Галоўчанка: у студзені-верасні не выканана заданне па экспарце

© Sputnik / Виктор Толочко / Перайсці ў медыябанкПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 20.11.2024
Падпісацца
Беларускі ўрад падвёў прамежныя вынікі работы эканомікі краіны ў гэтым годзе.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Чатыры з пяці важнейшых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка выкананы ў студзені-верасні бягучага года, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на пасяджэнні Савета міністраў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Адзіны паказчык, па якім не дасягнулі задання, – гэта экспарт. За дзевяць месяцаў краіна экспартавала тавараў і паслуг на 36,7 млрд долараў ЗША з прыростам да мінулага года на 1,5 млрд. Тэмп росту склаў 104,4% пры прагнозе 105,3%", - паведаміў кіраўнік урада.
Ён растлумачыў, што гэта адбылося з-за ўплыву кан’юнктурных змен. У той жа час, паводле яго слоў, экспартныя патокі актыўна дыверсіфікуюцца.
"За дзевяць месяцаў экспарт у краіны Афрыкі вырас у 3,7 раза, а колькасць афрыканскіх краін – пакупнікоў нашай прадукцыі – узрасла да 45 дзяржаў", - сказаў прэм’ер.

Іншыя паказчыкі

Галоўчанка звярнуў увагу, што ВУП рос хутчэй за план: па факце – 4,5% пры прагнозе 3,4%. Па інвестыцыях выкананне – 7,6% пры плане 2,7%. Рэальныя даходы насельніцтва павялічыліся на 9,4% (план – 3,1%). Інфляцыя да снежня мінулага года склала 3,8% (пры прагнозе – не больш за 4,6%).
"Асноўныя драйверы росту (ВУП - Sputnik) – гэта прамысловасць – 106,3%, будаўніцтва – 108,9% і гандаль – 109,8%. Усе рэгіёны ўнеслі станоўчы ўклад у фарміраванне ВУП. Лідарам застаецца Мінская вобласць", - дадаў прэм’ер.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пасол Беларусі ў Сербіі Сяргей Маліноўскі ўручыў прэзідэнту краіны Аляксандру Вучычу даверчыя граматы - Sputnik Беларусь, 1920, 18.11.2024
Пасол: беларуская "санкцыёнка" абавязкова вернецца на рынак Сербіі
Стужка навiн
0