны
казахстан, у беларусі, беларусь, эканоміка, раман галоўчанка, палітыка, навіны
Бякценаў: Казахстан гатоў супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсіх напрамках
Казахстанскі бок адзначае, што паказчыкі эканомікі дастаткова нядрэнныя, аднак ёсць і розныя пытанні.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Для Астаны Мінск – важны гандлёва-эканамічны партнёр, заявіў прэм’ер-міністр Казахстана Олжас Бектэнаў на сустрэчы з беларускім калегам Раманам Галоўчанкам, перадае карэспандэнт Sputnik.
"У цэлым мы гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю па ўсіх напрамках", - сказаў Бякценаў.
Кіраўнік урада Казахстана растлумачыў, што размова ідзе і аб сельскай гаспадарцы, і аб IT-сектары, і многім іншым.
"Лічбы (узаемадзеяння ў эканоміцы - Sputnik) дастаткова нядрэнныя, але ёсць, вядома, і пытанні па розных аб’ектыўных прычынах", - адзначыў Бякценаў.
Ён дадаў, што трэба дыверсіфікаваць таварныя патокі. Над гэтым працуе міжурадавая камісія. Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва ў прамкааперацыі.
"На сённяшні дзень яно ўключае 14 праектаў на агульную суму 275 млн долараў", - звярнуў увагу Бякценаў.
Казахстанскі прэм’ер таксама адзначыў, што бакі пашыраюць супрацоўніцтва ў рамках рэгіянальных і міжнародных арганізацый. На яго думку, у гэтым плане новы імпульс развіццю адносін надасць нядаўняе ўступленне Беларусі ў ШАС.
Па выніках перагавораў прадстаўнікі Беларусі і Казахстана падпісалі тры дакументы.
Гэта план мерапрыемстваў у сферы культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва на 2025-2026 гады, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам па турызме (Беларусь) і нацыянальнай кампаніяй Kazakh Tourism (Казахстан), а таксама міжурадавая дарожная карта па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2025-2029 гады.
Бякценаў ужо наведваў Мінск у пачатку чэрвеня. У ходзе візіту казахстанскі бок падкрэсліваў гатоўнасць супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне сельскай гаспадаркі і паставак харчавання. Тады паведамлялася, што двухбаковы тавараабарот у 2023 годзе склаў 912 млн долараў.
Казахстанскі бок заявіў, што гатоў нарасціць экспарт па 105 таварных пазіцыях на суму каля 265 млн долараў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"