https://bel.sputnik.by/20241203/belarus--rf-planuyuts-realzavats-20-sumesnykh-nvestytsyynykh-praekta-1091588919.html
Беларусь і РФ плануюць рэалізаваць 20 сумесных інвестыцыйных праектаў
Беларусь і РФ плануюць рэалізаваць 20 сумесных інвестыцыйных праектаў
Sputnik Беларусь
Сумесныя інвестыцыйныя праекты будуць рэалізаваны ў розных галінах, у тым ліку ў авіябудаванні, мікраэлектроніцы і аўтамабілебудаванні. 03.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-03T15:11+0300
2024-12-03T15:11+0300
2024-12-03T15:11+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
навіны
эканоміка
палітыка
вуп
інвестыцыі
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059939250_0:220:2860:1829_1920x0_80_0_0_2aca8337053f5f3c354e46c37c1c9d25.jpg
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Беларусь і Расія плануюць рэалізаваць 20 сумесных інвестыцыйных праектаў, паведаміў старшыня камісіі Парламенцкага Сходу па прамысловасці і гандлі Сяргей Міцін падчас відэамоста Масква – Мінск, які прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.Ён растлумачыў, што размова ідзе аб сумесных інвестыцыйных праектах па асобных галінах. Гэта авіябудаванне, мікраэлектроніка, аўтамабілебудаванне, сельгасмашынабудаванне з упорам на вытворчасць камплектуючых, а таксама станкабудаванне."Важна таксама ўзаемадзеянне буйных расійскіх дзяржкампаній такіх, як "Газпром", "Ростех", "Росатом" з беларускімі кампаніямі, гэтаму таксама ў праграме прамысловай палітыкі СД нададзена асаблівая ўвага", - падкрэсліў кіраўнік профільнай камісіі.Старшыня камісіі Парламенцкага Сходу па эканамічнай палітыцы Віктар Мікалайкін у сваю чаргу адзначыў, што цяпер ужо створаны асновы агульнай эканамічнай прасторы, але, на яго думку, трэба рухацца далей."Нашымі профільнымі міністэрствамі ўзгоднены 31 план мерапрыемстваў, якія мы павінны рэалізаваць да 2026 года. І, паводле паведамленняў профільных міністэрстваў, работа ў гэтым напрамку ўжо ідзе, прыкладна шостая частка гэтых мерапрыемстваў ужо рэалізавана", - паведаміў ён.Мікалайкін таксама адзначыў, што найважнейшым паказчыкам паспяховасці СД з’яўляецца тое, што эканомікі РФ і Беларусі развіваюцца."Сёння рост ВУП Саюзнай дзяржавы складае як мінімум ад 2 да 4%, гэта вельмі добры паказчык. Эканомікі нашы растуць, толькі па Беларусі ВУП мы павялічылі ў два разы, аналагічныя тэмпы ідуць і па РФ", - сказаў ён.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241203/rachko-sayuznaya-dzyarzhava-vykonvae-velm-vazhnuyu-zneshnepaltychnuyu-funktsyyu-1091585285.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059939250_65:0:2796:2048_1920x0_80_0_0_eea04fa403640c7c87f358d22b76cb97.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, навіны , эканоміка, палітыка, вуп, інвестыцыі, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, у беларусі, беларусь, расія
саюзная дзяржава, навіны , эканоміка, палітыка, вуп, інвестыцыі, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, у беларусі, беларусь, расія
Беларусь і РФ плануюць рэалізаваць 20 сумесных інвестыцыйных праектаў
Сумесныя інвестыцыйныя праекты будуць рэалізаваны ў розных галінах, у тым ліку ў авіябудаванні, мікраэлектроніцы і аўтамабілебудаванні.
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Беларусь і Расія плануюць рэалізаваць 20 сумесных інвестыцыйных праектаў, паведаміў старшыня камісіі Парламенцкага Сходу па прамысловасці і гандлі Сяргей Міцін падчас відэамоста Масква – Мінск, які прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
"Аб’ём інвестыцый уражвае, у мінулым годзе Беларусь атрымала льготных крэдытаў ад Расіі на 105 млрд расійскіх рублёў, а ўжо сёння 20 праектаў адабрана на 74 млрд расійскіх рублёў", - праінфармаваў Міцін.
Ён растлумачыў, што размова ідзе аб сумесных інвестыцыйных праектах па асобных галінах. Гэта авіябудаванне, мікраэлектроніка, аўтамабілебудаванне, сельгасмашынабудаванне з упорам на вытворчасць камплектуючых, а таксама станкабудаванне.
"Важна таксама ўзаемадзеянне буйных расійскіх дзяржкампаній такіх, як "Газпром", "Ростех", "Росатом" з беларускімі кампаніямі, гэтаму таксама ў праграме прамысловай палітыкі СД нададзена асаблівая ўвага", - падкрэсліў кіраўнік профільнай камісіі.
Старшыня камісіі Парламенцкага Сходу па эканамічнай палітыцы Віктар Мікалайкін у сваю чаргу адзначыў, што цяпер ужо створаны асновы агульнай эканамічнай прасторы, але, на яго думку, трэба рухацца далей.
"Нашымі профільнымі міністэрствамі ўзгоднены 31 план мерапрыемстваў, якія мы павінны рэалізаваць да 2026 года. І, паводле паведамленняў профільных міністэрстваў, работа ў гэтым напрамку ўжо ідзе, прыкладна шостая частка гэтых мерапрыемстваў ужо рэалізавана", - паведаміў ён.
Мікалайкін таксама адзначыў, што найважнейшым паказчыкам паспяховасці СД з’яўляецца тое, што эканомікі РФ і Беларусі развіваюцца.
"Сёння рост ВУП Саюзнай дзяржавы складае як мінімум ад 2 да 4%, гэта вельмі добры паказчык. Эканомікі нашы растуць, толькі па Беларусі ВУП мы павялічылі ў два разы, аналагічныя тэмпы ідуць і па РФ", - сказаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"