Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка аб Саюзнай дзяржаве: неабходна смялей ісці далей

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2024
Падпісацца
За дзень да пачатку пасяджэння ВДС у Мінску беларускі лідар сустрэўся з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Мезенцавым.
МІНСК, 5 сне – Sputnik. Пытанні далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама забеспячэння роўных праў грамадзян дзвюх дзяржаў будуць абмяркоўвацца 6 снежня на пасяджэнні ВДС у Мінску, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сёння кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. На сустрэчы з Мезенцавым прэзідэнт адзначыў, што за 25 гадоў шмат зроблена. Але трэба смялей ісці далей.
"25 гадоў мы спрабуем стварыць Саюзную дзяржаву. Многія напрамкі былі вызначаны, нешта своечасова не зрабілі, але нямала зроблена", - сказаў Лукашэнка на сустрэчы з Мезенцавым.

Што зроблена, а што не

Паводле яго слоў, заўтра на пасяджэнні ВДС без размовы на тэму таго, што ўдалося зрабіць за мінулыя 25 гадоў, а што не зроблена, не абыдзецца.
"Нейкім чынам мы гэту праблему будзем адзначаць", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі абмеркаваў з Мезенцавым парадак дня пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета. Ён пацікавіўся ў яго аб тым, "ці ёсць нейкія праблемы па парадку дня".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што некалькі дзён таму ён размаўляў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які таксама павінен быў сустрэцца з Мезенцавым.
"(,,,) у нас там шмат было пытанняў і іншых, але я яшчэ раз яго запрасіў у Мінск і сказаў, што мы з вамі падрыхтуем як след пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета", - сказаў Лукашэнка.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 05.12.2024
Інтэграцыя Беларусі і Расіі: 25 гадоў Саюзнай дзяржаве
Лукашэнка і Пуцін правядуць асобную сустрэчу ў рамках пасяджэння ВДС
Стужка навiн
0