https://bel.sputnik.by/20241126/lukashenka--sharyf-vykazalsya-ab-stuatsy-na-blzkm-uskhodze--na-ukrane-1091424794.html
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і на Украіне
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і на Украіне
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы знаходзіцца з афіцыйным візітам у Пакістане, сёння адбыліся яго перагаворы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны. 26.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-26T16:36+0300
2024-11-26T16:36+0300
2024-11-26T16:36+0300
палесціна
беларусь
грамадства
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101664/11/1016641105_0:130:2501:1536_1920x0_80_0_0_ff2aae6467cabf870be61d10cb77cf86.jpg
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф зрабілі сумесную заяву наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе і на Украіне, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.Нагадаем, 25 лістапада беларускі лідэр адправіўся з афіцыйным візітам у Пакістане.Бакі заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване, сказана ў паведамленні прэс-службы.У сумеснай заяве таксама змяшчаецца заклік спыніць удары па тэрыторыі Сірыі, забяспечыць бесперабойную і бяспечную дастаўку гумадапамогі. Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Пакістана заклікалі да стрыманасці на фоне пагрозы пашырэння зоны канфлікту і падкрэслілі неабходнасць актывізаваць намаганні па дасягненні міру, стабільнасці і бяспекі для ўсяго Блізкага Усходу.У дакуменце Лукашэнка і Шарыф пацвердзілі прыхільнасць праву палестынскага народа на самавызначэнне і стварэнне незалежнай палестынскай дзяржавы на аснове двухдзяржаўнай формулы ў адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі і Генасамблеі ААН.У ім таксама ўдзелена ўвага Украіне. У прыватнасці, прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Палестыны ўказалі на першарадную важнасць мірнага ўрэгулявання канфлікту і на неабходнасць дыпламатычных намаганняў і канструктыўнага дыялога.Лукашэнка і Шарыф падкрэслілі, што канфлікт, які працягваецца, мае далёка ідучыя наступствы, і не толькі для рэгіёну, а для стабільнасці і бяспекі ва ўсім свеце.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
палесціна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101664/11/1016641105_140:0:2359:1664_1920x0_80_0_0_d8f54b16e1e34c5efee070f0d04d355f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
палесціна, беларусь, грамадства, палітыка, бяспека
палесціна, беларусь, грамадства, палітыка, бяспека
Лукашэнка і Шарыф выказаліся аб сітуацыі на Блізкім Усходзе і на Украіне
Кіраўнік беларускай дзяржавы знаходзіцца з афіцыйным візітам у Пакістане, сёння адбыліся яго перагаворы з прэм'ер-міністрам гэтай краіны.
МІНСК, 26 ліс – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф зрабілі сумесную заяву наконт сітуацыі на Блізкім Усходзе і на Украіне, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.
Нагадаем, 25 лістапада беларускі лідэр адправіўся з афіцыйным візітам у Пакістане.
Бакі заклікалі да неадкладнага і пастаяннага спынення баявых дзеянняў без папярэдніх умоў у сектары Газа і Ліване, сказана ў паведамленні прэс-службы.
У сумеснай заяве таксама змяшчаецца заклік спыніць удары па тэрыторыі Сірыі, забяспечыць бесперабойную і бяспечную дастаўку гумадапамогі. Акрамя таго, прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Пакістана заклікалі да стрыманасці на фоне пагрозы пашырэння зоны канфлікту і падкрэслілі неабходнасць актывізаваць намаганні па дасягненні міру, стабільнасці і бяспекі для ўсяго Блізкага Усходу.
У дакуменце Лукашэнка і Шарыф пацвердзілі прыхільнасць праву палестынскага народа на самавызначэнне і стварэнне незалежнай палестынскай дзяржавы на аснове двухдзяржаўнай формулы ў адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі і Генасамблеі ААН.
У ім таксама ўдзелена ўвага Украіне. У прыватнасці, прэзідэнт Беларусі і прэм'ер-міністр Палестыны ўказалі на першарадную важнасць мірнага ўрэгулявання канфлікту і на неабходнасць дыпламатычных намаганняў і канструктыўнага дыялога.
Лукашэнка і Шарыф падкрэслілі, што канфлікт, які працягваецца, мае далёка ідучыя наступствы, і не толькі для рэгіёну, а для стабільнасці і бяспекі ва ўсім свеце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"