https://bel.sputnik.by/20241203/try-vuchebnyya-tsentry-pa-padrykhtotsy-vaennykh-stvorats-u-sd-1091586512.html
Тры вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы ваенных створаць у СД
Тры вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы ваенных створаць у СД
Sputnik Беларусь
У Беларусі цэнтр плануецца размясціць у Гродзенскай вобласці, а ў Расіі – у Ніжагародскай і Калінінградскай абласцях. 03.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-03T13:07+0300
2024-12-03T13:07+0300
2024-12-03T13:07+0300
інтэграцыя беларусі і расіі: 25 гадоў саюзнай дзяржаве
саюзная дзяржава
бяспека
парламенцкі сход саюза беларусі і расіі
навіны
палітыка
у беларусі
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1d/1045289370_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_ea0c701be1270189833692aef5cb3eff.jpg
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Тры вучбныя цэнтры па падрыхтоўцы ваенных Саюзнай дзяржавы плануецца стварыць на тэрыторыі Беларусі і Расіі, паведаміў старшыня камісіі Парламенцкага Сходу па бяспецы і абароне Генадзь Ляпешка падчас відэамоста Масква – Мінск, які прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы."Велізарная ўвага ўдзяляецца пытанням бяспекі і абароны Саюзнай дзяржавы, з гэтай мэтай у 1999 годзе была створана рэгіянальная групоўка войск на тэрыторыі Беларусі, аснову якой складаюць Узброеныя сілы Беларусі", - нагадаў ён.Ляпешка падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым развіваецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, узброеныя сілы абедзвюх краін забяспечваюцца самым сучасным узбраеннем і спецыяльнай тэхнікай.Акрамя таго, ён адзначыў, што ўжо больш за 25 гадоў войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі нясуць сумеснае баявое дзяжурства."Ваенна-паветраныя сілы вядуць перыядычна сумеснае патруляванне паветраных рубяжоў СД у паветранай прасторы Беларусі. Гэта выключна важна, паколькі амерыканская стратэгічная, ды і тактычная авіяцыя даўно лятае ў паветраных прасторах Польшчы і Прыбалтыкі паблізу ад меж СД", - падкрэсліў старшыня камісіі.Акрамя таго, паводле яго слоў, плануецца стварэнне навучальных цэнтраў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці Беларусі і на тэрыторыі Ніжагародскай і Калінінградскай абласцей Расіі для сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых УС абедзвюх краін. Вядзецца падрыхтоўка кадраў для Узброеных сіл Беларусі і Расіі ў ваенных навучальных установах абедзвюх дзяржаў.Саюзныя праграмы і мерапрыемствыЛяпешка нагадаў, што ў 2023 годзе пачалася рэалізацыя трох саюзных праграм у сферы абароны, адна з якіх прысвечана ўмацаванню пагранічнай бяспекі, астатнія дзве – пытанням удасканалення інфраструктуры Беларусі і Расіі па забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войск.Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі плануецца правесці ваенныя вучэнні "Захад-2025".Усяго, паводле інфармацыі старшыні профільнай камісіі, падпісаны больш за 160 дагавораў аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў у ваеннай сферы."Задума ўсіх сумесных вучэнняў, якія праводзяцца намі, мае выключна абарончы характар, мы паказваем усёй сусветнай супольнасці, што мы ні на каго не збіраемся нападаць, але і сябе не дадзім у крыўду", - падкрэсліў Ляпешка.Ён растлумачыў, што ў ходзе гэтых вучэнняў адпрацоўваюцца ўсе формы, метады і спосабы абароны Саюзнай дзяржавы.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241121/batareya-zrk-tor-m2-yakaya-prybyla-z-rf-budze-abaranyats-neba-nad-mnskam-1091317053.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1d/1045289370_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_7388ecb79ec0822a35549de7a0a50ab3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, бяспека, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь, расія
саюзная дзяржава, бяспека, парламенцкі сход саюза беларусі і расіі, навіны , палітыка, у беларусі, беларусь, расія
Тры вучэбныя цэнтры па падрыхтоўцы ваенных створаць у СД
У Беларусі цэнтр плануецца размясціць у Гродзенскай вобласці, а ў Расіі – у Ніжагародскай і Калінінградскай абласцях.
МІНСК, 3 сне – Sputnik. Тры вучбныя цэнтры па падрыхтоўцы ваенных Саюзнай дзяржавы плануецца стварыць на тэрыторыі Беларусі і Расіі, паведаміў старшыня камісіі Парламенцкага Сходу па бяспецы і абароне Генадзь Ляпешка падчас відэамоста Масква – Мінск, які прымеркаваны да 25-годдзя падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.
"Велізарная ўвага ўдзяляецца пытанням бяспекі і абароны Саюзнай дзяржавы, з гэтай мэтай у 1999 годзе была створана рэгіянальная групоўка войск на тэрыторыі Беларусі, аснову якой складаюць Узброеныя сілы Беларусі", - нагадаў ён.
Ляпешка падкрэсліў, што ў сувязі з гэтым развіваецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, узброеныя сілы абедзвюх краін забяспечваюцца самым сучасным узбраеннем і спецыяльнай тэхнікай.
Акрамя таго, ён адзначыў, што ўжо больш за 25 гадоў войскі супрацьпаветранай абароны Беларусі і Расіі нясуць сумеснае баявое дзяжурства.
"Ваенна-паветраныя сілы вядуць перыядычна сумеснае патруляванне паветраных рубяжоў СД у паветранай прасторы Беларусі. Гэта выключна важна, паколькі амерыканская стратэгічная, ды і тактычная авіяцыя даўно лятае ў паветраных прасторах Польшчы і Прыбалтыкі паблізу ад меж СД", - падкрэсліў старшыня камісіі.
Акрамя таго, паводле яго слоў, плануецца стварэнне навучальных цэнтраў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці Беларусі і на тэрыторыі Ніжагародскай і Калінінградскай абласцей Расіі для сумеснай падрыхтоўкі ваеннаслужачых УС абедзвюх краін. Вядзецца падрыхтоўка кадраў для Узброеных сіл Беларусі і Расіі ў ваенных навучальных установах абедзвюх дзяржаў.
Саюзныя праграмы і мерапрыемствы
Ляпешка нагадаў, што ў 2023 годзе пачалася рэалізацыя трох саюзных праграм у сферы абароны, адна з якіх прысвечана ўмацаванню пагранічнай бяспекі, астатнія дзве – пытанням удасканалення інфраструктуры Беларусі і Расіі па забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войск.
Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі плануецца правесці ваенныя вучэнні "Захад-2025".
Усяго, паводле інфармацыі старшыні профільнай камісіі, падпісаны больш за 160 дагавораў аб правядзенні сумесных мерапрыемстваў у ваеннай сферы.
"Задума ўсіх сумесных вучэнняў, якія праводзяцца намі, мае выключна абарончы характар, мы паказваем усёй сусветнай супольнасці, што мы ні на каго не збіраемся нападаць, але і сябе не дадзім у крыўду", - падкрэсліў Ляпешка.
Ён растлумачыў, што ў ходзе гэтых вучэнняў адпрацоўваюцца ўсе формы, метады і спосабы абароны Саюзнай дзяржавы.
"Такім чынам паказваецца ўсім недружалюбным краінам гатоўнасць нашых злучэнняў воінскіх часцей да сумесных дзеянняў у выпадку агрэсіі на Саюзную дзяржаву" - дадаў ён.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"