https://bel.sputnik.by/20241119/anokhn-try-vnu--smalensku-karystayutstsa-papulyarnastsyu--belaruskay-moladz-1091249293.html
Анохін: тры ВНУ ў Смаленску карыстаюцца папулярнасцю ў беларускай моладзі
Анохін: тры ВНУ ў Смаленску карыстаюцца папулярнасцю ў беларускай моладзі
Sputnik Беларусь
Смаленскі губернатар расказаў, на каго беларусы вучацца ў бліжэйшым абласным цэнтры РФ, і ў якую ВНУ Віцебска паступаюць смаляне. 19.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-19T17:24+0300
2024-11-19T17:24+0300
2024-11-19T17:24+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
смаленск
смаленская вобласць
адукацыя
грамадства
вну
абітурыенты
навіны
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/13/1091247448_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_56db85b229fb05a010706cbd4e72945e.jpg
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Беларускія абітурыенты выбіраюць у Смаленску, у першую чаргу, тры ВНУ, паведаміў губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін у эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik Беларусь.Папулярны сярод беларусаў і Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт спорту – адзін з найбуйнейшых у Цэнтральнай федэральнай акрузе."Шмат спартсменаў, будучых спартсменаў, у тым ліку з Рэспублікі Беларусь, паступае да нас… І назад вяртаюцца ўжо сюды, у Беларусь, працаваць", - адзначыў Анохін.Трэцяя ВНУ, куды ахвотна ідзе моладзь з саюзнай краіны – Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кіраўнік рэгіёна лічыць, што рост колькасці студэнтаў з Беларусі ў гэтых трох ВНУ дае агульную глебу для далейшага цеснага супрацоўніцтва."Калі наша моладзь будзе мець зносіны, бачыць узаемную культуру і ў нас у рэгіёне, і тут (у Беларусі - Sputnik), будзе разумець, што ў нас сапраўды брацкія народы, адны каштоўнасці, адна культура, адно ўспрыманне жыцця... Вось на гэтым, на ўспрыманні моладзі, у далейшым – умацаванне супрацоўніцтва", - мяркуе Анохін.Ён дадаў, што са Смаленска, у сваю чаргу, едуць вучыцца ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ) па напрамках лёгкай прамысловасці."І магу сказаць, што дастаткова моцныя там (у ВДТУ - Sputnik) кафедры па лёгкай прамысловасці, якіх у нас няма, і наша моладзь туды актыўна паступае, таму што наша лёгкая прамысловасць таксама зараз, швейны напрамак, актыўна развіваецца. І, вядома, нам патрэбны тэхнолагі ў гэтым напрамку", - растлумачыў губернатар.Раней Sputnik публікаваў інтэрв’ю аднаго з выпускнікоў Смаленскага медыцынскага ўніверсітэта, які працягвае вучыцца ў Расіі па квотнай праграме. На дадзены момант ідзе чарговая кампанія па прыёме заявак ад жадаючых паступіць па квотах у ВНУ РФ.Дакументы ад беларускіх абітурыентаў прымаюцца да 15 студзеня, гэта значыць заяўку можа загадзя падаць і вучань 11 класа, каб у 2025 годзе ўжо паступіць, здаўшы тэсты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241116/makushyn-vnu-rf-prymayuts-dakumenty-ad-belaruskkh-abturyenta-da-15-studzenya-1091165353.html
смаленск
смаленская вобласць
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/13/1091247448_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_7a326224d27e10653694ad352486a703.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, смаленск, смаленская вобласць, адукацыя, грамадства, вну, абітурыенты, навіны , палітыка, расія, у беларусі, беларусь
саюзная дзяржава, смаленск, смаленская вобласць, адукацыя, грамадства, вну, абітурыенты, навіны , палітыка, расія, у беларусі, беларусь
Анохін: тры ВНУ ў Смаленску карыстаюцца папулярнасцю ў беларускай моладзі
Смаленскі губернатар расказаў, на каго беларусы вучацца ў бліжэйшым абласным цэнтры РФ, і ў якую ВНУ Віцебска паступаюць смаляне.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Беларускія абітурыенты выбіраюць у Смаленску, у першую чаргу, тры ВНУ, паведаміў губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін у эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik Беларусь.
"У першую чаргу, вядома, гэта наш Смаленскі медыцынскі ўніверсітэт. Ён уваходзіць у нас у пералік "Приоритет 2030", у пералік ВНУ, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі, якія будуць вельмі запатрабаваны ў будучыні. І там ёсць шмат абітурыентаў, якія паступаюць туды з Рэспублікі Беларусь", - сказаў губернатар.
Папулярны сярод беларусаў і Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт спорту – адзін з найбуйнейшых у Цэнтральнай федэральнай акрузе.
"Шмат спартсменаў, будучых спартсменаў, у тым ліку з Рэспублікі Беларусь, паступае да нас… І назад вяртаюцца ўжо сюды, у Беларусь, працаваць", - адзначыў Анохін.
Трэцяя ВНУ, куды ахвотна ідзе моладзь з саюзнай краіны – Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кіраўнік рэгіёна лічыць, што рост колькасці студэнтаў з Беларусі ў гэтых трох ВНУ дае агульную глебу для далейшага цеснага супрацоўніцтва.
"Калі наша моладзь будзе мець зносіны, бачыць узаемную культуру і ў нас у рэгіёне, і тут (у Беларусі - Sputnik), будзе разумець, што ў нас сапраўды брацкія народы, адны каштоўнасці, адна культура, адно ўспрыманне жыцця... Вось на гэтым, на ўспрыманні моладзі, у далейшым – умацаванне супрацоўніцтва", - мяркуе Анохін.
Ён дадаў, што са Смаленска, у сваю чаргу, едуць вучыцца ў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (ВДТУ) па напрамках лёгкай прамысловасці.
"І магу сказаць, што дастаткова моцныя там (у ВДТУ - Sputnik) кафедры па лёгкай прамысловасці, якіх у нас няма, і наша моладзь туды актыўна паступае, таму што наша лёгкая прамысловасць таксама зараз, швейны напрамак, актыўна развіваецца. І, вядома, нам патрэбны тэхнолагі ў гэтым напрамку", - растлумачыў губернатар.
Раней Sputnik публікаваў інтэрв’ю аднаго з выпускнікоў Смаленскага медыцынскага ўніверсітэта, які працягвае вучыцца ў Расіі па квотнай праграме. На дадзены момант ідзе чарговая кампанія па прыёме заявак ад жадаючых паступіць па квотах у ВНУ РФ.
Дакументы ад беларускіх абітурыентаў прымаюцца да 15 студзеня, гэта значыць заяўку можа загадзя падаць і вучань 11 класа, каб у 2025 годзе ўжо паступіць, здаўшы тэсты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"