Боевая работа РСЗО Град группировки Центр в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Урад ФРГ пацвердзіў факт размовы Пуціна і Шольца

© Sputnik / Сергей Гунеев / Перайсці ў медыябанкКанцлер ФРГ Олаф Шольц
Канцлер ФРГ Олаф Шольц - Sputnik Беларусь, 1920, 15.11.2024
Падпісацца
Нямецкі кабмін паведаміў, што канцлер ФРГ сазваніўся спачатку з Зяленскім, а потым з Пуціным.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Канцлер ФРГ Олаф Шольц сапраўды паразмаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, паведамляе паведамляе РІА Навіны са спасылкай на прэс-сакратара нямецкага кабміна Штэфена Хебештрайта.
"Сёння днём федэральны канцлер Олаф Шольц правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным", - заявіў Хебештрайт.
Паводле яго слоў, канцлер "запатрабаваў ад Пуціна скончыць вайну і вывесці войскі". Таксама Шольц заклікаў Маскву быць гатовай да перагавораў з Кіевам для дасягнення "справядлівага і трывалага міру".
Акрамя таго, кіраўнік нямецкага ўрада заявіў: Германія і надалей будзе падтрымліваць Украіну, колькі неабходна. Пры гэтым, паводле слоў Хебештрайта, канцлер ФРГ папярэдне сазваніўся з Уладзімірам Зяленскім і мае намер зноў гэта зрабіць пасля размовы з расійскім лідарам.
Паведамляецца таксама са спасылкай на крыніцу ва ўрадавых колах ФРГ, што Пуцін і Шольц дамовіліся падтрымліваць кантакт у далейшым.
Раней аб тым, што пасля прыкладна двухгадовага перапынку Пуцін і Шольц пагутарылі па тэлефоне, паведамілі СМІ – Süddeutsche Zeitung і DPA (Deutsche Presse-Agentur. Гэтую размову анансаваў і шэраг заходніх СМІ, у тым ліку Bloomberg.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 02.10.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў: Пуцін адкрыты для дыялогу з Шольцам
Стужка навiн
0