Мінсктранс запусціць міжнародны рэйс з Мінска ў Мюнхен

© Sputnik / Роман ШантарАўтавакзал цэнтральны
Аўтавакзал цэнтральны - Sputnik Беларусь, 1920, 16.11.2024
Падпісацца
Аўтобус будзе адпраўляцца адзін раз на тыдзень у дзённы час і прыбываць у пункт прызначэння на наступны дзень.
МІНСК, 16 ліс – Sputnik. Мінсктранс запусціць аўтобусны рэйс па міжнародным маршруце Мінск – Мюнхен з 6 снежня, аб гэтым паведамілі на сайце сталічнага транспартнага прадпрыемства.
У Мінсктрансе ўдакладнілі, што аўтобусы будуць адпраўляцца ад аўтавакзала "Цэнтральны" беларускай сталіцы ў 12:00 па пятніцах і прыбываць у пункт прызначэння на наступны дзень у 14:00.
У зваротным напрамку аўтобус будзе выязджаць у нядзелю ў 13:00 з прыбыццём у Мінск на наступны дзень у 17:00. Аўтобус пройдзе праз Берлін і Нюрнберг.
Кошт білетаў на рэйс пакуль што не вядомы, бо яны яшчэ не паступілі ў продаж.
У маі гэтага года Мінсктранс запусціў міжнародны аўтобусны рэйс Мінск – Рыга.
Аўтобусы па гэтым маршруце таксама адпраўляюцца ад аўтавакзала "Цэнтральны", але тры разы на тыдзень – па панядзелках, серадах і пятніца ў 10:00 і прыбываюць у сталіцу Латвіі ў 23:30. У зваротным напрамку аўтобус выязджае ў 8:30 (рэйсы прадугледжаны па аўторках, чацвяргах і суботах) і прыбывае ў Мінск у 22:00.
Аўтобус праязджае праз Браслаў і Даўгаўпілс.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Самалёт авіякампаніі Белавія, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 11.11.2024
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Алтайскі край зацікаўлены ў прамым авіярэйсе з Мінска
Стужка навiн
0