https://bel.sputnik.by/20241204/szr-erasayuz-da-ukazann-ladam-maldovy-yak-pravodzts-vybary-1091606571.html
СЗР: Еўрасаюз даў указанні ўладам Малдовы, як праводзіць выбары
СЗР: Еўрасаюз даў указанні ўладам Малдовы, як праводзіць выбары
Sputnik Беларусь
Расійская разведвальная служба раскрыла падрабязнасці ўмяшання Еўрасаюза ва ўнутраныя справы Малдовы. 04.12.2024, Sputnik Беларусь
2024-12-04T11:14+0300
2024-12-04T11:14+0300
2024-12-04T11:14+0300
малдова
еўрасаюз
навіны
сзр расіі
палітыка
бяспека
грамадства
у свеце
выбары
парламенцкія выбары
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/14/1090423214_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_8be381c076f0a4a57016435ca4e0c07d.jpg
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Еўрасаюз усё больш ставіцца да Малдовы як да свайго васала, заявіла прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі.Як растлумачылі ў СЗР, гэта дэманструюць размовы еўрабюракратаў з малдаўскім кіраўніцтвам "без камер". Так, нахабным стылем паводзін адрозніваецца кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Кішынёве Яніс Мажэйкс.Паводле звестак расійскай разведкі, гэты еўрачыноўнік "у горшых традыцыях каланіялізму" запатрабаваў ад кіруючай партыі пад любой падставай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці лідараў апазіцыйных блока "Перамога", партый "Адраджэнне" і "Шанс".Гэта трэба было для таго, каб нейтралізаваць канкурэнтаў "Дзеянні і салідарнасці". Таксама з боку ЕС была даведзена задача "навесці парадак" у Гагаузіі – гэта значыць адхіліць ад улады кіраўніка аўтаноміі Яўгенію Гуцул і арыштаваць па крымінальных артыкулах асноўных членаў яе каманды.Яшчэ адна задача, якую паставілі перад уладамі Малдовы – раскол у шэрагах левай апазіцыі праз выкарыстанне супярэчнасцей паміж лідарам Партыі сацыялістаў, экс-прэзідэнтам Ігарам Дадонам, старшынёй Партыі камуністаў Уладзімірам Вароніным (таксама былым прэзідэнтам) і мэрам Кішынёва Іонам Чэбанам."Падчас будучай выбарчай кампаніі яны павінны крытыкаваць адна адну, а не кіруючую партыю", - сказана ў паведамленні СЗР.Больш за тое, Мажэйкс запатрабаваў садзейнічаць стварэнню новай празаходняй партыі "За еўрапейскую Малдавію". Яе павінен узначаліць экс-кіраўнік МЗС замежных спраў Мікалай Папеску. Раней ён адказваў не толькі за знешнюю палітыку, але і за еўраінтэграцыю.На думку СЗР, грубае ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў заўсёды вядзе да дэстабілізацыі і хаосу. У Малдове ўжо катастрафічна палярызавана грамадства. Закладзена бомба запаволенага дзеяння пад фундамент малдаўскай дзяржаўнасці, упэўнены ў Службе знешняй разведкі.Парламенцкія выбары адбудуцца ў Малдове ў 2025 годзе. Іх дакладная дата пакуль што невядома.Парламент гэтай краіны складаецца з адной палаты – 101 дэпутата. У сёлетнім скліканні ў партыі "Дзеянне і салідарнасць" больш за палову месцаў у заканадаўчым органе (звыш 60). Крыху менш за 30 – у блока сацыялістаў і камуністаў, а астатнія крэслы – у партыі "Шор" і дэпутатаў, якія не ўваходзяць у партыі і кааліцыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20241104/tsvk-maldovy-apratsavala-se-pratakoly--peramagae-sandu-1090870614.html
малдова
еўрасаюз
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2024
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/0a/14/1090423214_199:0:2930:2048_1920x0_80_0_0_18628e05811cf916e3d84847ee2506b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
малдова, еўрасаюз, навіны , сзр расіі, палітыка, бяспека, грамадства, у свеце, выбары, парламенцкія выбары, парламент
малдова, еўрасаюз, навіны , сзр расіі, палітыка, бяспека, грамадства, у свеце, выбары, парламенцкія выбары, парламент
СЗР: Еўрасаюз даў указанні ўладам Малдовы, як праводзіць выбары
Расійская разведвальная служба раскрыла падрабязнасці ўмяшання Еўрасаюза ва ўнутраныя справы Малдовы.
МІНСК, 4 сне – Sputnik. Еўрасаюз усё больш ставіцца да Малдовы як да свайго васала, заявіла прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі.
Як растлумачылі ў СЗР, гэта дэманструюць размовы еўрабюракратаў з малдаўскім кіраўніцтвам "без камер". Так, нахабным стылем паводзін адрозніваецца кіраўнік прадстаўніцтва ЕС у Кішынёве Яніс Мажэйкс.
"Нядаўна ён выдаў кіраўніцтву кіруючай партыі "Дзеянне і салідарнасць" падрабязныя інструкцыі аб тым, як павінна функцыянаваць так званая малдаўская дэмакратыя напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца ў 2025 годзе", - паведаміла прэс-бюро.
Паводле звестак расійскай разведкі, гэты еўрачыноўнік "у горшых традыцыях каланіялізму" запатрабаваў ад кіруючай партыі пад любой падставай прыцягнуць да крымінальнай адказнасці лідараў апазіцыйных блока "Перамога", партый "Адраджэнне" і "Шанс".
Гэта трэба было для таго, каб нейтралізаваць канкурэнтаў "Дзеянні і салідарнасці". Таксама з боку ЕС была даведзена задача "навесці парадак" у Гагаузіі – гэта значыць адхіліць ад улады кіраўніка аўтаноміі Яўгенію Гуцул і арыштаваць па крымінальных артыкулах асноўных членаў яе каманды.
Яшчэ адна задача, якую паставілі перад уладамі Малдовы – раскол у шэрагах левай апазіцыі праз выкарыстанне супярэчнасцей паміж лідарам Партыі сацыялістаў, экс-прэзідэнтам Ігарам Дадонам, старшынёй Партыі камуністаў Уладзімірам Вароніным (таксама былым прэзідэнтам) і мэрам Кішынёва Іонам Чэбанам.
"Падчас будучай выбарчай кампаніі яны павінны крытыкаваць адна адну, а не кіруючую партыю", - сказана ў паведамленні СЗР.
Больш за тое, Мажэйкс запатрабаваў садзейнічаць стварэнню новай празаходняй партыі "За еўрапейскую Малдавію". Яе павінен узначаліць экс-кіраўнік МЗС замежных спраў Мікалай Папеску. Раней ён адказваў не толькі за знешнюю палітыку, але і за еўраінтэграцыю.
"Уладам належыць забяспечыць яе (новай партыі - Sputnik) праходжанне ў парламент, дзе "За еўрапейскую Малдавію" і "Дзеянне і салідарнасць" сфарміруюць урадавую кааліцыю", - адзначылі ў прэс-бюро разведслужбы.
На думку СЗР, грубае ўмяшанне Захаду ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў заўсёды вядзе да дэстабілізацыі і хаосу. У Малдове ўжо катастрафічна палярызавана грамадства. Закладзена бомба запаволенага дзеяння пад фундамент малдаўскай дзяржаўнасці, упэўнены ў Службе знешняй разведкі.
Парламенцкія выбары адбудуцца ў Малдове ў 2025 годзе. Іх дакладная дата пакуль што невядома.
Парламент гэтай краіны складаецца з адной палаты – 101 дэпутата. У сёлетнім скліканні ў партыі "Дзеянне і салідарнасць" больш за палову месцаў у заканадаўчым органе (звыш 60). Крыху менш за 30 – у блока сацыялістаў і камуністаў, а астатнія крэслы – у партыі "Шор" і дэпутатаў, якія не ўваходзяць у партыі і кааліцыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"