https://bel.sputnik.by/20241118/lukashenka-belarus-adkryta-dlya-zhykharo-latv-1091194233.html
Лукашэнка: Беларусь адкрыта для жыхароў Латвіі
Лукашэнка: Беларусь адкрыта для жыхароў Латвіі
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы адчуваюць сапраўдную сімпатыю да сваіх суседзяў з Латвійскай Рэспублікі. 18.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-18T09:17+0300
2024-11-18T09:17+0300
2024-11-18T09:27+0300
аляксандр лукашэнка
латвія
віншаванне
палітыка
грамадства
навіны
у свеце
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/01/1089952411_43:0:1142:618_1920x0_80_0_0_98429c1e095e4516f588e0185d764984.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння рэспублікі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага лідара.Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прызначэнне народаў дзвюх краін на працягу доўгага часу было жыць у міры і згодзе. І сёння беларусы адчуваюць сапраўдную сімпатыю да сваіх латвійскіх суседзяў, падкрэсліў ён.Лукашэнка адзначыў, што беларусам прыемна, што тыя грамадзяне Латвіі, хто хоць раз наведаў Беларусь нават у цяперашніх няпростых абставінах, назаўжды запомнілі не толькі жывапісныя пейзажы, дагледжаныя палі і лугі, бяспечныя і ўтульныя гарады, пасёлкі і вёскі, але і "шчырасць і руплівасць" беларусаў, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і дараваць, праявіць разуменне і спачуванне да кожнага чалавека незалежна ад расы, веравызнання, нацыянальнасці".Менавіта таму, паводле слоў прэзідэнта, Беларусь адкрыта для жыхароў Латвіі і "для ўсіх людзей добрай волі". Лукашэнка таксама прапанаваў, нягледзячы ні на што, беражліва захоўваць звычайныя чалавечыя сувязі."Гэта тая каштоўнасць, якая можа выратаваць свет, такі патрэбны для ўсіх нас", - лічыць беларускі лідар.Лукашэнка пажадаў народу Латвіі здароўя, бясхмарнага неба, дабрабыту і запрасіў наведаць краіну."Будзем вельмі рады вітаць вас у Беларусі!" - дадаў прэзідэнт.Галоўнае дзяржаўнае святаШтогод 18 лістапада ў Латвіі адзначаецца важнае дзяржаўнае свята – Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, або Дзень незалежнасці.У гэты дзень у 1918 годзе ў Рызе быў абвешчаны "Акт аб незалежнасці", паводле якога Латвія станавілася незалежнай дзяржавай.У Дзень незалежнасці ў краіне вывешваюцца дзяржаўныя флагі і праходзіць мноства святочных мерапрыемстваў. Завяршаецца свята грандыёзным салютам на Набярэжнай ракі Даўгавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241111/lukashenka-nagada-polshchy-ab-vysokay-tsane-mru-1091018010.html
латвія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/01/1089952411_180:0:1004:618_1920x0_80_0_0_9eb605dae396bdccda8def77a7ac9341.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, латвія, віншаванне, палітыка, грамадства, навіны , у свеце, беларусь
аляксандр лукашэнка, латвія, віншаванне, палітыка, грамадства, навіны , у свеце, беларусь
Лукашэнка: Беларусь адкрыта для жыхароў Латвіі
09:17 18.11.2024 (абноўлена: 09:27 18.11.2024) Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы адчуваюць сапраўдную сімпатыю да сваіх суседзяў з Латвійскай Рэспублікі.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Латвіі з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння рэспублікі, паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага лідара.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, прызначэнне народаў дзвюх краін на працягу доўгага часу было жыць у міры і згодзе. І сёння беларусы адчуваюць сапраўдную сімпатыю да сваіх латвійскіх суседзяў, падкрэсліў ён.
Лукашэнка адзначыў, што беларусам прыемна, што тыя грамадзяне Латвіі, хто хоць раз наведаў Беларусь нават у цяперашніх няпростых абставінах, назаўжды запомнілі не толькі жывапісныя пейзажы, дагледжаныя палі і лугі, бяспечныя і ўтульныя гарады, пасёлкі і вёскі, але і "шчырасць і руплівасць" беларусаў, гатоўнасць прыйсці на дапамогу і дараваць, праявіць разуменне і спачуванне да кожнага чалавека незалежна ад расы, веравызнання, нацыянальнасці".
Менавіта таму, паводле слоў прэзідэнта, Беларусь адкрыта для жыхароў Латвіі і "для ўсіх людзей добрай волі". Лукашэнка таксама прапанаваў, нягледзячы ні на што, беражліва захоўваць звычайныя чалавечыя сувязі.
"Гэта тая каштоўнасць, якая можа выратаваць свет, такі патрэбны для ўсіх нас", - лічыць беларускі лідар.
Лукашэнка пажадаў народу Латвіі здароўя, бясхмарнага неба, дабрабыту і запрасіў наведаць краіну.
"Будзем вельмі рады вітаць вас у Беларусі!" - дадаў прэзідэнт.
Галоўнае дзяржаўнае свята
Штогод 18 лістапада ў Латвіі адзначаецца важнае дзяржаўнае свята – Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, або Дзень незалежнасці.
У гэты дзень у 1918 годзе ў Рызе быў абвешчаны "Акт аб незалежнасці", паводле якога Латвія станавілася незалежнай дзяржавай.
У Дзень незалежнасці ў краіне вывешваюцца дзяржаўныя флагі і праходзіць мноства святочных мерапрыемстваў. Завяршаецца свята грандыёзным салютам на Набярэжнай ракі Даўгавы.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"