Расчет БПЛА ВС РФ на Запорожском направлении - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

МЗС РФ: абмежаванняў на разгортванне сістэм "Орешник" няма

© Sputnik / Михаил Воскресенский / Перайсці ў медыябанкНамеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў
Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў - Sputnik Беларусь, 1920, 25.11.2024
Падпісацца
Амерыканскі бок фактычна разбурыў еўрапейскую сістэму бяспекі пасля таго, як у аднабаковым парадку выйшаў з Дагавора аб ракетах сярэдняй і меншай далёкасці.
МІНСК, 25 ліс – Sputnik. Ніякіх абмежаванняў на патэнцыяльна магчымае размяшчэнне ракет сярэдняй далёкасці "Орешник" у цяперашні час не існуе, заявіў намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў.
Паводле яго слоў, далейшае дзеянне аднабаковага мараторыя Расіі на размяшчэнне ракет сярэдняй і меншай далёкасці поўнасцю залежыць ад крокаў амерыканскага боку.
"Не, прэзідэнт (Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik) заявіў дакладна, што гаворка ідзе аб новай сістэме сярэдняй далёкасці", - цытуе Сяргея Рабкова РІА Навіны.
Расійскі дыпламат зрабіў акцэнт на тым, што "якіх-небудзь абмежаванняў у гэтай сферы, у тым ліку з-за глыбока памылковага кроку першай адміністрацыі ЗША па выхадзе з ДРСМД, ніякіх абмежаванняў па разгортванні такога роду сістэм няма".
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што гэты від зброі не мае ніякага дачынення да палажэнняў Дагавора аб стратэгічных наступальных узбраеннях.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што падчас СВА прайшлі паспяховыя выпрабаванні расійскай ракеты сярэдняй далёкасці "Орешник".
Расійская армія нанесла ўдар па ўкраінскім прамысловым цэнтры ў Днепрапятроўску, дзе з савецкіх часоў вялася вытворчасць ракетнай тэхнікі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 22.11.2024
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пуцін: РФ працягне выпрабаванні "Орешника", запас ёсць
Стужка навiн
0