https://bel.sputnik.by/20241122/laro-zyalensk-spalokhasya-paslya-zvarotu-putsna--suvyaz-z-oreshnikom-1091343443.html
Лаўроў: Зяленскі спалохаўся пасля звароту Пуціна ў сувязі з "Орешником"
Лаўроў: Зяленскі спалохаўся пасля звароту Пуціна ў сувязі з "Орешником"
Sputnik Беларусь
Расійскі міністр замежных спраў ацаніў рэакцыю Кіева на выкарыстанне найноўшай гіпергукавай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці. 22.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-22T15:19+0300
2024-11-22T15:19+0300
2024-11-22T15:19+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
саюзная дзяржава
спецаперацыя
навіны
сяргей лаўроў
мзс рф
у беларусі
беларусь
расія
украіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091342632_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_23d45e45453ee5f9447093455f578cf5.jpg
БРЭСТ, 22 ліс – Sputnik. Быць бліжэй да рэальнасці для Уладзіміра Зяленскага – гэта карысна, заявіў журналістам у Брэсце міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перадае карэспандэнт Sputnik.Кіраўнік МЗС РФ таксама звярнуў увагу, што гэта Захад дазволіў самому сабе, а не Кіеву выкарыстоўваць ракеты для ўдараў углыб тэрыторыі РФ."Гэта ўжо цудоўна вядома… Без іх прамога ўдзелу ніводная з гэтых ракет нікуды б не паляцела", - адзначыў ён.У чаканні ТрампаЛаўроў распавёў і пра тое, чаго на гэтым фоне можна чакаць ад адыходзячага амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна і яго адміністрацыі.Кіраўнік МЗС РФ нагадаў, што ў снежні 2016 года, калі каманда Барака Абамы ўжо сыходзіла з Белага дома, Дональду Трампу таксама "падклалі свінню" – Абама выгнаў з ЗША больш за 120 расійскіх дыпламатаў і членаў іх сямей."Прычым (Абама - Sputnik) запатрабаваў з’ехаць з Вашынгтона ў дзень, калі не было прамога рэйса з Вашынгтона", - падкрэсліў міністр.Паводле яго слоў, была створана сітуацыя, калі людзям прыйшлося ехаць з маленькімі дзецьмі і рэчамі на аўтобусе ў Нью-Йорк. Адначасова Абама "скраў" пяць аб’ектаў расійскай дыпламатычнай нерухомасці. Да гэтага часу туды не даюць доступ прадстаўнікам РФ. З гэтай прычыны планы Трампа на дыялог з Расіяй у першыя тыдні яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта тады былі падарваны."Орешник"Раней паведамлялася, што 21 лістапада расійская армія ўдарыла найноўшай гіпергукавай балістычнай ракетай "Орешник" па буйным абаронным прадпрыемстве ў Днепрапятроўску. Гэта было адказам на атакі па Курскай і Бранскай абласцях заходнімі дальнабойнымі ракетамі.Пазней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў з відэазваротам. Ён падкрэсліў, што выкарыстоўвалася ракета ў "няядзерным выкананні". Пры гэтым яе пакуль няздольны збіць ніякія сродкі СПА у свеце. Яна атакуе цэль, развіваючы хуткасць у 10 махаў, што складае 2,5-3 км/с.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241121/putsn-rf-udaryla-pa-vaennym-abektse-ukrany-naynoshay-gpergukavoy-raketay-1091321563.html
беларусь
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091342632_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_6ac058fe539bbb5aa408a777423fbece.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф, у беларусі, беларусь, расія, украіна, уладзімір зяленскі, уладзімір пуцін, "орешник", палітыка, бяспека
саюзная дзяржава, спецаперацыя, навіны , сяргей лаўроў, мзс рф, у беларусі, беларусь, расія, украіна, уладзімір зяленскі, уладзімір пуцін, "орешник", палітыка, бяспека
Лаўроў: Зяленскі спалохаўся пасля звароту Пуціна ў сувязі з "Орешником"
Расійскі міністр замежных спраў ацаніў рэакцыю Кіева на выкарыстанне найноўшай гіпергукавай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці.
БРЭСТ, 22 ліс – Sputnik. Быць бліжэй да рэальнасці для Уладзіміра Зяленскага – гэта карысна, заявіў журналістам у Брэсце міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Я так разумею, Зяленскі спалохаўся. Прама стаў абвінавачваць сваіх гаспадароў, што яны яго пакідаюць бяззбройным перад такой вось акцыяй з боку Расійскай Федэрацыі. Ну, напэўна, гэта карысны вынік", - сказаў ён.
Кіраўнік МЗС РФ таксама звярнуў увагу, што гэта Захад дазволіў самому сабе, а не Кіеву выкарыстоўваць ракеты для ўдараў углыб тэрыторыі РФ.
"Гэта ўжо цудоўна вядома… Без іх прамога ўдзелу ніводная з гэтых ракет нікуды б не паляцела", - адзначыў ён.
Лаўроў распавёў і пра тое, чаго на гэтым фоне можна чакаць ад адыходзячага амерыканскага прэзідэнта Джо Байдэна і яго адміністрацыі.
"У пастаўках і ATACMS, і дазволе брытанцам і французам выкарыстоўваць Storm Shadow і SCALP… Вядома, у гэтым ёсць элемент таго, каб пакінуць больш кепскую спадчыну наступнай адміністрацыі. У партыі дэмакратаў гэта, відаць, у крыві", - сказаў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС РФ нагадаў, што ў снежні 2016 года, калі каманда Барака Абамы ўжо сыходзіла з Белага дома, Дональду Трампу таксама "падклалі свінню" – Абама выгнаў з ЗША больш за 120 расійскіх дыпламатаў і членаў іх сямей.
"Прычым (Абама - Sputnik) запатрабаваў з’ехаць з Вашынгтона ў дзень, калі не было прамога рэйса з Вашынгтона", - падкрэсліў міністр.
Паводле яго слоў, была створана сітуацыя, калі людзям прыйшлося ехаць з маленькімі дзецьмі і рэчамі на аўтобусе ў Нью-Йорк. Адначасова Абама "скраў" пяць аб’ектаў расійскай дыпламатычнай нерухомасці. Да гэтага часу туды не даюць доступ прадстаўнікам РФ. З гэтай прычыны планы Трампа на дыялог з Расіяй у першыя тыдні яго знаходжання на пасадзе прэзідэнта тады былі падарваны.
Раней паведамлялася, што 21 лістапада расійская армія ўдарыла найноўшай гіпергукавай балістычнай ракетай "Орешник" па буйным абаронным прадпрыемстве ў Днепрапятроўску. Гэта было адказам на атакі па Курскай і Бранскай абласцях заходнімі дальнабойнымі ракетамі.
Пазней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін выступіў з відэазваротам. Ён падкрэсліў, што выкарыстоўвалася ракета ў "няядзерным выкананні". Пры гэтым яе пакуль няздольны збіць ніякія сродкі СПА у свеце. Яна атакуе цэль, развіваючы хуткасць у 10 махаў, што складае 2,5-3 км/с.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"