Каляндар выбараў - 2025 - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МУС пачало вучэнні напярэдадні выбараў

© Sputnik / Виктор ТолочкоАхоўныя шлемы для ўнутраных войск МУС
Ахоўныя шлемы для ўнутраных войск МУС - Sputnik Беларусь, 1920, 19.11.2024
Падпісацца
Сілавое ведамства адпрацуе аператыўнае рэагаванне на магчымыя інцыдэнты ў краіне падчас электаральнай кампаніі.
МІНСК, 19 ліс – Sputnik. Камандна-штабныя вучэнні з удзелам суб’ектаў дзяржаўнай сістэмы рэагавання праходзяць з 19 па 22 лістапада, паведамляе МУС Беларусі.
Імі кіруе міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Вучэнні вырашана правесці як у Мінску, так абласных і раённых цэнтрах.
"…Праваахоўнікі прадэманструюць гатоўнасць да аператыўнага рэагавання на магчымыя ўскладненні абстаноўкі ў краіне падчас электаральнай кампаніі", - гаворыцца ў паведамленні МУС.
У ведамстве ўдакладнілі, што асноўная задача – не дапусціць праяў экстрэмізму і тэрарызму, уцягвання грамадзян у супрацьпраўныя дзеянні, спыніць парушэнні грамадскага парадку.
Міліцэйскае ведамства папярэдзіла, што падчас вучэння магчымы перакрыцці вуліц, выкарыстанне піратэхнікі, перамяшчэння спецтэхнікі.
Раней паведамлялася, што ў краіне на 26 студзеня 2025 года назначаны чарговыя прэзідэнцкія выбары. Датэрміновае галасаванне пачнецца 21 студзеня. Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў ідзе ўжо зараз.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галасаванне на адным з выбарчых участкаў Мінска - Sputnik Беларусь, 1920, 14.11.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Амаль 600 нацыянальных назіральнікаў на выбарах акрэдытаваны ў Беларусі
Стужка навiн
0