https://bel.sputnik.by/20241114/stanovshcha-zmyanlasya-kareln-ab-sayuznay-kantseptsy-byaspek-sd-1091124757.html
Становішча змянілася: Карэлін аб саюзнай Канцэпцыі бяспекі СД
Становішча змянілася: Карэлін аб саюзнай Канцэпцыі бяспекі СД
Sputnik Беларусь
Чакаецца, што абноўлены дакумент у сферы бяспекі падпішуць прэзідэнты Беларусі і Расіі ў пачатку снежня бягучага года. 14.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-14T17:17+0300
2024-11-14T17:17+0300
2024-11-14T17:17+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
бяспека
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0e/1091112247_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_f4dd2b29078b2331f75dad5880a2fdfc.jpg
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы – не столькі ваенны дакумент, колькі агульны план развіцця дзвюх краін, сказаў журналістам член камітэта Савета Федэрацыі РФ па міжнародных справах, вядомы спартсмен Аляксандр Карэлін, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён нагадаў, што з моманту падпісання дзеючай канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы прайшло 25 гадоў. З таго часу міжнародная абстаноўка змянілася і настаў час унесці карэктывы.Паводле яго слоў, першы пункт у саюзнай канцэпцыі – мірны, ён датычыцца павелічэння народанасельніцтва ў Саюзнай дзяржаве і паляпшэння эканамічных магчымасцей дзвюх краін."І, як мне падаецца, усё гэта зроблена для таго, каб ажывіць кааперацыю паміж краінамі на фоне ўведзеных санкцый, больш абапірацца на ўнутраныя магчымасці, падтрымліваць навуку і гэтак далей. Гэта таксама частка канцэпцыі (…) Гэтая канцэпцыя ўвогуле пра тое, куды рухаецца Саюзная дзяржава і да чаго мы павінны прыйсці. Яна гучыць не толькі з ваенным ухілам, на самай справе гэта агульная канцэпцыя развіцця Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Карэлін.Саюзная канцэпцыя бяспекіЦяпер у Саюзнай дзяржаве дзейнічае канцэпцыя бяспекі, прынятая ў 1999 годзе. Новую канцэпцыю і дагавор аб гарантыях бяспекі Расіі і Беларусі пачнуць рэалізоўваць у 2025 годзе.Абноўлены праект саюзнай канцэпцыі бяспекі будзе гатоў да разгляду на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў пачатку снежня 2024 года. Дакумент сумесна абмяркуюць прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.У новай канцэпцыі ўлічаны палажэнні дактрынальна-стратэгічных дакументаў Саюзнай дзяржавы – Ваеннай дактрыны, Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, Канцэпцыі нацбяспекі Беларусі і Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Расіі.У новым дакуменце таксама замацавана палажэнне аб тым, што Беларусь і Расія будуць сумесна процідзейнічаць палітыцы ЗША, НАТА і ЕС для дасягнення мэт Саюзнай дзяржавы "па ўзаемавыгадным і раўнапраўным міжнародным супрацоўніцтве".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241114/belarusk-bok-uzgadn-praekt-kantseptsy-byaspek-sd-1091115719.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0e/1091112247_0:0:1138:853_1920x0_80_0_0_5c72eb48acd8b8d40c440230f55502f1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, бяспека, палітыка, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, бяспека, палітыка, навіны
Становішча змянілася: Карэлін аб саюзнай Канцэпцыі бяспекі СД
Чакаецца, што абноўлены дакумент у сферы бяспекі падпішуць прэзідэнты Беларусі і Расіі ў пачатку снежня бягучага года.
МІНСК, 14 ліс – Sputnik. Канцэпцыя бяспекі Саюзнай дзяржавы – не столькі ваенны дакумент, колькі агульны план развіцця дзвюх краін, сказаў журналістам член камітэта Савета Федэрацыі РФ па міжнародных справах, вядомы спартсмен Аляксандр Карэлін, перадае карэспандэнт Sputnik.
Ён нагадаў, што з моманту падпісання дзеючай канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы прайшло 25 гадоў. З таго часу міжнародная абстаноўка змянілася і настаў час унесці карэктывы.
"Гэта не толькі забеспячэнне групоўкі (сумеснага аб’яднання ўзброеных сіл Беларусі і РФ - Sputnik), але і ўмацаванне меж, падтрыманне сіл і магчымасцей. У рознай ступені паспяховасці ўсё гэта адбываецца – ад тэхзабеспячэння да берагаўмацавання ў прыгранічных раёнах. Усё, для таго, каб мы былі больш забяспечаны і абаронены", - адзначыў Карэлін пасля пасяджэння камісіі Парламенцкага Сходу па бяспецы і абароне ў Мінску.
Паводле яго слоў, першы пункт у саюзнай канцэпцыі – мірны, ён датычыцца павелічэння народанасельніцтва ў Саюзнай дзяржаве і паляпшэння эканамічных магчымасцей дзвюх краін.
"І, як мне падаецца, усё гэта зроблена для таго, каб ажывіць кааперацыю паміж краінамі на фоне ўведзеных санкцый, больш абапірацца на ўнутраныя магчымасці, падтрымліваць навуку і гэтак далей. Гэта таксама частка канцэпцыі (…) Гэтая канцэпцыя ўвогуле пра тое, куды рухаецца Саюзная дзяржава і да чаго мы павінны прыйсці. Яна гучыць не толькі з ваенным ухілам, на самай справе гэта агульная канцэпцыя развіцця Саюзнай дзяржавы", - падкрэсліў Карэлін.
Саюзная канцэпцыя бяспекі
Цяпер у Саюзнай дзяржаве дзейнічае канцэпцыя бяспекі, прынятая ў 1999 годзе. Новую канцэпцыю і дагавор аб гарантыях бяспекі Расіі і Беларусі пачнуць рэалізоўваць у 2025 годзе.
Абноўлены праект саюзнай канцэпцыі бяспекі будзе гатоў да разгляду на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў пачатку снежня 2024 года. Дакумент сумесна абмяркуюць прэзідэнты дзвюх краін Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
У новай канцэпцыі ўлічаны палажэнні дактрынальна-стратэгічных дакументаў Саюзнай дзяржавы – Ваеннай дактрыны, Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі, Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады, Канцэпцыі нацбяспекі Беларусі і Стратэгіі нацыянальнай бяспекі Расіі.
У новым дакуменце таксама замацавана палажэнне аб тым, што Беларусь і Расія будуць сумесна процідзейнічаць палітыцы ЗША, НАТА і ЕС для дасягнення мэт Саюзнай дзяржавы "па ўзаемавыгадным і раўнапраўным міжнародным супрацоўніцтве".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"