https://bel.sputnik.by/20241203/putsn-nazva-tragchnym-parushenn-pra--relgynykh-svabod-va-ukrane-1091591560.html
Пуцін назваў трагічнымі парушэнні праў і рэлігійных свабод ва Украіне
Пуцін назваў трагічнымі парушэнні праў і рэлігійных свабод ва Украіне
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт РФ заявіў аб трагедыі, якую перажываюць мільёны людзей ва Украіне, у прывітальнай тэлеграме з нагоды расійскай прэм’еры фільма Эміра Кустурыцы і... 03.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-03T17:17+0300
2024-12-03T17:17+0300
2024-12-03T17:17+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
эмір кустурыца
фільм
кіно
рэлігія
грамадства
палітыка
уладзімір пуцін
спецаперацыя
царква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089504542_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_47d292cb9124c48aa7207436b87f2f85.jpg
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў як трагічныя падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, звязаныя з масавымі парушэннямі праў і рэлігійных свабод жыхароў краіны.Аб гэтым ён заявіў у прывітанні патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, стваральнікам фільма "Люди Христовы. Наше время" і гасцям расійскай прэм’еры гэтай стужкі.Тэкст паслання апублікаваны на сайце Крамля."Люди Христовы. Наше время"Расійская прэм’ера фільма Йована Маркавіча і Эміра Кустурыцы "Люди Христовы. Наше время" адбылася ў аўторак у зале царкоўных сабораў храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве.Кінастужка прысвечана развязанаму кіеўскім рэжымам цкаванню кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ), пра што распавядаюць прадстаўнікі Украіны: праваслаўны пісьменнік і публіцыст Ян Таксюр, які пабываў ва ўкраінскай турме з-за сфабрыкаванага палітычнага абвінавачання, праваслаўны місіянер і філосаф Руслан Калінчук, свяшчэннікі Мікалай Магільны і Андрэй Ткачоў, а таксама прадстаўнік Рускай місіі ў Рыме свяшчэннік Аляксей Максімаў.На прэм’еры Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл уручыў Эміру Кустурыцы ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені за ўклад у захаванне традыцыйных каштоўнасцей.Раней Кустурыца заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу "Москва 24", што збіраецца атрымаць грамадзянства РФ і ўжо лічыць сябе расіянінам.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20240403/putsn-sustresya--kraml-z-kusturytsam-1085140042.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/09/0c/1089504542_194:0:2925:2048_1920x0_80_0_0_dbbc9ff0f6958261a1646e312a55daae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
эмір кустурыца, фільм, кіно, рэлігія, грамадства, палітыка, уладзімір пуцін, спецаперацыя, царква, руская праваслаўная царква, навіны , бяспека, патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл, расія
эмір кустурыца, фільм, кіно, рэлігія, грамадства, палітыка, уладзімір пуцін, спецаперацыя, царква, руская праваслаўная царква, навіны , бяспека, патрыярх маскоўскі і ўсяе русі кірыл, расія
Пуцін назваў трагічнымі парушэнні праў і рэлігійных свабод ва Украіне
Прэзідэнт РФ заявіў аб трагедыі, якую перажываюць мільёны людзей ва Украіне, у прывітальнай тэлеграме з нагоды расійскай прэм’еры фільма Эміра Кустурыцы і Йована Маркавіча "Люди Христовы. Наше время".
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Кіраўнік расійскай дзяржавы Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў як трагічныя падзеі, якія адбываюцца ва Украіне, звязаныя з масавымі парушэннямі праў і рэлігійных свабод жыхароў краіны.
Аб гэтым ён заявіў у прывітанні патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, стваральнікам фільма "Люди Христовы. Наше время" і гасцям расійскай прэм’еры гэтай стужкі.
Тэкст паслання апублікаваны на сайце Крамля.
"Створаны нашымі сербскімі сябрамі, гэты фільм з’яўляецца дакументальным сведчаннем трагічных падзей, якія адбываюцца ва Украіне, звязаных з масавымі парушэннямі праў і рэлігійных свабод мільёнаў людзей, сапраўдным здзекам з гістарычнай памяці, ганеннямі на праваслаўную царкву з боку кіеўскага рэжыму", - адзначыў прэзідэнт РФ.
"Люди Христовы. Наше время"
Расійская прэм’ера фільма Йована Маркавіча і Эміра Кустурыцы "Люди Христовы. Наше время" адбылася ў аўторак у зале царкоўных сабораў храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве.
Кінастужка прысвечана развязанаму кіеўскім рэжымам цкаванню кананічнай Украінскай праваслаўнай царквы (УПЦ), пра што распавядаюць прадстаўнікі Украіны: праваслаўны пісьменнік і публіцыст Ян Таксюр, які пабываў ва ўкраінскай турме з-за сфабрыкаванага палітычнага абвінавачання, праваслаўны місіянер і філосаф Руслан Калінчук, свяшчэннікі Мікалай Магільны і Андрэй Ткачоў, а таксама прадстаўнік Рускай місіі ў Рыме свяшчэннік Аляксей Максімаў.
На прэм’еры Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл уручыў Эміру Кустурыцы ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені за ўклад у захаванне традыцыйных каштоўнасцей.
Раней Кустурыца заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу "Москва 24", што збіраецца атрымаць грамадзянства РФ і ўжо лічыць сябе расіянінам.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"