https://bel.sputnik.by/20241125/krank-mzs-belarus--pakstana-abmerkaval-supratsontstva-na-mzhnarodnay-arene-1091401797.html
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Пакістана абмеркавалі супрацоўніцтва на міжнароднай арэне
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Пакістана абмеркавалі супрацоўніцтва на міжнароднай арэне
Sputnik Беларусь
У Ісламабадзе з афіцыйным візітам чакаюць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, запланавана яго сустрэча з прэм’ер-міністрам Пакістана. 25.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-25T16:15+0300
2024-11-25T16:15+0300
2024-11-25T16:15+0300
мзс беларусі
максім рыжанкоў
пакістан
беларусь
навіны
у свеце
палітыка
эканоміка
гандаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/19/1091398848_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_428f43e9260ecaa222f10c0a11f28050.jpg
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана абмеркавалі міністры замежных спраў краін Максім Рыжанкоў і Мухамад Ісхак Дара.Сустрэча адбылася напярэдадні афіцыйнага візіту ў гэту краіну прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.Кіраўнік ведамства адзначыў насычанасць беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння і падзякаваў пакістанскаму боку за падрыхтоўку афіцыйнага візіту ў Ісламабад прэзідэнта краіны.У панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан. Будуць праведзены перагаворы з прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам. Таксама пройдуць перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах. Прадметам абмеркаванняў стануць самыя перспектыўныя кірункі для ўзаемадзеяння.Бізнес-форум у ІсламабадзеЦяпер у Ісламабадзе праходзіць бізнес-форум, на якім кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, якія ўваходзяць у афіцыйную дэлегацыю, праводзяць перагаворы з пакістанскімі калегамі.Як паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП), у бізнес-форуме бяруць удзел 28 беларускіх кампаній, з пакістанскага боку – каля 100.На бізнес-форуме прадстаўлены такія лідары беларускага машынабудавання як МТЗ, МАЗ, БелАЗ, Амкадор, Гомсельмаш, Белкамунмаш, Лідсельмаш, Бабруйскаграмаш. Таксама ў ім бяруць удзел беларускія "харчавікі" – Беллакт, Лідахарчканцэнтраты. Беларускую лагістыку прадстаўляе Белтаможсэрвіс, а хімічную прамысловасць – Белшына.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241016/galochanka-prapanava-pakstanu-sumesna-vyrablyats-selgastekhnku-1090330280.html
пакістан
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0b/19/1091398848_0:0:1176:881_1920x0_80_0_0_929682696732135ef59bc63803a42f81.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мзс беларусі, максім рыжанкоў, пакістан, беларусь, навіны , у свеце, палітыка, эканоміка, гандаль
мзс беларусі, максім рыжанкоў, пакістан, беларусь, навіны , у свеце, палітыка, эканоміка, гандаль
Кіраўнікі МЗС Беларусі і Пакістана абмеркавалі супрацоўніцтва на міжнароднай арэне
У Ісламабадзе з афіцыйным візітам чакаюць прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку, запланавана яго сустрэча з прэм’ер-міністрам Пакістана.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва Беларусі і Пакістана абмеркавалі міністры замежных спраў краін Максім Рыжанкоў і Мухамад Ісхак Дара.
Сустрэча адбылася напярэдадні афіцыйнага візіту ў гэту краіну прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
"Рыжанкоў абмеркаваў са сваім пакістанскім калегам шырокае кола пытанняў двухбаковага парадку дня, а таксама супрацоўніцтва на міжнароднай арэне", - паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе МЗС Беларусі.
Кіраўнік ведамства адзначыў насычанасць беларуска-пакістанскага ўзаемадзеяння і падзякаваў пакістанскаму боку за падрыхтоўку афіцыйнага візіту ў Ісламабад прэзідэнта краіны.
У панядзелак прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Пакістан. Будуць праведзены перагаворы з прэм’ер-міністрам Шахбазам Шарыфам. Таксама пройдуць перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах. Прадметам абмеркаванняў стануць самыя перспектыўныя кірункі для ўзаемадзеяння.
Бізнес-форум у Ісламабадзе
Цяпер у Ісламабадзе праходзіць бізнес-форум, на якім кіраўнікі беларускіх міністэрстваў і ведамстваў, якія ўваходзяць у афіцыйную дэлегацыю, праводзяць перагаворы з пакістанскімі калегамі.
Як паведамілі Sputnik у прэс-службе Беларускай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП), у бізнес-форуме бяруць удзел 28 беларускіх кампаній, з пакістанскага боку – каля 100.
На бізнес-форуме прадстаўлены такія лідары беларускага машынабудавання як МТЗ, МАЗ, БелАЗ, Амкадор, Гомсельмаш, Белкамунмаш, Лідсельмаш, Бабруйскаграмаш. Таксама ў ім бяруць удзел беларускія "харчавікі" – Беллакт, Лідахарчканцэнтраты. Беларускую лагістыку прадстаўляе Белтаможсэрвіс, а хімічную прамысловасць – Белшына.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"