https://bel.sputnik.by/20241129/rasya-rassakretsla-dakumenty-pa-savetska-fnskay-vayne-1091510778.html
Расія рассакрэціла дакументы па савецка-фінскай вайне
Расія рассакрэціла дакументы па савецка-фінскай вайне
Sputnik Беларусь
Адкрыта нацысцкія ідэі распаўсюджваліся сярод вайскоўцаў у Фінляндыі перад вайной 1939-1940 гадоў, што пацвярджаюць апублікаваныя дакументы. 29.11.2024, Sputnik Беларусь
2024-11-29T12:06+0300
2024-11-29T12:06+0300
2024-11-29T12:06+0300
расія
фінляндыя
гісторыя
гісторыя
сяргей нарышкін
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/05/1081722651_0:1:3638:2047_1920x0_80_0_0_3b2549847d9b959a19fc9c996ae2e2ff.jpg
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Рассакрэчаныя дакументы паказваюць, што да лета 1939 года адносіны СССР і Фінляндыі зайшлі ў тупік, заявіў кіраўнік Расійскага гістарычнага таварыства і Службы знешняй разведкі (СВР) Сяргей Нарышкін.Ён растлумачыў, што пра гэта гавораць рассакрэчаныя дакументы, якія ў пятніцу, 29 лістапада, апублікаваны на сайце Расійскага гістарычнага таварыства. Гэта больш за сотню агентурных паведамленняў, лістоў, даведак і гэтак далей.Нарышкін нагадаў, што перад гэтай вайной савецкая дыпламатыя спрабавала ўключыць Фінляндыю ў шматбаковае рэгіянальнае пагадненне аб калектыўнай бяспецы."…Савецкая знешняя разведка пастаўляла вышэйшаму кіраўніцтву краіны звесткі аб паступовым распаўсюджванні ў фінскіх ваенных колах адкрыта нацысцкіх ідэй, прапагандзе захопу тэрыторый савецкай Карэліі і нарошчванні ваеннага патэнцыялу прафашысцкіх атрадаў "Шуцкора", якія ператварыліся ў сапраўдную армію".Перад вайной СССР прапанаваў Фінляндыі такі абмен тэрыторыямі, які б забяспечыў, у тым ліку, Ленінград. У Хельсінкі з гэтым не пагадзіліся, хаця Фінляндыя магла павялічыць сваю плошчу за кошт абмену.Па выніках баявых дзеянняў, якія працягнуліся некалькі месяцаў, фінская дзяржава страціла горад Выбарг і іншыя тэрыторыі."Ганьбнымі старонкамі ў гісторыі Фінляндыі сталі і саўдзел у блакадзе Ленінграда, гэта значыць саўдзел у генацыдзе мірных жыхароў горада… У гэтым жа шэрагу — адпраўка соцень добраахвотнікаў у легіёны СС, і арганізацыя цэлай сеткі канцэнтрацыйных лагераў на акупаванай тэрыторыі Карэліі", - дадаў Нарышкін.Сярод рассакрэчаных дакументаў - рапарт капітана дзяржбяспекі, дзе прыводзяцца агентурныя дадзеныя на восень 1939 года. Яны паказваюць, што ўрад Фінляндыі распаўсюджваў сярод насельніцтва антысавецкія настроі.Таксама ў дакументах СВР гаворыцца, што ў кастрычніку 1939 года фінскі сейм "зацвердзіў шэраг законаў ваеннага парадку". Была ўведзена забарона на наведванне прыгранічных раёнаў, гэта значыць на тэрыторыях паблізу СССР.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
расія
фінляндыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/0c/05/1081722651_454:0:3185:2048_1920x0_80_0_0_57b0980d93d663730d4ac5b6ab3475cb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расія, фінляндыя, гісторыя, гісторыя, сяргей нарышкін
расія, фінляндыя, гісторыя, гісторыя, сяргей нарышкін
Расія рассакрэціла дакументы па савецка-фінскай вайне
Адкрыта нацысцкія ідэі распаўсюджваліся сярод вайскоўцаў у Фінляндыі перад вайной 1939-1940 гадоў, што пацвярджаюць апублікаваныя дакументы.
МІНСК, 29 ліс – Sputnik. Рассакрэчаныя дакументы паказваюць, што да лета 1939 года адносіны СССР і Фінляндыі зайшлі ў тупік, заявіў кіраўнік Расійскага гістарычнага таварыства і Службы знешняй разведкі (СВР) Сяргей Нарышкін.
Ён растлумачыў, што пра гэта гавораць рассакрэчаныя дакументы, якія ў пятніцу, 29 лістапада, апублікаваны на сайце Расійскага гістарычнага таварыства. Гэта больш за сотню агентурных паведамленняў, лістоў, даведак і гэтак далей.
Нарышкін нагадаў, што перад гэтай вайной савецкая дыпламатыя спрабавала ўключыць Фінляндыю ў шматбаковае рэгіянальнае пагадненне аб калектыўнай бяспецы.
"…Савецкая знешняя разведка пастаўляла вышэйшаму кіраўніцтву краіны звесткі аб паступовым распаўсюджванні ў фінскіх ваенных колах адкрыта нацысцкіх ідэй, прапагандзе захопу тэрыторый савецкай Карэліі і нарошчванні ваеннага патэнцыялу прафашысцкіх атрадаў "Шуцкора", якія ператварыліся ў сапраўдную армію".
Перад вайной СССР прапанаваў Фінляндыі такі абмен тэрыторыямі, які б забяспечыў, у тым ліку, Ленінград. У Хельсінкі з гэтым не пагадзіліся, хаця Фінляндыя магла павялічыць сваю плошчу за кошт абмену.
Па выніках баявых дзеянняў, якія працягнуліся некалькі месяцаў, фінская дзяржава страціла горад Выбарг і іншыя тэрыторыі.
"Ганьбнымі старонкамі ў гісторыі Фінляндыі сталі і саўдзел у блакадзе Ленінграда, гэта значыць саўдзел у генацыдзе мірных жыхароў горада… У гэтым жа шэрагу — адпраўка соцень добраахвотнікаў у легіёны СС, і арганізацыя цэлай сеткі канцэнтрацыйных лагераў на акупаванай тэрыторыі Карэліі", - дадаў Нарышкін.
Сярод рассакрэчаных дакументаў - рапарт капітана дзяржбяспекі, дзе прыводзяцца агентурныя дадзеныя на восень 1939 года. Яны паказваюць, што ўрад Фінляндыі распаўсюджваў сярод насельніцтва антысавецкія настроі.
Таксама ў дакументах СВР гаворыцца, што ў кастрычніку 1939 года фінскі сейм "зацвердзіў шэраг законаў ваеннага парадку". Была ўведзена забарона на наведванне прыгранічных раёнаў, гэта значыць на тэрыторыях паблізу СССР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"