Работа мобильной группы воздушного наблюдения в Запорожской области - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

У Крамлі пракаменціравалі паведамленні аб магчымым авіяўдары па Кіеве

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкМаскоўскі Крэмль
Маскоўскі Крэмль - Sputnik Беларусь, 1920, 20.11.2024
Падпісацца
Раней пасольства ЗША ў сталіцы Украіны заявіла аб закрыцці на фоне атрымання паведамлення аб нібыта магчымай магутнай паветранай атацы 20 лістапада.
МІНСК, 20 ліс – Sputnik. Пытанне аб магчымым авіяўдары па сталіцы Украіны звязана з ходам спецаперацыі, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Афіцыйнага прадстаўніка Крамля папрасілі пракаменціраваць паведамленне пасольства ЗША ва Украіне пра нібыта магчымую магутную паветраную атаку 20 лістапада. Дыпмісія заявіла аб закрыцці на фоне гэтай інфармацыі.

"Гэта тэма, якая не ўваходзіць у нашу кампетэнцыю, усё ж гэта тычыцца, непасрэдна, ходу СВА, і гэта пытанне адносіцца выключна да прэрагатывы міністэрства абароны", - падкрэсліў Пяскоў.

Раней у сераду ўкраінскія СМІ паведамілі, што ў шэрагу гарадоў (у тым ліку Кіеве, Броварах, Жытоміры, Палтаве), а таксама ў Харкаўскай вобласці прагрымелі выбухі. У сваю чаргу начальнік кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі Сяргей Папко ўдакладніў, што выбухі, якія чулі ў Кіеўскай вобласці, звязаны з працай СПА Украіны.

Удары ўглыб РФ

На мінулым тыдні выданне New York Times паведаміла, што амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн упершыню дазволіў Украіне выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў углыб тэрыторыі РФ. Памочнік дзяржсакратара Злучаных Штатаў па справах Заходняга паўшар’я Браян Нікалс пацвердзіў гэтую інфармацыю.
Намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што такі дазвол можа мець вельмі сур’ёзныя наступствы: выкарыстанне дальнабойных ракет НАТА па расійскай тэрыторыі можа быць расцэнена як нападзенне Паўночнаатлантычнага альянсу.
У ноч з панядзелка на аўторак УСУ выпусцілі шэсць ракет ATACMS па Бранскай вобласці. Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, каментуючы гэты крок украінскага боку, заявіў, што выкарыстанне амерыканскіх ракет ATACMS у Бранскай вобласці з’яўляецца сігналам аб тым, што ЗША жадаюць эскалацыі ўкраінскага канфлікту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў - Sputnik Беларусь, 1920, 20.11.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў патлумачыў, чаго дабіваецца Захад дазволам УСУ наносіць удары ўглыб РФ
Стужка навiн
0