https://bel.sputnik.by/20241115/valfovch-u-belarus-zatrymal-bolsh-za-170-arganzatara-nelegalnay-mgratsy-1091140785.html
Вальфовіч: у Беларусі затрымалі больш за 170 арганізатараў нелегальнай міграцыі
Вальфовіч: у Беларусі затрымалі больш за 170 арганізатараў нелегальнай міграцыі
Sputnik Беларусь
Беларускія праваахоўныя органы толькі ў мінулым годзе здолелі спыніць больш за 60 каналаў нелегальнай міграцыі. 15.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-15T12:05+0300
2024-11-15T12:05+0300
2024-11-15T12:05+0300
калючая загарода еўрасаюза
загарода
нелегальныя мігранты
бяспека
савет бяспекі беларусі
аляксандр вальфовіч
міжнародная канферэнцыя
навіны
грамадства
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_0:175:3017:1872_1920x0_80_0_0_3ef622d396e5fb3c07d5c972a8231c89.jpg
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Праваахоўнікамі затрымана звыш 170 кіраўнікоў, ініцыятараў, каардынатараў, якія займаліся гэтымі пытаннямі сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у кулуарах канферэнцыі па міграцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, сёння пытанні, звязаныя з нелегальнай міграцыяй, хвалююць усю сусветную супольнасць. У канферэнцыі ў беларускай сталіцы бяруць удзел прадстаўнікі многіх міжнародных арганізацый, але няма прадстаўнікоў дыпкорпуса краін ЕС.Дзяржсакратар Савета бяспекі звярнуў увагу, што еўрапейскія палітыкі найбольш крычаць аб праблеме нелегальнай міграцыі, "але чамусьці не хочуць абмяркоўваць і знаходзіць шляхі вырашэння гэтай праблемы".Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што беларускія праваахоўнікі фіксуюць у сярэднім за год затрыманне каля 1,5 тыс нелегальных мігрантаў на межах рэспублікі.Пасля чаго дадаў, што пракуратурай узбуджана больш за 100 крымінальных спраў па гэтых пытаннях. Беларускія праваахоўныя органы актыўна займаюцца гэтай праблематыкай.Шляхі вырашэння праблемыНа думку Аляксандра Вальфовіча, сёння для пошуку шляхоў вырашэння гэтага пытання трэба садзіцца за стол перагавораў, трэба выпрацоўваць сумесныя крокі. Неабходна арганізоўваць цеснае ўзаемадзеянне з суседнімі краінамі: з Польшчай і краінамі Балтыі."Мы неаднаразова па лініі міністэрства замежных спраў, па іншых дыпламатычных каналах даводзілі, што давайце абмяркоўваць, даваць шукаць шляхі вырашэння. Яны ляжаць у многіх плоскасцях: і палітычным, і эканамічным пытанні і нейкіх іншых напрамках дзейнасці", - лічыць ён.Дзяржсакратар Саевта бяспекі падкрэсліў, што не Беларусь стварыла гэтую праблему, але геаграфічна знаходзіцца паміж Усходам і Захадам. Паколькі праз Украіну шлях закрыты, рэспубліка засталася адзіным транзітным калідорам, праз які людзі спрабуюць трапіць у Еўрасаюз.Аляксандр Вальфовіч акцэнтаваў увагу на тым, што трэба сумесна шукаць шляхі вырашэння праблемы нелегальнай міграцыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241030/sk-polskya-slavk-pakaral-smertsyu-241-chalaveka-letam-2021-goda-1090720648.html
беларусь
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/06/12/1087244270_143:0:2872:2047_1920x0_80_0_0_4b8ad6ca30677a459a41f4f3c94c8ccc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
загарода, нелегальныя мігранты, бяспека, савет бяспекі беларусі, аляксандр вальфовіч, міжнародная канферэнцыя, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, еўрасаюз, мяжа
загарода, нелегальныя мігранты, бяспека, савет бяспекі беларусі, аляксандр вальфовіч, міжнародная канферэнцыя, навіны , грамадства, у беларусі, беларусь, еўрасаюз, мяжа
Вальфовіч: у Беларусі затрымалі больш за 170 арганізатараў нелегальнай міграцыі
Беларускія праваахоўныя органы толькі ў мінулым годзе здолелі спыніць больш за 60 каналаў нелегальнай міграцыі.
МІНСК, 15 ліс – Sputnik. Праваахоўнікамі затрымана звыш 170 кіраўнікоў, ініцыятараў, каардынатараў, якія займаліся гэтымі пытаннямі сказаў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у кулуарах канферэнцыі па міграцыі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, сёння пытанні, звязаныя з нелегальнай міграцыяй, хвалююць усю сусветную супольнасць. У канферэнцыі ў беларускай сталіцы бяруць удзел прадстаўнікі многіх міжнародных арганізацый, але няма прадстаўнікоў дыпкорпуса краін ЕС.
Дзяржсакратар Савета бяспекі звярнуў увагу, што еўрапейскія палітыкі найбольш крычаць аб праблеме нелегальнай міграцыі, "але чамусьці не хочуць абмяркоўваць і знаходзіць шляхі вырашэння гэтай праблемы".
"Праблема нелегальнай міграцыі выйшла сёння на глабальны ўзровень. Гэта праблема сёння ў першую чаргу захліствае Еўропу", - канстатаваў Вальфовіч.
Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на тым, што беларускія праваахоўнікі фіксуюць у сярэднім за год затрыманне каля 1,5 тыс нелегальных мігрантаў на межах рэспублікі.
"За мінулы год намі спынена каля 60 каналаў нелегальнай міграцыі. Затрымана звыш 170 кіраўнікоў, ініцыятараў, каардынатараў, якія займаліся гэтымі пытаннямі", - расказаў Дзяржсакратар Савета бяспекі.
Пасля чаго дадаў, што пракуратурай узбуджана больш за 100 крымінальных спраў па гэтых пытаннях. Беларускія праваахоўныя органы актыўна займаюцца гэтай праблематыкай.
На думку Аляксандра Вальфовіча, сёння для пошуку шляхоў вырашэння гэтага пытання трэба садзіцца за стол перагавораў, трэба выпрацоўваць сумесныя крокі. Неабходна арганізоўваць цеснае ўзаемадзеянне з суседнімі краінамі: з Польшчай і краінамі Балтыі.
"Мы неаднаразова па лініі міністэрства замежных спраў, па іншых дыпламатычных каналах даводзілі, што давайце абмяркоўваць, даваць шукаць шляхі вырашэння. Яны ляжаць у многіх плоскасцях: і палітычным, і эканамічным пытанні і нейкіх іншых напрамках дзейнасці", - лічыць ён.
Дзяржсакратар Саевта бяспекі падкрэсліў, што не Беларусь стварыла гэтую праблему, але геаграфічна знаходзіцца паміж Усходам і Захадам. Паколькі праз Украіну шлях закрыты, рэспубліка засталася адзіным транзітным калідорам, праз які людзі спрабуюць трапіць у Еўрасаюз.
"Мы зацікаўлены не ў будаўніцтве загарод на нашай мяжы, не ў прыгнёце мігрантаў, не ў прыніжэнні, збіцці і знішчэнні. За апошні год мы зафіксавалі 50 выпадкаў гібелі мігрантаў, якіх нам падкінуў Еўрасаюз. Колькасць пакалечаных людзей вылічаецца сотнямі", - асабліва адзначыў ён.
Аляксандр Вальфовіч акцэнтаваў увагу на тым, што трэба сумесна шукаць шляхі вырашэння праблемы нелегальнай міграцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"