https://bel.sputnik.by/20241115/mzs-rf-vny-belarus--ras--adsutnasts-dyyalogu-z-es-pa-teme-mgratsy-nyama-1091156991.html
МЗС РФ: віны Беларусі і Расіі ў адсутнасці дыялогу з ЕС па тэме міграцыі няма
МЗС РФ: віны Беларусі і Расіі ў адсутнасці дыялогу з ЕС па тэме міграцыі няма
Sputnik Беларусь
Еўрасаюз апошнія тры гады абвінавачвае Беларусь і Расію ў арганізацыі нелегальнай міграцыі, паколькі тысячы бежанцаў выкарыстоўваюць тэрыторыю дзвюх краін як... 15.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-15T18:19+0300
2024-11-15T18:19+0300
2024-11-15T18:19+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
мяжа
еўрасаюз
нелегальныя мігранты
у беларусі
беларусь
мзс рф
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1b/1058302573_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_c26d40bc6dce6c3c77c5b82e6cc6528b.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Праблему міграцыі трэба абмяркоўваць з заходнімі краінамі адкрыта і сумленна, тады можна знайсці рашэнне, паведаміў Sputnik намеснік дырэктара Дэпартамента шматбаковага супрацоўніцтва па правах чалавека МЗС Расіі Альберт Сітнікаў.Дыпламат падкрэсліў, што на абвінавачанні з боку ЕС у спробе арганізаваць шляхі нелегальнай міграцыі адказваць бессэнсоўна. На яго думку, рана ці позна Захад зразумее, што адзіны шлях у вырашэнні праблемы – гэта дыялог."Таму што, калі кагосьці абвінавачваюць і не выслухоўваюць супрацьлеглы бок, ніякага выніку не даб’ешся. Патрэбен дыялог", - растлумачыў Сітнікаў.Канферэнцыя па міграцыіУ Мінску 15 лістапада адбылася міжнародная канферэнцыя па супрацьдзеянні міграцыі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі краін СНД, Еўрасаюза, а таксама дыпламаты з ААН. Кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў адзначыў, што Беларусь гатова вярнуцца да нармальных умоў супрацоўніцтва на мяжы з Еўрапейскім саюзам, мяч на баку суседніх заходніх краін.Да ўвядзення санкцый у 2021 годзе Беларусь і заходнія краіны актыўна супрацоўнічалі ў пытаннях супрацьдзеяння незаконнай міграцыі. У ліпені 2024 года прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру аддаваць загад ваенным і пагранічнікам абараняць ЕС ад мігрантаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241115/ryzhanko-zakhadu-tsyazhka-zaemadzeynchats-z-belarussyu-paslya-yae-demanzatsy-1091144458.html
еўрасаюз
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/1b/1058302573_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_cc0f090ec00d699259d85e6a4a9b956e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, мяжа, еўрасаюз, нелегальныя мігранты, у беларусі, беларусь, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, міжнародная канферэнцыя
загарода, мяжа, еўрасаюз, нелегальныя мігранты, у беларусі, беларусь, мзс рф, навіны , палітыка, бяспека, міжнародная канферэнцыя
МЗС РФ: віны Беларусі і Расіі ў адсутнасці дыялогу з ЕС па тэме міграцыі няма
Еўрасаюз апошнія тры гады абвінавачвае Беларусь і Расію ў арганізацыі нелегальнай міграцыі, паколькі тысячы бежанцаў выкарыстоўваюць тэрыторыю дзвюх краін як транзітную, каб трапіць у ЕС.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Праблему міграцыі трэба абмяркоўваць з заходнімі краінамі адкрыта і сумленна, тады можна знайсці рашэнне, паведаміў Sputnik намеснік дырэктара Дэпартамента шматбаковага супрацоўніцтва па правах чалавека МЗС Расіі Альберт Сітнікаў.
"Трэба, па-першае, весці дыялог. І не наша віна, што гэты дыялог сёння не падтрымліваецца (краінамі Еўропы - Sputnik). Не раз было сказана, што беларускі бок і мы таксама гатовы да гэтага дыялогу. І гэтыя ўсе праблемы трэба сумленна і адкрыта абмяркоўваць і знаходзіць шляхі вырашэння. Без дыялогу такія праблемы вырашаць немагчыма. Гэта галоўны пасыл. І, вядома, мы поўнасцю падзяляем меркаванне нашых беларускіх калег", - адзначыў ён на палях міжнароднай канферэнцыі па супрацьдзеянні міграцыі, якая адбылася ў Мінску.
Дыпламат падкрэсліў, што на абвінавачанні з боку ЕС у спробе арганізаваць шляхі нелегальнай міграцыі адказваць бессэнсоўна. На яго думку, рана ці позна Захад зразумее, што адзіны шлях у вырашэнні праблемы – гэта дыялог.
"Таму што, калі кагосьці абвінавачваюць і не выслухоўваюць супрацьлеглы бок, ніякага выніку не даб’ешся. Патрэбен дыялог", - растлумачыў Сітнікаў.
У Мінску 15 лістапада адбылася міжнародная канферэнцыя па супрацьдзеянні міграцыі. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі краін СНД, Еўрасаюза, а таксама дыпламаты з ААН. Кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў адзначыў, што Беларусь гатова вярнуцца да нармальных умоў супрацоўніцтва на мяжы з Еўрапейскім саюзам, мяч на баку суседніх заходніх краін.
Да ўвядзення санкцый у 2021 годзе Беларусь і заходнія краіны актыўна супрацоўнічалі ў пытаннях супрацьдзеяння незаконнай міграцыі. У ліпені 2024 года прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не мае намеру аддаваць загад ваенным і пагранічнікам абараняць ЕС ад мігрантаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"