https://bel.sputnik.by/20241121/valodzn-abmerkava-z-mezentsavym-pasyadzhenne-parlamentskaga-skhodu-dze-razgledzyats-byudzhet-sd-1091304480.html
Валодзін абмеркаваў з Мезенцавым пасяджэнне Парламенцкага сходу, дзе разгледзяць бюджэт СД
Валодзін абмеркаваў з Мезенцавым пасяджэнне Парламенцкага сходу, дзе разгледзяць бюджэт СД
Sputnik Беларусь
Чакаецца, што парламентарыі Беларусі і Расіі ў канцы года зацвердзяць аб’ём фінансавання саюзных праграм і мерапрыемстваў на наступны год. 21.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-21T13:08+0300
2024-11-21T13:08+0300
2024-11-21T13:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
вячаслаў валодзін
дзмітрый мезенцаў
дзярждума рф
бюджэт
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0b/1089448896_0:0:2821:1588_1920x0_80_0_0_66a8970bfac3c3d066def045e7eb70fc.jpg
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін правёў сустрэчу з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамляецца на сайце ніжняй палаты расійскага парламента.Адзначаецца, што яны абмеркавалі падрыхтоўку пасяджэння саюзнага парламента, якое адбудзецца 12 снежня. На пасяджэнні 67-й сесіі плануецца разгледзець бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2025 год.Напярэдадні намеснік дзяржсакратара СД Алена Богдан паведаміла, што саюзны бюджэт на наступны год плануецца павялічыць на 15,3%.Яна адзначыла, што ўдалося не толькі прадугледзець фінансаванне ўсіх праграм, але і двух новых праектаў – гэта другі этап рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці і стварэнне мемарыяльнага комплексу на Курскай дузе.Як заяўляў беларускі дэпутат Віктар Мікалайкін, у абсалютным вылічэнні бюджэт СД у 2025 годзе будзе павялічаны прыкладна на 1 млрд расійскіх рублёў.Раней Дзмітрый Мезенцаў адзначаў, што на рэканструкцыю і рэстаўрацыю збудаванняў Брэсцкай крэпасці накіруюць 496,15 млн расійскіх руб.Акрамя таго, з саюзнага бюджэту выдзеляць 306,5 млн расійскіх руб. на стварэнне скульптурнай кампазіцыі "Монумент воину-победителю" для гісторыка-культурнага комплексу "Северный фас Курской дуги".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241120/byudzhet-sayuznay-dzyarzhavy-pavyalchats-u-2025-godze-1091268724.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0b/1089448896_0:0:2443:1832_1920x0_80_0_0_d693bd09c3b7445ebe41211619e504fc.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, вячаслаў валодзін, дзмітрый мезенцаў, дзярждума рф, бюджэт, эканоміка, навіны , палітыка
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, вячаслаў валодзін, дзмітрый мезенцаў, дзярждума рф, бюджэт, эканоміка, навіны , палітыка
Валодзін абмеркаваў з Мезенцавым пасяджэнне Парламенцкага сходу, дзе разгледзяць бюджэт СД
Чакаецца, што парламентарыі Беларусі і Расіі ў канцы года зацвердзяць аб’ём фінансавання саюзных праграм і мерапрыемстваў на наступны год.
МІНСК, 21 ліс – Sputnik. Старшыня Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін правёў сустрэчу з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Дзмітрыем Мезенцавым, паведамляецца на сайце ніжняй палаты расійскага парламента.
Адзначаецца, што яны абмеркавалі падрыхтоўку пасяджэння саюзнага парламента, якое адбудзецца 12 снежня. На пасяджэнні 67-й сесіі плануецца разгледзець бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2025 год.
Напярэдадні намеснік дзяржсакратара СД Алена Богдан паведаміла, што саюзны бюджэт на наступны год плануецца павялічыць на 15,3%.
Яна адзначыла, што ўдалося не толькі прадугледзець фінансаванне ўсіх праграм, але і двух новых праектаў – гэта другі этап рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці і стварэнне мемарыяльнага комплексу на Курскай дузе.
Як заяўляў беларускі дэпутат Віктар Мікалайкін, у абсалютным вылічэнні бюджэт СД у 2025 годзе будзе павялічаны прыкладна на 1 млрд расійскіх рублёў.
Раней Дзмітрый Мезенцаў адзначаў, што на рэканструкцыю і рэстаўрацыю збудаванняў Брэсцкай крэпасці накіруюць 496,15 млн расійскіх руб.
Акрамя таго, з саюзнага бюджэту выдзеляць 306,5 млн расійскіх руб. на стварэнне скульптурнай кампазіцыі "Монумент воину-победителю" для гісторыка-культурнага комплексу "Северный фас Курской дуги".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"