https://bel.sputnik.by/20241122/maryyu-zakharavu-chakayuts-u-mnsku-na-kalyadnykh-chytannyakh-1091348874.html
Марыю Захараву чакаюць у Мінску на Калядных чытаннях
Марыю Захараву чакаюць у Мінску на Калядных чытаннях
Sputnik Беларусь
Юбілейныя Калядныя чытанні сёлета прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 22.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-22T17:08+0300
2024-11-22T17:08+0300
2024-11-22T17:08+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
мітрапаліт веніямін
марыя захарава
мзс рф
бпц
рэлігія
палітыка
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091338501_0:122:3057:1842_1920x0_80_0_0_e880e2847cc312f6db039e2438259f44.jpg
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Беларуская праваслаўная царква запрасіла прыняць удзел у Калядных чытаннях афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Марыю Захараву, паведаміў журналістам кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, адказваючы на пытанне Sputnik.Адкрыццё дзесятых Беларускіх адукацыйных Калядных чытанняў на тэму "80-годдзе Вялікай Перамогі і духоўны вопыт пакаленняў. Да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы" адбудзецца ў беларускай сталіцы 28 лістапада."Захараву Марыю Уладзіміраўну запрасілі, мы спадзяемся, што яна прыбудзе", - сказаў Мітрапаліт.Паводле яго слоў, яе таксама запрасілі на пленарныя слуханні, якія пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы.Гаворачы аб тэме, якой сёлета прысвечаны Калядныя чытанні, прадстаяцель БПЦ сказаў: "Сёння нам важна асэнсаваць, якім чынам развіццё еўрапейскай цывілізацыі, палітычнай сістэмы прывяло да самых страшных войн чалавецтва. І без разумення гэтых перадумоў немагчыма пазбегнуць чарговага глабальнага канфлікту, на парозе якога мы ўжо знаходзімся".Пры гэтым Веніямін адзначыў важнасць асэнсавання феномену Вялікай Перамогі, аб чым будзе ісці размова на пленарным пасяджэнні Калядных чытанняў, у тэматычных секцыях і на круглых сталах.Ён сказаў, што зараз трэба разумець, што без адзінства народаў СССР не было б Перамогі.Калядныя чытанні Беларуская праваслаўная царква праводзіць 10-ы раз. Да ўдзелу ў іх запрасілі свяшчэннаслужыцеляў, прадстаўнікоў органаў улады Беларусі і Расіі, кіраўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, вучоных і студэнтаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241122/laro-spetspasyadzhenne--gonar-80-goddzya-peramog-proydze--shtab-kvatery-aan-1091334983.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/16/1091338501_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_b7b8f95ce89b12e499e39b0676fd7ee5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, мітрапаліт веніямін, марыя захарава, мзс рф, бпц, рэлігія, палітыка, грамадства, навіны , вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
саюзная дзяржава, мітрапаліт веніямін, марыя захарава, мзс рф, бпц, рэлігія, палітыка, грамадства, навіны , вялікая айчынная вайна, гісторыя, у беларусі, беларусь
Марыю Захараву чакаюць у Мінску на Калядных чытаннях
Юбілейныя Калядныя чытанні сёлета прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
МІНСК, 22 ліс – Sputnik. Беларуская праваслаўная царква запрасіла прыняць удзел у Калядных чытаннях афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі Марыю Захараву, паведаміў журналістам кіраўнік БПЦ мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, адказваючы на пытанне Sputnik.
Адкрыццё дзесятых Беларускіх адукацыйных Калядных чытанняў на тэму "80-годдзе Вялікай Перамогі і духоўны вопыт пакаленняў. Да 25-годдзя Саюзнай дзяржавы" адбудзецца ў беларускай сталіцы 28 лістапада.
"Захараву Марыю Уладзіміраўну запрасілі, мы спадзяемся, што яна прыбудзе", - сказаў Мітрапаліт.
Паводле яго слоў, яе таксама запрасілі на пленарныя слуханні, якія пройдуць у Нацыянальнай бібліятэцы.
Гаворачы аб тэме, якой сёлета прысвечаны Калядныя чытанні, прадстаяцель БПЦ сказаў: "Сёння нам важна асэнсаваць, якім чынам развіццё еўрапейскай цывілізацыі, палітычнай сістэмы прывяло да самых страшных войн чалавецтва. І без разумення гэтых перадумоў немагчыма пазбегнуць чарговага глабальнага канфлікту, на парозе якога мы ўжо знаходзімся".
Пры гэтым Веніямін адзначыў важнасць асэнсавання феномену Вялікай Перамогі, аб чым будзе ісці размова на пленарным пасяджэнні Калядных чытанняў, у тэматычных секцыях і на круглых сталах.
"Важна прааналізаваць прычыны, якія прывялі да войнаў, асэнсаваць феномен Вялікай Перамогі. Што да яе прывяло, чаму мы перамаглі ў самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва, як гэта паўплывала на ход нашай гісторыі", - падкрэсліў мітрапаліт.
Ён сказаў, што зараз трэба разумець, што без адзінства народаў СССР не было б Перамогі.
Калядныя чытанні Беларуская праваслаўная царква праводзіць 10-ы раз. Да ўдзелу ў іх запрасілі свяшчэннаслужыцеляў, прадстаўнікоў органаў улады Беларусі і Расіі, кіраўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, вучоных і студэнтаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"