https://bel.sputnik.by/20241118/u-kraml-prakamentsraval-pavedamlenn-ab-dazvole-zsha-bts-uglyb-ras-1091205147.html
У Крамлі пракаменціравалі паведамленні аб дазволе ЗША біць углыб Расіі
У Крамлі пракаменціравалі паведамленні аб дазволе ЗША біць углыб Расіі
Sputnik Беларусь
Напярэдадні выданне New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў дазвол Украіне наносіць удары па тэрыторыі... 18.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-18T13:21+0300
2024-11-18T13:21+0300
2024-11-18T13:21+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
дзмітрый пяскоў
расія
джо байдэн
спецаперацыя
украіна
зша
палітыка
бяспека
узбраенні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0b/1063539906_0:0:2939:1654_1920x0_80_0_0_74e499e69bdd759131c42df2ece36cd4.jpg
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Дазвол наносіць удары ўглыб РФ, калі ён быў прыняты і даведзены да кіеўскага рэжыму, азначае новы віток напружанасці, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.Напярэдадні выданне New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў дазвол Украіне наносіць удары па тэрыторыі Расіі дальнабойнымі ракетамі – у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб ракетах ATACMS.Выданне са спасылкай на афіцыйных асоб удакладніла, што гэты крок цяперашняга гаспадара Белага дома (да заканчэння яго паўнамоцтваў засталося два месяцы) звязаны з тым, што ў Курскай вобласці нібыта знаходзяцца вайскоўцы з КНДР. Падкрэсліваецца, што гэта і "выклікала неабходнасць узмацнення абароны ўкраінскіх вайскоўцаў".Пяскоў дадаў, што пазіцыю РФ па гэтым пытанні раней агучыў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.Што сказаў ПуцінРаней у кастрычніку прэзідэнт РФ звярнуў увагу на тое, што кіеўскі рэжым не ў стане самастойна наносіць высокадакладныя ўдары ўглыб Расіі, і тэхнічную магчымасць для гэтага маюць толькі ваенныя НАТА. Для гэтага патрэбны даныя еўрапейскіх ці амерыканскіх спадарожнікаў, акрамя таго, палётныя заданні ў гэтыя сістэмы могуць уносіць толькі ваенныя НАТАўскіх краін. Такім чынам, дазвол на такія атакі НАТА будзе выдаваць не Украіне, а сабе.Калі такое рашэнне будзе прынята, падкрэсліў расійскі лідар, гэта істотна зменіць сутнасць і прыроду канфлікту."А калі гэта так, мы будзем прымаць адпаведныя рашэнні, зыходзячы з тых пагроз, якія нам будуць ствараць", - заявіў прэзідэнт РФ.Пуцін таксама сказаў, што Мінабароны РФ вывучае розныя варыянты адказу на магчымыя дальнабойныя ўдары заходнімі ўзбраеннямі па тэрыторыі Расіі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241118/kangresmen-bayden-khocha-skonchyts-prezdentsk-termn-tretsyay-susvetnay-1091194955.html
расія
украіна
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/0b/1063539906_105:0:2834:2047_1920x0_80_0_0_882c3e8cf59b7598d0a9b2d237d486a3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый пяскоў, расія, джо байдэн, спецаперацыя, украіна, зша, палітыка, бяспека, узбраенні, навіны , у свеце
дзмітрый пяскоў, расія, джо байдэн, спецаперацыя, украіна, зша, палітыка, бяспека, узбраенні, навіны , у свеце
У Крамлі пракаменціравалі паведамленні аб дазволе ЗША біць углыб Расіі
Напярэдадні выданне New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў дазвол Украіне наносіць удары па тэрыторыі Расіі дальнабойнымі ракетамі.
МІНСК, 18 ліс – Sputnik. Дазвол наносіць удары ўглыб РФ, калі ён быў прыняты і даведзены да кіеўскага рэжыму, азначае новы віток напружанасці, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Напярэдадні выданне New York Times са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што прэзідэнт ЗША Джо Байдэн даў дазвол Украіне наносіць удары па тэрыторыі Расіі дальнабойнымі ракетамі – у дадзеным выпадку гаворка ідзе аб ракетах ATACMS.
Выданне са спасылкай на афіцыйных асоб удакладніла, што гэты крок цяперашняга гаспадара Белага дома (да заканчэння яго паўнамоцтваў засталося два месяцы) звязаны з тым, што ў Курскай вобласці нібыта знаходзяцца вайскоўцы з КНДР. Падкрэсліваецца, што гэта і "выклікала неабходнасць узмацнення абароны ўкраінскіх вайскоўцаў".
"Калі такое рашэнне сапраўды было сфармуліравана і даведзена да кіеўскага рэжыму, то, вядома ж, гэта якасна новы віток напружанасці і якасна новая сітуацыя з пункту гледжання ўцягнутасці ЗША ў гэты канфлікт", - заявіў Пяскоў у панядзелак.
Пяскоў дадаў, што пазіцыю РФ па гэтым пытанні раней агучыў расійскі лідар Уладзімір Пуцін.
Раней у кастрычніку прэзідэнт РФ звярнуў увагу на тое, што кіеўскі рэжым не ў стане самастойна наносіць высокадакладныя ўдары ўглыб Расіі, і тэхнічную магчымасць для гэтага маюць толькі ваенныя НАТА. Для гэтага патрэбны даныя еўрапейскіх ці амерыканскіх спадарожнікаў, акрамя таго, палётныя заданні ў гэтыя сістэмы могуць уносіць толькі ваенныя НАТАўскіх краін. Такім чынам, дазвол на такія атакі НАТА будзе выдаваць не Украіне, а сабе.
Калі такое рашэнне будзе прынята, падкрэсліў расійскі лідар, гэта істотна зменіць сутнасць і прыроду канфлікту.
"А калі гэта так, мы будзем прымаць адпаведныя рашэнні, зыходзячы з тых пагроз, якія нам будуць ствараць", - заявіў прэзідэнт РФ.
Пуцін таксама сказаў, што Мінабароны РФ вывучае розныя варыянты адказу на магчымыя дальнабойныя ўдары заходнімі ўзбраеннямі па тэрыторыі Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"