https://bel.sputnik.by/20241115/pratestuyuchyya-gramadzyane-razgraml-zalu-pasyadzhennya-parlamenta-abkhaz-1091154139.html
Пратэстуючыя грамадзяне разграмілі залу пасяджэнняў парламента Абхазіі
Пратэстуючыя грамадзяне разграмілі залу пасяджэнняў парламента Абхазіі
Sputnik Беларусь
Улады Абхазіі ўжо пачалі адклікаць з парламента "інвестыцыйнае пагадненне" з Расіяй, якое і стала падставай для пратэстаў у Сухуме. 15.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-15T17:08+0300
2024-11-15T17:08+0300
2024-11-15T17:10+0300
абхазія
пратэсты
палітыка
грамадства
бяспека
здарэнні
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0f/1091151334_0:97:1280:817_1920x0_80_0_0_58bb248f2d8976e6d6119ca44551a1c4.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Прыхільнікі апазіцыі разграмілі залу пасяджэнняў парламента Абхазіі, прарываюцца да адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе РІА Навіны.Удзельнікі пратэстаў выступаюць супраць таго, каб Абхазія ратыфікавала інвестыцыйнае пагадненне з Расіяй, якое дазволіць расійскім кампаніям рэалізоўваць на тэрыторыі рэспублікі праекты. Раніцай у пятніцу пратэстоўцы пратаранілі агароджу каля будынка парламента і адміністрацыі прэзідэнта.Паведамляецца, што тыя, хто ўварваліся ў будынак парламента, разграмілі залу пасяджэнняў, дзе разглядаюцца і прымаюцца законы. Акрамя гэтага, у некаторых кабінетах парламента выбіты вокны.Пратэстуючыя грамадзяне ўжо запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Аслана Бжаніі, прыгразіўшы, што не разыдуцца, пакуль гэта не адбудзецца.Прэзідэнцкая прэс-служба праінфармавала, што адміністрацыя ўжо рыхтуе дакумент аб адкліканні з парламента законапраекта аб ратыфікацыі інвестпагаднення з Расіяй. Гэтае рашэнне прынята для стабілізацыі абстаноўкі ў рэспубліцы.Раней адзначалася, што Бжанія знаходзіцца ў Сухуме і цяпер прымае меры для вырашэння сітуацыі, якая склалася ў рэспубліцы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241115/pratestuyuchyya-gramadzyane-varvalsya-na-terytoryyu-parlamenta-abkhaz-1091147937.html
абхазія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/0f/1091151334_31:0:1250:914_1920x0_80_0_0_742b22c1e85a957597d16cd62d8b0df6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абхазія, пратэсты, палітыка, грамадства, бяспека, здарэнні, навіны , у свеце
абхазія, пратэсты, палітыка, грамадства, бяспека, здарэнні, навіны , у свеце
Пратэстуючыя грамадзяне разграмілі залу пасяджэнняў парламента Абхазіі
17:08 15.11.2024 (абноўлена: 17:10 15.11.2024) Улады Абхазіі ўжо пачалі адклікаць з парламента "інвестыцыйнае пагадненне" з Расіяй, якое і стала падставай для пратэстаў у Сухуме.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Прыхільнікі апазіцыі разграмілі залу пасяджэнняў парламента Абхазіі, прарываюцца да адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе
РІА Навіны.
Удзельнікі пратэстаў выступаюць супраць таго, каб Абхазія ратыфікавала інвестыцыйнае пагадненне з Расіяй, якое дазволіць расійскім кампаніям рэалізоўваць на тэрыторыі рэспублікі праекты. Раніцай у пятніцу пратэстоўцы пратаранілі агароджу каля будынка парламента і адміністрацыі прэзідэнта.
Паведамляецца, што тыя, хто ўварваліся ў будынак парламента, разграмілі залу пасяджэнняў, дзе разглядаюцца і прымаюцца законы. Акрамя гэтага, у некаторых кабінетах парламента выбіты вокны.
Пратэстуючыя грамадзяне ўжо запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта Аслана Бжаніі, прыгразіўшы, што не разыдуцца, пакуль гэта не адбудзецца.
Прэзідэнцкая прэс-служба праінфармавала, што адміністрацыя ўжо рыхтуе дакумент аб адкліканні з парламента законапраекта аб ратыфікацыі інвестпагаднення з Расіяй. Гэтае рашэнне прынята для стабілізацыі абстаноўкі ў рэспубліцы.
Раней адзначалася, што Бжанія знаходзіцца ў Сухуме і цяпер прымае меры для вырашэння сітуацыі, якая склалася ў рэспубліцы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"