https://bel.sputnik.by/20241114/lukashenka-prakamentsrava-vykhad-chamadanavay--bobrykava-z-prezdentskay-gonk-1091124223.html
Лукашэнка пракаменціраваў выхад Чамаданавай і Бобрыкава з прэзідэнцкай гонкі
Лукашэнка пракаменціраваў выхад Чамаданавай і Бобрыкава з прэзідэнцкай гонкі
Sputnik Беларусь
ЦВК Беларусі зарэгістравала сем ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак 12 лістапада Вольга Чамаданава і Сяргей Бобрыкаў... 14.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-14T16:15+0300
2024-11-14T16:15+0300
2024-11-14T16:15+0300
прэзідэнцкія выбары ў беларусі – 2025
выбары
прэзідэнт
палітыка
грамадства
аляксандр лукашэнка
навіны
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/07/1090088520_0:0:1103:620_1920x0_80_0_0_c7d94281c77b4a8e4d9eec1d92214a75.jpg
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Няма ніякага страху, калі ў прэзідэнцкіх выбарах будуць удзельнічаць усе, хто захоча, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.У чацвер кіраўнік дзяржавы наведаў стадыён "Трактар" у Мінску і паразмаўляў са студэнтамі БРСМ, якія прымалі ўдзел у рэканструкцыі арэны. Ён таксама адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ."Я быў прыхільнікам, каб усе партыі, буйныя грамадскія арганізацыі вылучалі сваіх кандыдатаў. Вылучылі: Вольга Чамаданава ў нас была і Бобрыкаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы, каментуючы выхад з прэзідэнцкай гонкі Вольгі Чамаданавай і Сяргея Бобрыкава.Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў іх як нармальных людзей, прыхільнікаў дзеючага прэзідэнта, якія пайшлі на выбары, зыходзячы з пазіцыі: "Мы ведаем, што прэзідэнт выйграе, але мы не дадзім яго пакрыўдзіць"."Як быццам мяне хтосьці мог пакрыўдзіць", - дадаў Лукашэнка.Пасля чаго дадаў, што аб іх рашэнні сысці з дыстанцыі даведаўся напярэдадні, у сераду. Яго праінфармавалі, што Чамаданава і Бобрыкаў выйшлі з прэзідэнцкай гонкі, таму што "ўнутры арганізацый гэта (іх рашэнне вылучыць свае кандыдатуры - Sputnik) не разумеюць".Электаральная кампаніяЦВК зарэгістравала сем ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, сярод якіх дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты пачаўся ў суботу, 7 лістапада. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца з 7 лістапада па 6 снежня ўключна. З 7 па 21 снежня ў ЦВК павінны быць пададзены дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца з 22 снежня і завершыцца 31 снежня, з 1 студзеня 2025 года стартуе агітацыйны перыяд. Асноўны дзень галасавання на выбарах кіраўніка дзяржавы назначаны на 26 студзеня 2025 года.У аўторак, 12 лістапада, кіраўнік Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргей Бобрыкаў заявіў, што прыняў рашэнне спыніць свой удзел у электаральнай кампаніі па выбарах прэзідэнта.У той жа дзень аб прыняцці аналагічнага рашэння заявіла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.Такім чынам, на дадзены момант у прэзідэнцкай гонцы бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241114/za-vyluchenne-lukashenk-sabrana-zho-bolsh-za-700-tys-podpsa-1091122294.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/07/1090088520_108:0:935:620_1920x0_80_0_0_bc7d6d390a8ff7cf458984e4e89cb746.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь
выбары, прэзідэнт, палітыка, грамадства, аляксандр лукашэнка, навіны , у беларусі, беларусь
Лукашэнка пракаменціраваў выхад Чамаданавай і Бобрыкава з прэзідэнцкай гонкі
ЦВК Беларусі зарэгістравала сем ініцыятыўных груп у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак 12 лістапада Вольга Чамаданава і Сяргей Бобрыкаў заявілі, што спыняюць удзел у электаральнай кампаніі.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Няма ніякага страху, калі ў прэзідэнцкіх выбарах будуць удзельнічаць усе, хто захоча, заявіў беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка.
У чацвер кіраўнік дзяржавы наведаў стадыён "Трактар" у Мінску і паразмаўляў са студэнтамі БРСМ, якія прымалі ўдзел у рэканструкцыі арэны. Ён таксама адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ.
"Я быў прыхільнікам, каб усе партыі, буйныя грамадскія арганізацыі вылучалі сваіх кандыдатаў. Вылучылі: Вольга Чамаданава ў нас была і Бобрыкаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы, каментуючы выхад з прэзідэнцкай гонкі Вольгі Чамаданавай і Сяргея Бобрыкава.
Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў іх як нармальных людзей, прыхільнікаў дзеючага прэзідэнта, якія пайшлі на выбары, зыходзячы з пазіцыі: "Мы ведаем, што прэзідэнт выйграе, але мы не дадзім яго пакрыўдзіць".
"Як быццам мяне хтосьці мог пакрыўдзіць", - дадаў Лукашэнка.
Пасля чаго дадаў, што аб іх рашэнні сысці з дыстанцыі даведаўся напярэдадні, у сераду. Яго праінфармавалі, што Чамаданава і Бобрыкаў выйшлі з прэзідэнцкай гонкі, таму што "ўнутры арганізацый гэта (іх рашэнне вылучыць свае кандыдатуры - Sputnik) не разумеюць".
"Няма ніякага страху, што будуць удзельнічаць усе, хто захоча. Мы больш не дадзім магчымасць краіну ні нахіліць, ні на калені, не дай бог, паставіць, ні разбурыць. Гэта выключана, як бы камусьці гэта ні хацелася", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.
ЦВК зарэгістравала сем ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты, сярод якіх дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты пачаўся ў суботу, 7 лістапада. Гэты этап выбарчай кампаніі працягнецца з 7 лістапада па 6 снежня ўключна. З 7 па 21 снежня ў ЦВК павінны быць пададзены дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі.
Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пачнецца з 22 снежня і завершыцца 31 снежня, з 1 студзеня 2025 года стартуе агітацыйны перыяд. Асноўны дзень галасавання на выбарах кіраўніка дзяржавы назначаны на 26 студзеня 2025 года.
У аўторак, 12 лістапада, кіраўнік Рэспубліканскага савета грамадскага аб’яднання "Беларускі саюз афіцэраў" Сяргей Бобрыкаў заявіў, што прыняў рашэнне спыніць свой удзел у электаральнай кампаніі па выбарах прэзідэнта.
У той жа дзень аб прыняцці аналагічнага рашэння заявіла старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын", начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава.
Такім чынам, на дадзены момант у прэзідэнцкай гонцы бяруць удзел пяць прэтэндэнтаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"