Президентские выборы 26 января 2025 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года. Падрабязнасці электаральнай кампаніі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Больш за ўсё ахвяраванняў паступіла ў выбарчы фонд Лукашэнкі

© SputnikПасяджэнне ЦВК Беларусі
Пасяджэнне ЦВК Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2024
Падпісацца
Электаральная кампанія набірае абароты: можна не толькі падпісацца за таго ці іншага прэтэндэнта, але і пералічыць ахвяраванне ў яго фонд.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Больш за 557 тыс рублёў (звыш 160 тыс долараў) паступіла ў выбарчы фонд дзеючага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, вынікае з даных Цэнтральнай выбарчай камісіі.
З гэтых сродкаў, паводле звестак на 20 лістапада, ужо расходавана больш за 91 тыс рублёў.
На другім месцы як па выдатках, так і сабранай суме Ганна Канапацкая – 4,5 тыс і 9,2 тыс рублёў адпаведна.
Далей ідзе лідар Кампартыі Беларусі Сяргей Сыранкоў: сабрана 4,9 тыс рублёў (выдаткавана – нуль). У кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алега Гайдукевіча пакуль што 200 рублёў, роўна як і ў лідара Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка. На 20 лістапада сродкі з іх выбарчых фондаў яшчэ не выдаткаваліся.

Фарміраванне фондаў

Па законе крыніцамі паступленняў у гэтыя фонды могуць быць уласныя сродкі прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду (але не больш за 10 тыс базавых велічынь, гэта значыць 400 тысяч рублёў, а з 1 студзеня 2025 года – 420 тыс). Таксама гэта могуць быць добраахвотныя ахвяраванні ад грамадзян Беларусі – не больш за 30 базавых ад аднаго чалавека (гэта значыць да 1,2 тыс руб., а з пачатку новага года – да 1 260).
Ахвяраваць маюць права і юрыдычныя асобы, але не больш за 60 базавых ад адной арганізацыі (да 2,4 тыс руб., а з 1 студзеня – 2 520). А вось замежным кампаніям і грамадзянам пералічваць грошы забаронена. Не могуць гэта рабіць і міжнародныя арганізацыі, іншыя краіны, а таксама тыя юрыдычныя асобы, заснавальнікі (уласнікі) якіх – замежнікі.
Ёсць і іншыя абмежаванні. Напрыклад, ахвяраванні не прымаюцца ад арганізацый, якія атрымлівалі бязвыплатную дапамогу ад іншых краін. Забарона дзейнічае і для тых, хто маладзейшы за 18 гадоў. Справаздачы аб паступленнях і тратах перыядычна публікуюцца.
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 26 студзеня 2025 года, да 6 снежня будзе ісці збор подпісаў ініцыятыўнымі групамі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Банеры Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь, 1920, 21.11.2024
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі – 2025
Кандыдаты ў прэзідэнты будуць выступаць па ТБ у прамым эфіры
Стужка навiн
0