https://bel.sputnik.by/20241124/dzyarzhteatry-belarus-peravodzyats-na-ronadolevae-fnansavanne-1091357881.html
Дзяржтэатры Беларусі пераводзяць на роўнадолевае фінансаванне
Дзяржтэатры Беларусі пераводзяць на роўнадолевае фінансаванне
Sputnik Беларусь
Такая мера дасць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі і будзе садзейнічаць павелічэнню творчай актыўнасці. 24.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-24T12:57+0300
2024-11-24T12:57+0300
2024-11-24T12:57+0300
тэатр
фінансаванне
фінансы
указ
грамадства
эканоміка
навіны
у беларусі
беларусь
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101540/89/1015408943_0:104:2000:1229_1920x0_80_0_0_e102d9a87a4006b4f5e5c07db1379605.jpg
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Дзяржаўныя тэатры Беларусі з 1 студзеня 2025 года перавядуць на роўнадолевае фінансаванне выдаткаў, вынікае з указа прэзідэнта рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі.Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, з пачаткам новага года гэтыя ўстановы культуры будуць ствараць пастаноўкі, праводзіць гастролі, аплачваць камунальныя паслугі, эксплуатацыйныя выдаткі і выдаваць зарплату стануць на парытэтнай аснове (50% на 50%) са сродкаў бюджэту і ўласных даходаў."Дадаткова дзяржаўная падтрымка будзе аказана на перыяд правядзення тэатрамі рамонтных работ", - сказалі ў прэс-службе.Там таксама адзначылі, што яна будзе ў выглядзе перадачы ім у бязвыплатнае карыстанне памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, аплаты за кошт бюджэту камунальных паслуг і транспарту, які выкарыстоўваецца для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці.Удакладняецца, што рэалізацыя норм указа дасць магчымасць забяспечыць стабільную работу тэатраў, а таксама дабіцца больш эфектыўнага выкарыстання сродкаў з бюджэту і станоўча паўплывае на ўдасканаленне рэпертуараў і творчую актыўнасць.Пытанне фінансавання дзяржтэатраў было ўзнята на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў лютым мінулага года. А ў жніўні 2023-га ён падпісаў указ "Аб падтрымцы асобных арганізацый культуры". Сутнасць дакумента ў тым, што з бюджэту выдзялялася 60% ад агульнага фінансавання ўстановы, а астатняе арганізацыя павінна зарабляць сама. Пры гэтым капітальны і бягучы рамонты, набыццё абсталявання поўнасцю субсідзіравалі з бюджэту.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241116/urad-pavyalchy-vydatk-na-akhovu-pryrody--kulturu-1091082474.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101540/89/1015408943_112:0:1889:1333_1920x0_80_0_0_26220d81b1d5ff3d78f5e40c348ad94c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тэатр, фінансаванне, фінансы, указ, грамадства, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, культура
тэатр, фінансаванне, фінансы, указ, грамадства, эканоміка, навіны , у беларусі, беларусь, культура
Дзяржтэатры Беларусі пераводзяць на роўнадолевае фінансаванне
Такая мера дасць магчымасць больш эфектыўна выкарыстоўваць бюджэтныя сродкі і будзе садзейнічаць павелічэнню творчай актыўнасці.
МІНСК, 24 ліс – Sputnik. Дзяржаўныя тэатры Беларусі з 1 студзеня 2025 года перавядуць на роўнадолевае фінансаванне выдаткаў, вынікае з указа прэзідэнта рэспублікі Аляксандра Лукашэнкі.
Як паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара, з пачаткам новага года гэтыя ўстановы культуры будуць ствараць пастаноўкі, праводзіць гастролі, аплачваць камунальныя паслугі, эксплуатацыйныя выдаткі і выдаваць зарплату стануць на парытэтнай аснове (50% на 50%) са сродкаў бюджэту і ўласных даходаў.
"Дадаткова дзяржаўная падтрымка будзе аказана на перыяд правядзення тэатрамі рамонтных работ", - сказалі ў прэс-службе.
Там таксама адзначылі, што яна будзе ў выглядзе перадачы ім у бязвыплатнае карыстанне памяшканняў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, аплаты за кошт бюджэту камунальных паслуг і транспарту, які выкарыстоўваецца для ажыццяўлення асноўнай дзейнасці.
Удакладняецца, што рэалізацыя норм указа дасць магчымасць забяспечыць стабільную работу тэатраў, а таксама дабіцца больш эфектыўнага выкарыстання сродкаў з бюджэту і станоўча паўплывае на ўдасканаленне рэпертуараў і творчую актыўнасць.
Пытанне фінансавання дзяржтэатраў было ўзнята на нарадзе ў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў лютым мінулага года. А ў жніўні 2023-га ён падпісаў указ "Аб падтрымцы асобных арганізацый культуры". Сутнасць дакумента ў тым, што з бюджэту выдзялялася 60% ад агульнага фінансавання ўстановы, а астатняе арганізацыя павінна зарабляць сама. Пры гэтым капітальны і бягучы рамонты, набыццё абсталявання поўнасцю субсідзіравалі з бюджэту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"