Тэрмін выплаты маёмасных падаткаў канчаецца 15 лістапада

© Sputnik / Виктор ТолочкоМіністэрства па падатках і зборах
Міністэрства па падатках і зборах - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2024
Падпісацца
Беларусы, якія маюць ва ўласнасці нерухомасць і зямельны ўчастак, павінны заплаціць толькі палову падатку, а ўладальнікі транспарту – цалкам усю суму.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Тэрмін выплаты маёмасных падаткаў фізічных асоб заканчваецца ў пятніцу, 15 лістапада, перадае Sputnik.
Маёмасныя падаткі за мінулы год павінны заплаціць беларусы, якія маюць ва ўласнасці нерухомасць, транспарт і зямельныя ўчасткі. Падатак на дом або кватэру, а таксама зямельны ўчастак у гэтым годзе неабходна пагасіць часткова, паколькі ў 2022-м ужо ўносіўся аванс.
Што датычыцца транспартнага падатку, то яго неабходна пагасіць поўнасцю за ўвесь 2023 год. Па звестках МПЗ, маёмасныя падаткі павінны заплаціць прыкладна 3,5 млн беларусаў. Па стане на 9 лістапада грамадзяне рэспублікі заплацілі большую частку прад’яўленай сумы падаткаў – 70%. Найбольшы працэнт выплаты – па падатку на нерухомасць (больш за 90%).
Калі пратэрмінаваць плацеж, пеня пачне налічацца з 16 лістапада. Таксама ёсць магчымасць звярнуцца ў выканкам з просьбай аб адтэрміноўцы плацяжу – калі ёсць дакументы, якія пацвярджаюць знаходжанне ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.
Некаторыя фізічныя асобы маюць ільготы па падатку на нерухомасць. У прыватнасці, за адну кватэру падатак не плацяць інваліды 1-й і 2-й груп, пенсіянеры па ўзросце і непаўналетнія. Шматдзетныя сем'і поўнасцю вызвалены ад выплаты, нават калі ў іх ва ўласнасці некалькі кватэр.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Манітор кампьютара - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2024
Пуцін: падатак на прыбытак для расійскай IT-сферы павінен быць 5%
Стужка навiн
0