https://bel.sputnik.by/20241121/kdb-polsk-spetsnaz-rykhtue-baevko-dlya-varvannya--belarus-1091292239.html
КДБ: польскі спецназ рыхтуе баевікоў для ўварвання ў Беларусь
КДБ: польскі спецназ рыхтуе баевікоў для ўварвання ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Беларускія спецслужбы маюць звесткі, што дзяржаўныя органы ў Польшчы і Літве аказваюць садзейнічанне ў падрыхтоўцы баевікоў для ўварвання ў рэспубліку. 21.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-21T10:14+0300
2024-11-21T10:14+0300
2024-11-21T10:14+0300
кдб рб
бяспека
грамадства
навіны
у беларусі
беларусь
польшча
літва
тэрарызм
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102935/84/1029358467_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_a67a3cde4f84faca702a138cca4a978a.jpg
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Польскі спецназ "Гром" займаецца падрыхтоўкай беларускіх баевікоў, расказаў начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак у эфіры тэлеканала АНТ.Беларускі тэлеканал выпусціў вялікі сюжэт аб планах апазіцыі арганізаваць уварванне ў краіну з трох напрамкаў.Прадстаўнік КДБ паведаміў, што "атрыманы дакладныя звесткі, што частка ўдзельнікаў гэтых фарміраванняў (беларускіх харугваў - Sputnik) праходзіць падрыхтоўку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пры непасрэдным удзеле спецназа "Гром".Паводле яго слоў, польскія ўлады былі праінфармаваны аб гэтым факце па лініі міжнароднага процідзеяння тэрарызму. Аднак, у адказ на гэта, на жаль, толькі ўзмацніліся меры канспірацыі членаў тэрарыстычных ячэек.У сюжэце было адзначана, што такая ж харугва ёсць і ў Вільні. Гэта клуб "Літвіны", куды ўваходзяць каля 70 чалавек. Яны займаюцца баявой падрыхтоўкай у літоўскай сталіцы і яе наваколлях.Канстанцін Бычак звярнуў увагу, што КДБ прааналізаваў і абагульніў усе даныя, якія сведчаць аб тэрарыстычным характары гэтай дзейнасці.У выніку, дадаў ён, Вярхоўны Суд прыняў рашэнне аб прызнанні такіх ячэек тэрарыстычнымі арганізацыямі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241004/laro-ukrana-z-zsha-navuchae-terarysta-u-sry-tekhnalogyam-suprats-ras-1090041322.html
беларусь
польшча
літва
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102935/84/1029358467_133:0:1200:800_1920x0_80_0_0_6132c5296c8c43a938f82910b79e9b3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кдб рб, бяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, польшча, літва, тэрарызм, у свеце
кдб рб, бяспека, грамадства, навіны , у беларусі, беларусь, польшча, літва, тэрарызм, у свеце
КДБ: польскі спецназ рыхтуе баевікоў для ўварвання ў Беларусь
Беларускія спецслужбы маюць звесткі, што дзяржаўныя органы ў Польшчы і Літве аказваюць садзейнічанне ў падрыхтоўцы баевікоў для ўварвання ў рэспубліку.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Польскі спецназ "Гром" займаецца падрыхтоўкай беларускіх баевікоў, расказаў начальнік следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак у эфіры тэлеканала АНТ.
Беларускі тэлеканал выпусціў вялікі сюжэт аб планах апазіцыі арганізаваць уварванне ў краіну з трох напрамкаў.
Прадстаўнік КДБ паведаміў, што "атрыманы дакладныя звесткі, што частка ўдзельнікаў гэтых фарміраванняў (беларускіх харугваў - Sputnik) праходзіць падрыхтоўку на тэрыторыі Рэспублікі Польшча пры непасрэдным удзеле спецназа "Гром".
Паводле яго слоў, польскія ўлады былі праінфармаваны аб гэтым факце па лініі міжнароднага процідзеяння тэрарызму. Аднак, у адказ на гэта, на жаль, толькі ўзмацніліся меры канспірацыі членаў тэрарыстычных ячэек.
"Польскія ўлады рэкамендавалі ім легалізавацца пад выглядам страйкбольных клубаў, а таксама абмежаваць распаўсюджванне агітацыйнай інфармацыі ў публічным доступе", - прагучала ў эфіры.
У сюжэце было адзначана, што такая ж харугва ёсць і ў Вільні. Гэта клуб "Літвіны", куды ўваходзяць каля 70 чалавек. Яны займаюцца баявой падрыхтоўкай у літоўскай сталіцы і яе наваколлях.
Канстанцін Бычак звярнуў увагу, што КДБ прааналізаваў і абагульніў усе даныя, якія сведчаць аб тэрарыстычным характары гэтай дзейнасці.
У выніку, дадаў ён, Вярхоўны Суд прыняў рашэнне аб прызнанні такіх ячэек тэрарыстычнымі арганізацыямі.
"У сувязі з гэтым асобным дзяржаўным структурам Рэспублікі Польшча і Літвы трэба было б звярнуць увагу, што іх дзейнасць можа быць кваліфікавана як садзейнічанне тэрарызму", - падкрэсліў начальнік следчага ўпраўлення КДБ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"